АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Канапацкая разышлася з Ціханенка. Ці ня позна?

Аб прыпыненні супрацоўніцтва са сваім памочнікам Дзянісам Ціханенка Ганна Канапацкая распавяла напярэдадні на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. А пра тое, як ідзе падрыхтоўка да з'езду, "Беларускаму партызану" распавёў пакуль яшчэ старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Канапацкая разышлася з Ціханенка. Ці ня позна?
- Анатоль Уладзіміравіч, як адчуаеце напярэдадні партыйных выбараў? Ня шкада сыходзіць?

- Адчуваю сябе  неважна, перажываю, усох ўвесь ... (смяецца) А калі сур'ёзна, то ўсё нармальна, актыўна працуем!

- Можа, з'явіліся новыя лідэры, падпаленыя жаданнем выхапіць у вас з рук партфель?

- У нас прайшло ўжо пяць з шасці абласных справаздачна-выбарных канферэнцый. Учора адбылася мінская. І пакуль на ўсіх канферэнцыях у нас выступалі тры галоўныя прэтэндэнта на пасаду старшыні партыі - Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў.

Учора мне наогул спадабалася, былі вельмі аўтарытэтныя дэлегаты - Анатоль Паўлаў, Станіслаў Багданкевіч, Зінаіда Бандарэнка, Васіль Шлындзікаў і іншыя персоны. Адбылася вельмі грунтоўная і змястоўная дыскусія.

- І як вам здаецца, на чыім баку сімпатыі большасці?

- Учора мы, на жаль, не правялі закрытае анкетаванне, а на астатніх пяці канферэнцыях праводзілі. Вынікі апытанняў паказваюць, што сёння ёсць два лідэра -Василий Палякоў і "Супраць усіх". Затым ідзе Мікалай Казлоў і пакуль такім аўтсайдэрам выглядае Ганна Канапацкая.

Я думаю, гэта ўсё з-за той стратэгіі, якую выбралі памочнікі Ганны і з якой яна пагадзілася. Стратэгія скандалаў і папулізму ў такой партыі, як АГП, не праходзіць. У нас ніхто не вызначае дэлегатаў на з'езд, а дэлегаты канферэнцый у пераважнай большасці будуць і на з'ездзе. Анкетаванне закрытае, таму ніхто не можа нікога абвінаваціць у падтасоўцы галасоў.

Далей матэрыял "Беларускага партызана" чытайце тут.
13.06.2018 13:21


Загрузка...
Загрузка...