АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Маладафронтаўцу нагадалі, што ён не адбыў 3 сутак арышту за абарону Курапатаў

Актывіст «Маладога Фронту» Ўладзь Яроменак атрымаў 8 верасня судовую пастанову аб арышце на 3 сутак за «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» падчас абароны Курапатаў, што была ў канцы лютага і пачатку сакавіка.

Як перадае праваабарончы цэнтар «Вясна», напярэдадні яму патэлефанаваў участковы інспэктар міліцыі і нагадаў пра выкананьне судовай пастановы, але Яроменак заявіў, што ня будзе нічога рабіць, пакуль не атрымае асабіста належны дакумэнт.

 

Разгляд адпаведнай справы меў пачацца ў сакавіку, але тады актывіст быў затрыманы перад акцыяй 25 сакавіка і ўтрымліваўся пад вартай у рамках «справы патрыётаў». Завочны суд адбыўся 26 траўня, але Яроменку на яго не запрасілі і пра вынікі не паведамілі.

 

За абарону Курапатаў 3 сутак арышту таксама былі пакараныя Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі, Змітру Паліенку прысудзілі 15 сутак, шэраг удзельнікаў абароны Курапатаў аштрафавалі на значныя сумы.

14:23 12/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары