АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Беларуская армія можа атрымаць беларускамоўныя маршы?

Вайсковыя музыканты думаюць над новымі творамі на тэмы беларускіх народных песняў, піша афіцыйнае выданне Мінабароны Беларусі.

Амаль увесь рэпертуар харавога спеву беларускіх жаўнераў і музыкі беларускіх вайсковых аркестраў складаецца з савецкай спадчыны часоў Другой сусветнай вайны і пасляваеннага перыяду. І амаль усе песні выконваюцца на расейскай мове, якая па факце застаецца адзінай статутнай у беларускім войску.

Аднак, верагодна, такая сітуацыя будзе мяняцца.

Гэтак на днях прайшоў навучальна-метадычны збор начальнікаў – вайсковых дырыжораў аркестраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

«У якасці практычнай справаздачы пра сваю творчую дзейнасць кожны прадстаўнік аркестра прадэманстраваў аўтарскія творы ў жанры песні ці марша, якія былі напісаны на тэмы беларускіх народных песняў і сучасных твораў пра армію», – гаворыцца ў паведамленні.

Амаль увесь рэпертуар харавога спеву беларускіх жаўнераў і музыкі беларускіх вайсковых аркестраў складаецца з савецкай спадчыны часоў Другой сусветнай вайны і пасляваеннага перыяду. І амаль усе песні выконваюцца на расейскай мове, якая па факце застаецца адзінай статутнай у беларускім войску.

Беларускія народныя песні не згадваліся ў аналагічных артыкулах пра зборы вайсковых дырыжораў у 2015 і 2016 гадах.



18:23 13/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79