АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Зянон Пазняк патлумачыў, што рабіць у выпадку акупацыі 3

«Калі ўзброены салдат чужога войска зайшоў узброены на тваю тэрыторыю, Канстытуцыя і міжнароднае права дазваляюць абараняцца са зброяй у руках. Мы гаворым аб тым, каб Беларусь была гатовая абараніць свой суверэнітэт, абараніць сваю незалежнасць», – заявіў Зянон Пазняк.

Удзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з патрабаваннямі вывесці з тэрыторыя расейскія войскі, што бяруць удзел у вучэннях «Захад-2017». Зянон Пазняк заявіў, піша Белсат, што гэтыя манеўры – распачынаннем акупацыі, што мае гібрыдны характар. Ён заклікаў да ўзброенага супраціву, калі войска не будзе выведзенае, а Беларусь будзе акупаваная Расіяй.


«Калі ўведзенае чужое войска і няма супраціўлення, міжнародная супольнасць не можа нас абараніць, бо мы самі сябе не баронім. Калі гітлераўцы напалі на Данію, маленькую краіну з невялікім войскам, быў загад і датчане супраціўляліся дзве гадзіны. Яны супраціўляліся, стралялі, загінулі некалькі чалавек. Але гэта было ўспрынятае, як супраціўленне акупацыі. Увесь свет падтрымаў Данію. Тое самае было з Кувейтам, які супраціўляўся 30 хвілінаў, але гэта дало магчымасць умяшацца міжнароднай супольнасці: падтрымала Амерыка і Садама Хусэйна выгналі з Кувейту. Вось чаму за свабоду, за незалежнасць заўсёды трэба змагацца», – мяркуе палітык.

 

«Не мае значэння, якія сілы будуць у ворага. Хоць іх будзе мільён, хоць іх  будзе мільярд, за свабоду трэба змагацца! Так, можна загінуць. Але ўвесь свет будзе ведаць, што ты – вольны чалавек, які змагаўся за свабоду і цябе падтрымаюць, – звярнуўся Зянон Пазняк да прысутных, – Ворагі Беларусі, ворагі чалавецтва будуць крычаць: маўляў, яны заклікаюць да экстрэмізму, да барацьбы. Мы правільна заклікаем, бо гэта нашае права і мы павінныя яго выкарыстаць, каб адстаяць нашую незалежнасць».

 

У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля 40 асобаў.

14:49 11/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары