АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка ўзняў сілавікам зарплаты на 40%

Міліцыянты, ваенныя, ратавальнікі, следчыя: па неафіцыйнай інфармацыі з розных крыніц, работнікі ўсіх сілавых структур ужо ў верасні атрымаюць зарплаты як мінімум на 20% вышэй. І такую ж надбаўку - зноў у снежні.

Лукашэнка ўзняў сілавікам зарплаты на 40%
Некалькі дзён таму з'явіўся ўказ Лукашэнкі аб павелічэнні пенсій для сілавікоў з 1-га верасня з дапамогай карэкціруючых каэфіцыентаў. Гэта можа быць ускосным пацьверджаньнем планавага павышэння выплат і дзеючым служачым, перадае "Белсат".

«Гэта лабіравалі сілавікі, таму што яны глядзяць на Расею, дзе нашмат лепш фінансаванне ідзе», - тлумачыць былы следчы Алег Волчак.

Як цяпер фінансуюць вайскоўцаў і міліцыянтаў?

На старонцы Нацыянальнага статыстычнага камітэта звестак пра заробкі чыноўнікаў і сілавікоў вы не знойдзеце.

Два гады таму Шуневіч прагаварыўся, што ўчастковы інспектар у званні капітана зарабляе ў сярэднім Br 700. Свежы разліковы лісток міліцыянта на той жа пасадзе змяніўся. За ліпень 2017-га года капітан атрымаў амаль Br 1200.

Натуральна, на стартавых пазіцыях шэраговыя міліцыянты маюць больш сціплае фінансавае становішча. Як сведчаць нешматлікія аб'явы на сайце jobs.tut.by, да прыкладу, кандыдат на патруляванне сталічных вуліц будзе атрымліваць бруднымі не больш Br 600. Але пры гэтым, працадаўца аплачвае жыллё і ўключае ў спіс на паляпшэнне жыллёвых умоў.

На агульным фоне становішча сілавікоў - зайздроснае

Стабільныя заробкі, рашэнне жыллёвых праблем, ранні сыход на пенсію.

Работнікам бюджэтнай сферы таксама з верасня павышаюць заробкі, але не так значна - усяго на 6,5%. У сферы аховы здароўя сярэднія зарплаты ў чэрвені былі на ўзроўні Br 642, у адукацыі яшчэ ніжэй - Br 566. Старшыня незалежнага прафсаюзу Генадзь Фядыніч настойвае, што перад павышэннем заробкаў варта задумацца пра паляпшэнне іміджу, і ў першую чаргу супрацоўнікаў МУС.

Перавышэнне паўнамоцтваў і гвалт з боку асобных супрацоўнікаў міліцыі

Рэдка калі ў такіх сітуацыях сілавікоў караюць - нягледзячы нават на грамадскую рэакцыю. Але відавочна непапулярнае рашэнне аб павышэнні заробкаў, ўпэўненыя назіральнікі, неабходна уладам для захавання лаяльнасці служачых.

08:33 06/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары