АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Зяць Аляксандра Радзькова атрымаў ордэн Скарыны

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды «прадстаўнікам сфер журналістыкі, культуры і мастацтва».

У прыватнасці, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў.

«Мір» — тэлеканал, фінансуемы СНД. Натуральна, беларуская мова і культура на ім не прадстаўленыя ніяк.

Пярцоў — зяць Аляксандра Радзькова, былога міністра адукацыі і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Апроч таго, медалём Францыска Скарыны ўдастоена загадчыца аддзела палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Вольга Макей.

Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы, удасканаленне беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне тэлебачання і радыё, значныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.
13.01.2018 13:20


Загрузка...
Загрузка...