АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

Неймар прымусіць "Рэал" раскашэліцца на 400 мільёнаў еўра

Мадрыдскі клуб «Рэал» мае намер набыць у французскага ПСЖ бразільскага нападніка Неймара. Пра гэта паведамляе газета Marca.

Па інфармацыі выдання, агульныя затраты на куплю Неймара складуць 400 мільёнаў еўра. У выпадку адмовы форварда, альтэрнатывай футбалісту могуць стаць нападаючы «Тотэнхэм» Хары Кейн, паўабаронца «Чэлсі» Эдэн Азар або форвард «Лейпцыга» Ціма Вернер.

9 студзеня даследчы цэнтр CIES Football Observatory паведаміў, што Неймар стаў самым дарагім футбалістам свету. 25-гадовы бразілец быў ацэнены ў 213 мільёнаў еўра.

Улетку 2017 года Неймар перайшоў з «Барселоны» ў ПСЖ за рэкордныя 222 мільёна еўра. Спартсмен выступае за парыжскі клуб на асаблівых умовах - аднаклубнікам забаронена груба гуляць супраць яго на трэніроўках, таксама бразільца вызвалілі ад заняткаў па абарончай тактыцы, піша lenta.ru

12.01.2018 15:03


Загрузка...
Загрузка...