АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Настольны тэніс. Уладзімір Самсонаў не дапаможа зборнай Беларусі на камандным чэмпіянаце Еўропы

Самы тытулаваны майстар малой ракеткі Уладзімір Самсонаў не дапаможа зборнай Беларусі на камандным чэмпіянаце Еўропы ў мацнейшым дывізіёне, які пройдзе ў Люксембургу 13-17 верасня.

Як адзначае прэс-служба федэрацыі настольнага тэніса, ветэран прапусціць турнір "па розных прычынах". У яго адсутнасць у Люксембургу за каманду выступяць Павел Платонаў (195 ИТТФ), Аляксандр Ханін (246), Глеб Шамрук (389) і Кірыл Барабанаў (413).

Жаночая каманда будзе прадстаўлена на форуме наймацнейшым складам. У Люксембургу згуляюць Вікторыя Паўловіч (61), Аліна Арлоўская (161), Дар'я Триголос (222) і Надзея Багданава (317).
12.09.2017 08:07


Загрузка...
Загрузка...