АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Алесь Мазанік: Беларушчына выйшла за межы апазіцыйнай тусоўкі

Літаратары, музыкі і мастакі «прызямліліся ў Горадні» у межах Фэсту вышыванкі. На думку арганізатара Алеся Мазаніка, калі пасля яго па-беларуску пачне размаўляць нават пяць чалавек – «вынік ёсць».

1 из 11

У нядзелю на падворку культурніцкай пляцоўкі «У цэнтры» палітык і літаратар Павел Севярынец прэзентаваў сваю кнігу, прысвечаную 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

 

Пісьменнік і паэт Славамір Адамовіч распавёў пра раман «Цана Еўропы», натхнёны прыгодамі ў Нарвегіі.

 

Мастак Ян Мяльніцкі падзяліўся таямніцамі стварэння крэатыўных мапаў сярэднявечнай Беларусі, а музыка Алесь Дзянісаў – праспяваў песні на вершы Караткевіча, паведамляе Белсат.


Паводле Алеся Мазаніка, мэнэджара культурніцкіх праектаў і арганізатара «Фэсту вышыванкі», спадзяванні – спраўдзіліся, а імпрэза паказала, што беларушчына выходзіць за межы «апазіцыйнай тусоўкі».

«Так, сёння быў прыкры выпадак, калі жанчыны прыйшлі ды, пачуўшы беларускую мову, сказалі, маўляў, «апазіцыя сабралася», – распавядае Мазанік. – Але гэта не болей, чым выпадковасць. Галоўнае, што на маіх вачах людзі з дзецьмі набывалі падручнікі ад «Мова нанова». Таму, калі нават 5–10 новых людзей пачне пасля размаўляць па-беларуску – значыць, вынік ёсць».

11:31 11/09/2017


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79