АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ярмошына пра Курапаты: Свой юбілей тут не адзначала б

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падзялілася са Свабодай сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

«Я лічу, што тэму палітычна разьдзьмулі абсалютна беспадстаўна. Урэшце мы ўсе жывём побач з могілкамі. А некаторыя жывуць і на месцах былых могілак: хіба ж мы ведаем, што было калісьці пад падмуркам таго ці іншага дома? І тады атрымліваецца, што наагул нідзе нічога нельга будаваць».

Старшыня ЦВК мяркуе, што рэстарацыя ля Курапатаў — гэта месца харчаваньня выключна для людзей, якія праяжджаюць побач.

«Калі зыходзіць з назвы рэстарацыі „Поедем поедим“, то яна будзе функцыянаваць як закусачная. Як я разумею, там ня будзе ні музыкі, ні песень, ні танцаў... Таму і гэтая ўстанова харчаваньня можа працаваць».

На пытаньне, ці пайшла бы яна сама ў гэтую рэстарацыю, Лідзія Ярмошына адказала: «Што мне там рабіць? Я ня стала б ні адзначаць там юбілей, ні праводзіць банкет».

14.06.2018 16:06


Загрузка...
Загрузка...