АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

З 1 студзеня ў Беларусі зноў павышаецца пенсійны ўзрост

Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі працягнецца з 1 студзеня 2018 году - гэта другі этап павышэння пенсіённага ўзросту ў краіне.

З 1 студзеня ў Беларусі зноў павышаецца пенсійны ўзрост
Ўзрост магчымага выхаду на пенсію пачалі павышаць з 1 студзеня 2017 года і будуць гэта рабіць яшчэ некалькі разоў. Беларускія ўлады анансавалі ўсяго 6 этапаў да 2022 года - гэта мінімальныя тэмпы, якія можа сабе дазволіць дзяржава.

Своеасаблівы пераходны этап закрануў мужчын 1957-1959 гадоў нараджэння і жанчын 1962-1964 гадоў нараджэння - для іх павышэнне будзе праходзіць паступова.

Дзяржава плануе павысіць узрост выхаду на пенсію для мужчын да 63 гадоў, для жанчын - 58 гадоў. Гэта значыць пенсійны ўзрост паэтапна павышаюць на 3 гады.

Дарэчы, у Польшчы ў мінулым годзе прынялі рашэнне не павышаць пенсійны ўзрост. Адпаведны закон абыйдзецца бюджэту суседняй рэспублiкi ў гэтым годзе ў 240 мільёнаў еўра, у 2018-м годзе - 2,3 мільярда еўра. Большасць палякаў заявілі пра намер скарыстацца сваім правам выйсці на пенсію ва ўстаноўленым законам узросце.
01.01.2018 09:51


Загрузка...
Загрузка...


cashback