АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Агент Арцёма Мілеўскага: калі б Суркіс патэлефанаваў і запрасіў, Цёма б і пешшу пайшоў

Агент нападніка брэсцкага "Дынама" Арцёма Мілеўскага Аляксандр Панкоў у інтэрв'ю для YouTube-канала "ОТДУШИВДУШУ" заявіў, што ў канфлікце паміж прэзідэнтам кіеўскага "Дынама" Ігарам Суркісам і сваім кліентам ён займае бок кіраўніка кіяўлян.

- Я ўпэўнены, што калі б "Дынама" прапанавала Мілеўскаму вярнуцца, то ён з задавальненнем вернецца. Калі наладзяцца стасункі з Ігарам Міхайлавічам, нейкія крыўды ... У той сітуацыі, што паміж імі склалася, я больш нават на баку Ігара Міхайлавіча, таму што я Тэме казаў, ён шмат чаго яму даў: кар'еру, фінансы. Я ўпэўнены, што калі б Ігар Міхайлавіч патэлефанаваў і запрасіў, Тэма б і пешшу пайшоў, а, можа, і на кані прыскакаў.

На 90 адсоткаў ён застанецца ў брэсцкім "Дынама". Зразумела, што калі будзе магчымасць пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, Лізе Еўропы ці нейкім моцным чэмпіянаце, то мы ёю скарыстаемся. Але пакуль я схіляюся да таго, каб ён застаўся. Тут пад яго зрабілі тактыку, тут яго рэальна шануюць. Я толькі за брэсцкае "Дынама", - цытуе XSPORT.

Прессбол
10:02 11/01/2018


Загрузка...



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/news_complex/detail.php on line 79