АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Палітычныя выкраданні. Што хаваецца за маўчаннем дзяржавы?

18 гадоў таму адзін за другім у Беларусі адбылася серыя гучных палітычных знікненняў. Дзяржава то маўчыць, то адмаўляе сваю датычнасць да выкраданняў, а папярэдняе следства доўжыцца дагэтуль.

Палітычныя выкраданні. Што хаваецца за маўчаннем дзяржавы?
16 верасня выканаецца роўна 18 гадоў з моманту гвалтоўнага знікнення бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара, піша Беларуская праўда

18 гадоў таму, 7 мая 1999 года таксама вераломна быў выкрадзены экс-міністр МУС Рэспублікі Беларусь Юрый Захаранка. 7 ліпеня 2000 года знік журналіст, аператар ОРТ Дзмітрый Завадскі.

З тых часоў аб іх нічога невядома.

Праваабаронцы ўздымалі тэму гвалтоўных знікненняў ўсе наступныя гады не толькі на нацыянальным узроўні, але і ў Камітэце па правах чалавека, Камітэце супраць катаванняў, па працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду - паўсюль.

Кіраўнік Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская паказвае, што ўсе гэтыя гады дзяржава хавала ад грамадскасці і сваякоў вынікі свайго расследавання, прыкрывала людзей, якія датычныя да яго.

Падрабязнасці гучных выкраданняў Раіса Міхайлоўская нагадала 11 верасня на сайд-івэнт "Правы чалавека ў Беларусі - ад справы патрыётаў да справы прафсаюзаў", які правёў Беларускі Дом у Варшаве.
Працяг тэмы. 
13:39 12/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары