АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

КДК: Ліпай ужо сплаціў $95 тысяч падаткаў, але трэба высветліць, адкуль атрымліваў грошы

Кіраўнік беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму 173 тысячы рублёў.

КДК: Ліпай ужо сплаціў $95 тысяч падаткаў, але трэба высветліць, адкуль атрымліваў грошы

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў).

 

Ліпая падазраюць у тым, што ён не заплаціў падаходны падатак з даходаў, атрыманых за мяжой. Паведамляецца, што нібыта ў 2016-2017 гг. Ліпай атрымаў ад нерэзідэнтаў Беларусі даход на агульную суму больш за 1,3 мільёна рублёў, не падаў падатковыя дэкларацыі і не выплаціў падаходны падатак. Такім чынам, паведамляе КДК, Ліпай не выплаціў падаткаў на суму 173 тысячы рублёў, піша Наша ніва.

 

Ліпай прызнаў парушэнне заканадаўства і заплаціў падатак і пеню ў памеры больш за 191 тысяча рублёў. Але з улікам таго, што памер урону перавысіў 1 тысячу базавых велічынь, фінансавая міліцыя абавязаная высветліць абставіны атрымання грошай.

14.06.2018 18:16


Загрузка...
Загрузка...