АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Журналісты на вучэнні "Захад-2017" змогуць прысутнічаць не на ўсіх палігонах

Журналісты падчас сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" змогуць прысутнічаць толькі на палігонах Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

"У перыяд актыўнай фазы вучэння - 17-19 верасня - прадстаўнікі СМІ змогуць выехаць на палігоны, дзе будуць праводзіцца розыгрышы ваенных дзеянняў: Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава", - паведамілі ў ведамстве.

На палігоне Ружанскі 17 верасня будзе адпрацавана практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з ужываннем авіяцыйных сродкаў паражэння.

На Асіповіцкім палігоне 18 верасня адбудзецца розыгрыш вядзення бою па ўтрыманню абарончых рубяжоў. На наступны дзень на палігоне Даманава будзе прадэманстравана нясенне баявога дзяжурства падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны.

Нагадаем, што вучэнні «Захад-20172 ў Беларусі будуць праходзіць на шасці палігонах. Такім чынам, палову таго, што адбываецца прадстаўнікі СМІ не ўбачаць. У прыватнасці, яны не будуць дапушчаныя на Лепельскі і Барысаўскі палігоны, а таксама на палігон Лосвіда ў Віцебскай вобласці.

16:58 11/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары