АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Шуневіч прызнаўся, што калекцыянуе зброю

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч быў адным з гасцей навагодняй праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1». Па сцэнары, ён спыніў машыну «Джылі» з тэлевядучымі, расхвальваў яе, нагадаў пра шкоду алкагалізму, а потым сеў за руль і распавёў пра сябе і сваіх хобі.

«Хобі - сачу за навінкамі зброевага рынку, - распавёў Шуневіч. - Я патомны паляўнічы. У мяне вялікая калекцыя зброі. Моцна памяшаны на гэтым. Спецыяльна ўзяў ліцэнзію на калекцыянаванне, таму што перавысіў усе дапушчальныя межы па зброі».

«Адных пісталетаў не ведаю колькі, - распавёў Шуневіч. - Рэальных толькі тры. Астатнія - макеты. Рарытэтных нідзе не возьмеш. Па законе нельга. А ўзнагародных толькі тры», - сказаў Шуневіч.
NN.by
01.01.2018 12:22


Загрузка...
Загрузка...


cashback