АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Жонка Бакіева менш за год ўзначальвала гатэль «Мінск»

Назгула Таламушава нядаўна пакінула пост дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гатэль Мінск».

Дадзеную інфармацыюTUT.BY пацвердзілі ў самай гасцініцы.   
Фота: "Аят-прэс"
«Яна пакінула пасаду па ўзгадненні бакоў. Нячаста бывала на працы, праводзячы шмат часу ў адгулах і бальнічных», - сказалі інфармаваныя суразмоўцы.

Выконваючым абавязкі кіраўніка «Гатэля Мінск» стаў намеснік дырэктара Віктар Кучынскі, больш вядомы як экс-памочнік прэзідэнта Беларусі. Назгула Таламушава ўзначаліла «Гатэль Мінск», які ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, у кастрычніку 2016 года.

Таламушава - жонка былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які ўгрунтаваўся ў 2010 годзе ў Беларусі. З тых часоў ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і таму лічыць немагчымай сваю экстрадыцыю ў Бішкек, як патрабуе цяперашняя ўлада Кыргызстана.

19:28 11/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары