АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна "Дынама" адбудзецца ў чэрвені 2018 года

Урачыстае адкрыццё мінскага стадыёна "Дынама" адбудзецца ў чэрвені 2018 года, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Як вядома, на галоўнай адкрытай спартыўнай пляцоўцы нашай краіны ў 2019-м пройдуць Еўрапейскія гульні. Рэканструкцыя "Дынама" павінна была быць завершана яшчэ ў мінулым годзе, аднак будаўнікі не ўклаліся ў тэрміны. Завершаны мантаж металаканструкцый даху, брыль накрываюць насцілам. На трыбунах ўсталявалі некалькі тысяч пластыкавых сядзенняў. На ранейшыя месцы вярнуліся скульптурная кампазіцыя "Бег" і адрэстаўравана алімпійская паходня.

Начальнік рэканструкцыі Аляксандр Лашч прызнае, што "ёсць цяжкасці" і што не атрымалася ўкласціся ў пастаўлены тэрмін. Да гэтага часу на стадыёне працуюць вежавыя краны. Дарэчы, на адным з іх у снежні быў пажар. Калі краны прыбяруць, можна будзе пачаць працы на полі.

На "Дынама" будаўнікі працуюць у тры змены. Усяго там працуе больш за 1100 чалавек.

 "Еўрарадыё"
22:02 03/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79