АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронца Алег Волчак звярнуў увагу АБСЕ на пераслед блогераў Беларусі

І заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад заганнай практыкі.

Пра гэта праваабаронца заявіў на штогадовай Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, якая стартавала 11 верасня ў Варшаве, піша "Белорусская правда".


- Сацыяльныя сеткі, блогеры, фрылансеры становяцца альтэрнатыўнай пляцоўкай для атрымання аб'ектыўнай інфармацыі пра сытуацыю ў краіне, аб правах чалавека. Попыт на альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі выкліканы тым, што грамадства атрымлівае ад дзяржаўных СМІ скажоную інфармацыю. Праваахоўныя органы ўзмацнілі ціск на блогераў, паколькі прыкметна вырасла іх аўдыторыя. Ўпершыню пачаліся адміністрацыйныя працэсы аб прыцягненні да адказнасці за выраб відэаматэрыялаў, якія расцэньваюцца беларускімі ўладамі як дзейнасць СМІ, - паведаміў Алег Воўчак на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі.

Сітуацыю з блогерамі праваабаронца праілюстраваў на прыкладзе блогера Максіма Філіповіча з Гомеля, якога ўлады шматкроць спрабавалі прыцягнуць да адказнасці як СМІ.

- Блогеры не зьяўляюцца СМІ і не могуць прыцягвацца ні да адміністрацыйнай, ні іншай адказнасці. Дзяржава спрабуе такім спосабам абмежаваць грамадзян у распаўсюдзе інфармацыі ў блогах.

Алег Воўчак лічыць, што права на атрыманне і свабодны распаўсюд інфармацыі замацавана ў Канстытуцыі і міжнародных абавязацельствы, узятыя на сябе ўрадам Беларусі.

21:01 11/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары