АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Дзяніс Шунто аштрафаваны на 50 базавых велічынь

У Доме футбола прайшло пасяджэнне камітэта па статусе і трансферах футбалістаў. Сярод разгледжаных пытанняў быў зварот экс-трэнера ФК "Крумкачы" Аляксандра Ванюшкіна аб запазычанасці па зарплаце.

Камітэт абавязаў "крумкачоў" пагасіць доўг перад былым работнікам да 1 ліпеня.
Акрамя гэтага, Дзяніс Шунто аштрафаваны на 50 базавых велічынь. Падстава - незабеспячэнне яўкі прадстаўніка клуба на пасяджэнне камітэта.


У сакавіку, нагадаем, старшыня праўлення "Крумкачоў" (якіх не варта блытаць з камандай НФК "Крумкачы", цяпер выступае ў другой лізе) таксама падвяргаўся штрафу па гэтай жа прычыне. Тады сума складала 20 базавых велічынь. І з таго часу, бо, паводле звестак pressball.by, застаецца нявыплачанай, вырасла згодна дысцыплінарнаму рэгламентам да 160 базавых велічынь.

12.06.2018 18:40


Загрузка...
Загрузка...