АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

У мінскі суд перададзеная крымінальная справа «за захоўванне патрона»

Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзена ў суд Ленінскага раёна Мінска, паведамляе ПЦ "Вясна".

Згодна з ч. 1 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Беларусі, яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў. Такім чынам, адзіны патрон, які невядома колькі гадоў пыліўся ў шафе ў якасці сувеніра, можа стаць прычынай доўгатэрміновага зняволення для былога фігуранта «справы патрыётаў».

Нагадаем, мастак-дызайнер з Мінска Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і арт. 287 Крымінальнага кодэкса. Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт. 287 КК. Падчас ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены спраўны патрон. 12 снежня Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне патрыёту па ч. 2 арт. 295 «незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў» за захоўванне аднаго патрона.

Андрэй Бяляўскі падчас допыту перадаў следчаму, які вядзе справу, хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу, з просьбай прызнаць яго ўчынак з захоўваннем патрона ня прадстаўляецца грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначным. 5 снежня яму было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы за захоўванне патрона. Дата суда пакуль не прызначаная.
 ПЦ «Весна»
20:20 02/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79