АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Што пішуць індыйскія СМІ пра візіт Лукашэнкі

Лукашэнка знаходзіцца з двухдзённым афіцыйным візітам у Індыі, напярэдадні ён ужо прыняў удзел у працы беларуска-індыйскага бізнес-форуму, сустрэўся з прадстаўнікамі кіраўніцтва Індыі і даў шэраг канкрэтных даручэнняў па развіццю ўзаемаадносін паміж краінамі.

Своечасовы візіт

Перад візітам Лукашэнкі МЗС Індыі арганізаваў брыфінг для журналістаў - большасць СМІ ў сваіх сюжэтах аб прыездзе Лукашэнкі выкарыстоўваюць атрыманую ў ведамстве інфармацыю.

Так, найбуйнейшая індыйская тэлекампанія NDTV прыводзіць словы прадстаўнікоў МЗС аб тым, што візіт Лукашэнкі ў Індыю "своечасовы і наспеўшы". Таксама кампанія падкрэсліла, што прэзідэнта Беларусі падчас візіту будзе суправаджаць вялікая дэлегацыя, у складзе якой будуць і бізнесмены.

Металургія, ядзернае паліва і Савет бяспекі

Як паведамляе партал Indiatoday, падчас візіту Лукашэнкі будуць абмеркаваны ўсе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Індыя атрымала падтрымку ад Беларусі па шэрагу міжнародных праектаў - уступлення ў Групу ядзерных пастаўшчыкоў, а таксама ўключэнне ў склад пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН.

Зацікаўлена Індыя і ў беларускай тэхналогіі парашковай металургіі - у Хайдарабадзе ужо створаны даследчы цэнтр.

Таксама СМІ ўспамінаюць і тое, што ў бягучым годзе Беларусь і Індыя адзначаюць 25-гадовы юбілей ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

па інф. sputnik.by

12:52 13/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары