АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Мінскі пенсіянер хоча стаць прэзідэнтам Расіі

У прэзідэнты Расіі вылучаецца жыхар Мінска, вядомы тым, што спрабуе зарэгістравацца кандыдатам на кожных выбарах у Беларусі - ад мясцовых да прэзідэнцкіх.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 студзеня распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Па словах Ярмошынай, гэта пенсіянер Віктар Талмачоў. Ён падае дакументы на ўсе выбары, але яшчэ ні разу не атрымліваў статус кандыдата.

Нядаўна Талмачоў падаў заяву ў адрас старшыні ЦВК Расіі Элы Памфілавай, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі.

Ярмошына патлумачыла, што ведае пра гэту сітуацыю, бо атрымала копію заявы беларускага прэтэндэнта, перадае Еўрарадыё.


12.01.2018 14:32


Загрузка...
Загрузка...