АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Кожныя 2-3 хвіліны мне крычалі «Жыве Беларусь!» — бягун са сьцягам на Мінскім паўмаратоне 2

28-гадовы мэнэджар некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч 10 верасня прабег Мінскі паўмаратон з нацыянальным сцягам.

28-гадовы мэнэджар некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч 10 верасня прабег Мінскі паўмаратон з нацыянальным сцягам.

Ён расказаў Радыё Свабода, што сьцяг быў на ім завязаны ад самага пачатку. У хуткім часе ён разгарнуў сьцяг і ўжо да самага фінішу бег, трымаючы яго ў руках.

 

«Паўмаратон гэта ня толькі пра спорт, але і файная магчымасьць прасоўваць нейкія ідэі. Там і камэрцыйныя арганізацыі, і ЮНІСЭФ, і ААН маюць сваіх прадстаўнікоў, якія бягуць зь іх сымболікай, зь іх сьцягамі. І я падумаў, што гэта выдатная магчымасьць прасоўваць наш нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг».

 

Уладзь Сташкевіч кажа, што астатнія ўдзельнікі і гледачы вельмі добра рэагавалі на сьцяг.

«Кожныя 2-3 хвіліны мне крычалі „Жыве Беларусь!“, а я адказваў „Жыве вечна!“ Людзі мяне даганялі, нехта бег побач, знаёміліся, хвалілі, шкадавалі, што самі не дадумаліся ўзяць сьцяг. Я адказваў, што ў наступным годзе будзе такая магчымасьць. Некаторыя нават сэлфі са мной рабілі».

 


На фінішы

Паводле Сташкевіча, размовы падчас бегу, магчыма, крыху перашкодзілі тэмпу — ён адолеў дыстанцыю прыблізна за 2 гадзіны 4 хвіліны, хоць падчас трэніровак звычайна прабягаў яе на 10 хвілін хутчэй. Сташкевіч кажа, што ўпершыню ўдзельнічаў ў Менскім паўмаратоне летась — тады ён прабег найменшую магчымую дыстанцыю для ўдзельніка, пяць з паловай кілямэтраў. А сёлета, пасьля трэніровак, ён адолеў дыстанцыю цалкам.

 

Раней за публічную дэманстрацыю нацыянальнай сымболікі людзей часам затрымлівалі. «Я ў прынцыпе быў гатовы атрымаць штраф. Дзеля такой падзеі можна было і рызыкнуць,» — кажа Ўладзь Сташкевіч.

20:34 10/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары