АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Польшча мяняе пасла ў Беларусі

Конрад Паўлік вяртаецца ў Варшаву.

Польшча мяняе пасла ў Беларусі
Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік будзе адкліканы з Беларусі. Як паведамляе польскае выданне kresy24.pl, гэта адбудзецца ўжо студзені.

Такое кадравае рашэнне прынята новым міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічэм, які быў прызначаны замест Вітольда Вашчыкоўскага некалькі дзён таму.

Новы прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, акрамя кіраўніка польскага МЗС Вітольда Вашчыкоўскага, адправіў у адстаўку яшчэ некалькі міністраў.

Конрад Паўлік быў прызначаны на пасаду пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі ў лютым 2016 года, піша belrynok.by.


Як распавёў "Радио Свобода" крыніца ў МЗС Польшчы, пра ад'езд Конрада Паўліка з Мінска было вядома яшчэ да адстаўкі Вітольда Вашчыкоўскага, які ў 2016 годзе накіроўваў амбасадара ў Мінск. Па словах крыніцы, сам Конрад Паўлік папрасіў адклікаць яго з пасады амбасадара ў Мінску.

Іншая крыніца дадае, што хоць фармальна гэта Паўлік папрасіў аб адстаўцы, яго ад'езд з Мінска быў запланаваны ў Варшаве.

Ён канфліктаваў з кіраўніцтвам Саюзу палякаў у Беларусі, з Белсатам.

«Конрада Паўліка нельга назваць лепшым польскім паслом, якога Варшава накіроўвала ў Мінск. Ён канфліктаваў з кіраўніцтвам Саюзу палякаў у Беларусі, з Белсатам. Для многіх незразумелымі былі яго дакучлівыя спробы ўключыць TVP Polonia ў Беларусі, нават на ўзроўні рэгіёну, неабавязкова ў Мінску. За вялікае дасягненне ён выдаваў выкладанне польскай мовы ў некалькіх школах, называючы іх «польскімі класамі», - распавёў Свабодзе крыніца, блізкая да МЗС Польшчы.

11.01.2018 21:21


Загрузка...
Загрузка...


cashback