АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя

Пра гэта стала вядома пасля валявой перамогі харватаў над англічанамі ў паўфінале ў дадатковы час — 2:1.

У фінале футбольнага чэмпіянату свету сустрэнуцца Францыя і Харватыя
Зборная Англіі адкрыла лік ужо на 5-й хвіліне, калі са штрафнога забіў Кіран Трып’ер. Такое развіццё падзей збянтэжыла харватаў, у першым тайме ў іх мала што атрымлівалася. А англічане спадзяваліся ўтрымаць гэтую мінімальную перавагу. Усё змянілася на 68-й хвіліне, калі Іван Перышыч зраўняў лік. Неўзабаве ён трапляе ў штангу. Харваты не змаглі даціснуць сапернікаў і ўсё вырашыць у асноўны час.

У дадатковы час удача была на баку зборнай Харватыі, якая не стала чакаць чарговай серыі пенальці. Манджукіч на 109-й хвіліне паставіў пераможную кропку.

Фінал пройдзе ў Маскве ў нядзелю, 15 ліпеня. У суботу, 14 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу за бронзавыя ўзнагароды пазмагаюцца зборныя Бельгіі і Англіі.


11.07.2018 23:44


Загрузка...
Загрузка...


cashback