АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ператрус у дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая

Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.

Ператрус у дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая
Каля месца ператрусу знаходзяцца праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Ваалянцін Стэфановіч, Таццяна Рэвяка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

Пакуль невядомая сутнасць узбуджанай крымінальнай справы, але варта нагадаць, што менавіта з ператрусу праведзенага супрацоўнікамі ДФР пачаўся крымінальны пераслед  старшыні Праваабарчага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 года, паведамляе spring96.org.


14.06.2018 15:32


Загрузка...
Загрузка...