АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ярмошына прапануе перанесці прэзідэнцкія або парламенцкія выбары на 2019 год

Ярмошына не выключае правядзення адной з выбарчых кампаній 2020 года ў больш раннія тэрміны.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю БелТА

Справа ў тым, што згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў у 2020 годзе ў Беларусі па тэрмінах амаль цалкам супадаюць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Толькі выбары прэзідэнта павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня, а выбары ў Палату прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня.

Лідзія Ярмошына не лічыць, што дзве гэтыя кампаніі могуць сумясціць. "Я не думаю, што гэтыя выбары сумесьцяць. Хутчэй за ўсё, калі прыйдзе час, будзе прынята адпаведнае палітычнае рашэнне і нейкую выбарчую кампанію перанясуць на больш ранні тэрмін. А з якой - пра гэта павінны дамовіцца кіраўнік дзяржавы і парламент. Праводзіць выбары раней можна, пазней - нельга. Прэзідэнцкая кампанія звязана тэрмінамі правядзення апошняй інаўгурацыі, парламенцкая - тэрмінамі правядзення першай ўстановачнай сесіі ", - патлумачыла Ярмошына.

Яна не выключае, што прэзідэнцкая і парламенцкая кампаніі могуць быць праведзены ў адзін і той жа год, аднак, па словах старшыні ЦВК, цалкам верагодна і больш раней правядзенне адной з іх.

"Я думаю, гэта было б вельмі цяжка - правесці дзве кампаніі запар, перманентна. Атрымліваецца для краіны шэсць цяжкіх месяцаў. Напэўна, было б больш разумна рабіць выбары (правесці адну з кампаній. - Заўвага. БЕЛТА), напрыклад, восенню 2019 года", - адзначыла Ярмошына.

"Магу сказаць, што ў нашым выпадку ўсё будзе залежаць ад вельмі шматлікіх фактараў - і ад міжнароднай абстаноўкі, і ад эканамічнага становішча. Плюс будзе падрыхтавана сур'ёзная палітычная аналітыка, правядуць даследаванні. Пакуль што занадта рана пра гэта казаць", - дадала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

18:13 13/09/2017


Загрузка...


загружаюцца каментары