АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Закон ёсць закон. Прэзідэнт УЕФА паабяцаў выключыць французскі клуб з еўракубкаў

Аляксандр Чэферын заявіў, што пакарае французскі «Пары Сен-Жэрмен», калі клуб сапраўды парушыў правілы фінансавага fair play.

- Калі віна ПСЖ будзе даказаная, я буду павінен выключыць гэты клуб з еўракубкаў. Мы не пабаімся пакараць ПСЖ. Ніхто не можа быць вышэй за закон, - сказаў Чэферын.

1 верасня УЕФА адкрыў расследаванне ў дачыненні да французскага клуба. Падазрэнне ў прадстаўнікоў саюза выклікала дзейнасць ПСЖ на трансферным рынку мінулым летам. Парыжане падпісалі кантракт з нападаючым Неймарам, заплаціўшы за яго «Барселоне» 222 мільёна еўра, паведамляе Oxu.Az са спасылкай на L'Equipe.

«Пары Сен-Жэрмен» таксама арандаваў у «Манака» форварда Кіліана Мбаппе з правам выкупу за 180 мільёнаў, каб абыйсці правілы фінансавага fair play.

Былы прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні ўвёў правіла фінансавага fair play ў 2012 годзе. Згодна з гэтай норме, еўрапейскія клубы не маюць права марнаваць больш, чым зарабляюць. У 2016 годзе агульная сума заробленых ПСЖ грошай склала парадку за 480 мільёнаў еўра.

09:01 12/09/2017


Загрузка...
ссылки по теме


загружаюцца каментары