АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларусы ва Украіне атрымалі штраф за георгіеўскую стужку

Беларусы ва Украіне адмовіліся здымаць георгіеўскую стужку з машыны — мясцовы дэпутат выклікаў на іх паліцыю і ветэранаў АТА.

10 студзеня машыну, на лабавым шкле якой быў сцяжок з выявай георгіеўскай стужкі заўважыў дэпутат Івана-Франкоўскай мясцовай рады. Аўто належыла пяцярым беларусам — трое мужчынаў і дзве жанчыны прыехалі ў Карпаты як турысты.

 

Украінец Андрэй Марыйчын прапанаваў беларусам зняць стужку, тыя адмовіліся, паведамляе ўкраінскае выданне Курс. Тады ён скруціў нумары ад машыны, каб турысты не з’ехалі, і выклікаў паліцыю. Таксама дэпутат пазваніў сябрам-ветэранам АТА.

 

Прыехалі і першыя, і другія. Паліцыя растлумачыла турыстам, што ва Украіне георгіеўская стужка заканадаўча забароненая. Беларусаў адвезлі ў паліцыю, пасля прысудзілі максімальна магчымы штраф памерам у 2,5 тысячы грывен (каля 180 рублёў).

 

 

 «Перад паліцыяй прыехалі нашы хлопцы-аташнікі, чалавек 20, так што беларусы надоўга запомняць, якую сімволіку тут можна выкарыстоўваць. Суд і паліцыя — тое было для іх ужо як памілаванне», — паведаміў Андрэй Марыйчын.

па інф. НН

11.01.2018 19:46


Загрузка...
Загрузка...


cashback