АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Начальнік рэзідэнцыі Лукашэнкі, дзе касіў траву Жепард'е, ідзе ў дэпутаты

Іван Баброўскі працуе начальнікам афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Азёрны".

Начальнік рэзідэнцыі Лукашэнкі, дзе касіў траву Жепард'е, ідзе ў дэпутаты
Ён працуе ў дзяржаўным установе «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» і балатуецца ў Мінскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Іван Баброўскі беспартыйны, у красавіку гэтага года яму споўніцца 59 гадоў. Жыве Баброўскі ў Мінскім раёне - у Астрашыцкім Гарадку. У дэпутаты вылучаўся пры дапамозе збору подпісаў.

Менавіта ў рэзідэнцыі «Азёрны», за якой прыглядае Баброўскі, А.Лукашэнка ў апошні час прымаў нямала замежных гасцей. Так, сюды прыязджаў французскі акцёр Жэрар Дэпардз'е - Лукашэнка паказваў яму свае ўладанні і навучаў касьбе, тут па парку шпацыраваў прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф разам з жонкай і многія іншыя.


Як паведамлялася, у савецкія часы на месцы цяперашняй рэзідэнцыі «Азёрны» стаяла дача маршала Цімашэнкі.

Варта заўважыць, што Іван Баброўскі уваходзіў у склад прэзідыума Мінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

У Мінскім раённым Савеце дэпутатаў Баброўскі узначальваў камісію па пытаннях законнасці, захавання правоў і свабод грамадзян.

Праўда, у прэсе па гэтых пытаннях з гучнымі ініцыятывамі або заявамі ніколі не выступаў. Зрэшты, гэта і зразумела - пасада ў яго адказная ...

19:12 12/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79