АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: 100 год БНР Выбары-2018 Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Колькі каштуе медаль «Герой ДНР» на беларускім аўкцыёне

Вядомы беларускі аўкцыённы сайт ay.by прапануе шырокі выбар прадукцыі, звязаны з так званымі «ДНР» і «ЛНР», якія не былі прызнаныя афіцыйна нашай краінай. Прычым прадаюць гэта як жыхары Расіі, так і беларусы.

Напрыклад, за зорку «Героя ДНР» просяць 34 рублі. Прычым гандляр пазначае, што «магчымы гандаль». Асабліва адзначаецца, што да зоркі ў камплекце ідзе чысты дакумент, у які можна ўпісаць любое імя, піша Наша Ніва"


Ордэн за «Ваенную доблесць ДНР» набыць можна яшчэ танней - усяго за 25 рублёў. Да яго таксама прыкладаецца чысты дакумент. Столькі ж стаяць медалі «Баявое братэрства Крыма» і «Слава героям Данбаса» (дастаўляюць з Баранавічаў). Значок «Добраахвотнік Данбаса» ацэньваецца ў 20 рублёў.

Нехта Валера С. з Маладзечна за 38 рублёў спрабуе прадаць сцяг «ДНР». А талончыкі грамадскага транспарту «ДНР» для калекцыянераў абыдуцца ўсяго ў 1,5 рубля. А вось за выпуск «Газеты Новороссіі» за жнівень 2014 просяць ад 9 рублёў.

21:56 03/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79