АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: Кубінцы змаглі захаваць вернасць ідэалам Рэвалюцыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з 59-й гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.

"Самабытны і незалежны шлях, які абраў народ Кубы, быў няпростым. Кубінцы змаглі адстаяць сваю ідэнтычнасць, захаваць вернасць ідэалам Рэвалюцыі і ўмацаваць пазіцыі краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь заўсёды будзе прыхільнікам дружбы і цеснага супрацоўніцтва з Кубай.
01.01.2018 20:45


Загрузка...
Загрузка...