АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Скандал у Курапатах: тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

Грамадскія актывісты працягваюць пікетаванне рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах.


Скандал у Курапатах: тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў
Акцыя 13 чэрвеня была азмрочана інцыдэнтам — аўтамабіль «Мазда» з расійскімі нумарамі наехаў на двух удзельнікаў пратэстаў, Яўгена Батуру і Васіля (прозвішча невядома).

Актывісты сталі на шляху машыны, але кіроўца паехаў проста на іх і пракаціў на капоце. Адзначым, што ўсё гэта адбылося на вачах супрацоўнікаў ДАІ.

Як высветліла «Наша Ніва», у «Маздзе» былі тэлевядучая БТ Стэла Чыркова і яе муж Іван Ермакоў.
 
Прычым Ермакоў ужо не першы раз прыязджае ў Курапаты, ён спрабаваў арганізаваць «дыскусію» з актывістамі і раней.

І Стэла Чыркова, і Іван Ермакоў пераехалі ў Беларусь з Расіі ў 2009 годзе. Стэла (сапраўднае імя — Алена) вяла праграму «Ды@блог аб літаратуры» на беларускамоўным тэлеканале «Беларусь-3», прычым вяла яе па-руску.

Апроч таго, Чыркова — прадстаўніца кампаніі «Мамут» у Беларусі. Гэта нідэрландская кампанія, якая спецыялізуецца на транспарціроўцы грузаў. Муж таксама займаецца лагістыкай. 

За наезд на пешаходаў ДАІ звычайна адбіраюць у кіроўцы правы. У той жа час пешаходы могуць быць аштрафаваныя за знаходжанне на праезнай частцы.


14.06.2018 08:26


Загрузка...
Загрузка...