АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Пятра Маркелава будуць судзіць за Канапляную каляду

18 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска пройдзе разгляд адміністрацыйнай справы супраць Пятра Маркелава па аьвінавачванню ў паўторным цягам году парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пратакол быў складзены ў пярэдадзень новага году, 31 снежня,  і дасланы па пошце. Пратакол складзены інспектарам Шантарам Дзмітрыем Паўлавічам, які ўваходзіць у рэестр асобаў, што маюць дачыненне да палітычна матываваных пераследаў (нагадаем, што рэестр вядзе Беларускі дакументацыйны цэнтр). Што праўда, дакладнае апісанне правапарушэння, што было здзейсненае 25 снежня, парушальнік прачытаць не здолеў праз неразборлівасць почырку інспектара.

З упэўненасцю можна меркаваць, што суд пройдзе ў сувязі з удзелам Пятра ў Канаплянай калядзе.
12:08 13/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79