АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка б не зразумеў: прынц Гары з нявестай паляцелі на адпачынак эканом-класам

Прынц Гары (Prince Harry) і Меган Маркл (Meghan Markle) адсвяткавалі Каляды ў Лондане разам з каралеўскай сям'ёй, а на навагоднія святы адправіліся да сяброў у Ніцу.

Па дадзеных Daily Mail, пара паляцела звычайным эканом-класам, адмовіўшыся ад прыватнага самалёта або бізнес-класа.

Пасажыры рэйса паведамілі выданню, што Гары і Меган занялі апошні шэраг ля хваста самалёта, выкупіўшы ўсе шэсць месцаў. З парай падарожнічалі тры ахоўніка, якія сядзелі ў суседнім шэрагу. Гары і Меган прыбылі ў аэрапорт крыху раней, каб увайсці ў самалёт першымі.

Прынц Гары - не першы член каралеўскай сям'і, які лётае эканом-класам. Яго старэйшы брат прынц Уільям (Prince William) і Кейт Мідлтан (Kate Middleton) ужо некалькі разоў так падарожнічалі па Еўропе і Амерыцы, піша glamour.ru.

Нагадаем, у адрозненні ад шэрагу еўрапейскіх лідэраў, якія не грэбуюць лётаць у звычайных рэйсавых самолетвх, у тым ліку і эканом-класам, Лукашэнка перасоўваецца выключна ў персанальных самалётах, якіх у яго аж два - 737-800BBJ ў дарагой VIP-мадыфікацыі Business Jet 2003 года выпуску і куплены ў 2012 годзе ў Туркменістана лайнер нябожчыка Ніязава Boeing 767-32K 33968 926 EW-001P.
"Беларускі партызан"
03.01.2018 13:09


Загрузка...
Загрузка...


cashback