АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Расійскія салдаты пакінуць Беларусь да 30 верасня,– брыфінг прадстаўніка Мінабароны.

Брыфінг, прысвечаны стратэгічным вучэнням узброеных сілаў Расіі і Беларусі «Захад-2017» праводзіць начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі генэрал-маёр Алег Воінаў.

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з брыфінгу пра вучэньні «Захад-2017».

Вучэнні «Захад-2017» пройдуць 14–20 верасня на 7 беларускіх палігонах, а таксама ў Расіі. На тэрыторыі Беларусі ў іх возьмуць удзел 12700 салдатаў (у тым ліку 3000 расійцаў), 370 адзінак бранетанкавай тэхнікі, 40 самалётаў і верталётаў.


Расійскія салдаты пакінуць Беларусь да 30 верасня

 Генэрал-маёр Алег Воінаў зазначыў, што па заканчэнні вучэньняў, да 30 верасня асабовы склад вайсковых частак узброеных сілаў Беларусі і Расіі, якія прымаюць удзел у вучэньнях, вернуцца ў месцы сваёй пастаяннай дысьлякацыі.

 «Мы дамо ўсе магчымасьці для інспэкцыйнай дзейнасьці, паколькі Беларусь выконвае ўсе міжнародныя абавязаньні ў сфэры кантролю за ўзбраеньнямі», — адзначыў Воінаў.

Па яго словах, акрэдытавана 280 прадстаўнікоў мас-мэдыя, пераважна замежных.


Будуць назіральнікі з Украіны і 5 краінаў NATO

Беларусь для выключэньня недаверу і напружанасці, апроч суседзяў, запрасіла на вучэнні назіральнікаў са Швэцыі і Нарвэгіі, а таксама з краінаў Балтыі.

"Такім чынам, за манэўрамі будуць сачыць прадстаўнікі ад 5 краінаў NATO. Хоць міжнародныя нормы дазваляюць гэтага не рабіць",— падкрэсьліў Воінаў.


Манэўры аддаленыя ад межаў

Генэрал-маёр Алег Воінаў адзначыў, што вучэньні наўмысна аддаленыя ад сумежных тэрыторыяў з Украінай, Літвой, Латвіяй і Польшчай. У Расіі манэўры пройдуць на трох палігонах, яны гэтаксама не пагражаюць суседнім дзяржавам.

 

На тэрыторыі Беларусі будуць вучыцца 10 200 вайскоўцаў. Зь іх 7 тысяч — з беларускіх падраздзяленьняў, 3 тысячы — з расійскіх.

 

«Гэта нашмат меней, чым сканцэнтравана натаўскага кантынгенту на подступах да Беларусі», — падкрэсліў Воінаў.


15:52 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары