АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Патрыярх Кірыл аб зборнай Расіі на ЧС-2018: Застаецца толькі маліцца

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі выказаў надзею на годнае выступленне зборнай Расіі на Чэмпіянаце свету па футболе і адзначыў, што ад гэтага будуць залежаць ўражанні расійцаў ад такой важнай спартыўнай падзеі, як чэмпіянат.

Пра гэта ён сказаў, адкрываючы 13 чэрвеня пасяджэнне Вышэйшага царкоўнага савета ў Маскве.

"Спадзяюся, гэта вялікае мерапрыемства [ЧС-2018] пройдзе з поспехам і станоўча адаб'ецца на настроі нашых людзей. Вядома, гэта будзе шмат у чым залежаць ад гульні нашай зборнай. Але тут застаецца толькі спадзявацца і маліцца, каб усё было правільна і годна, і, вядома, спадзявацца на падрыхтоўку нашых спартсменаў", - цытуе патрыярха ТАСС.

14.06.2018 16:38


Загрузка...
Загрузка...