АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», - рабін Абрамовіч пра Курапаты

Галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднаньня грамадаў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч ​падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

«Ёсьць неабходнасьць зрабіць мэмарыял па прыкладзе Трасьцянца, каб тыя, хто прыйшоў, ведалі, што тут адбылося, — разважае Рыгор Абрамовіч пра дарэчнасьць рэстарацыі ля Курапатаў. — У Яд ва-Шэме [мэмарыял ахвярам Галакосту ў Ерусаліме. — РС] у Ізраілі ёсьць і лекцыйныя залі, і месца прыёму ежы. Пытаньне ня ў тым, што побач, а як гэта ўкладваецца, спалучаецца і не дае забыць гісторыю».

На пытаньні пра тое, ці пойдзе ён асабіста есьці ў такую рэстарацыю і ці варта вернікам, ня згодным зь яе будаўніцтвам, чыніць нейкія актыўныя дзеяньні, як пратэсты ці суды, рабін заклікае «жыць далей» і «­маліцца аб міры», але таксама даводзіць сваю грамадзянскую пазыцыю.

«Там, дзе цяпер знаходзіцца кавярня „Тры жаўнеры“, быў дом майго дзеда Гірша Абрамовіча, — згадвае ён. — Я бываю ў гэтай кавярні і разумею, як няпроста было будаваць дзеду горад, дзе загінула яго сям’я. Але трэба жыць далей, здабываючы ўрокі гісторыі.

Вернікам трэба ў першую чаргу маліцца аб міры. Ёсьць грамадзянская пазыцыя, і яе можна і трэба выкласьці.

Калі я бываю ў Трасьцянцы і Курапатах, я асабіста прашу прабачэньня, што захаваньне памяці, магчыма, адбываецца не зусім так, як трэба. Але і ганаруся тым, што наш горад Менск і прыватныя спонсары зь Беларусі, краінаў Эўропы, Ізраілю і ЗША дапамагаюць ушанаваць памяць ахвяраў».

14.06.2018 13:14


Загрузка...
Загрузка...