Блоги

Лагодны атэізм беларусаў і блюзнерства верніка 10:28 12/12/15

Неяк у мяне запыталіся, што я – беларус – мог бы запісаць у несумнеўны плюс беларусам як нацыі-народу, я адказаў: “Нерэлігійнасць”. Таго меркавання пра суайчыннікаў трымаюся да гэтае пары.

Апошнімі гадамі сталі трохі "псавацца" жыхары заходняй часткі Беларусі – праз актыўнасць каталіцкага касцёла. Але і там не так усё блага: даюць ксяндзам грошы на адпяванне ці імшу, а пасля кажуць: “Калі ж гэтая жмінда ўжо нажарэцца?!” Нармалёвыя людзі, што гатовыя ахвяраваць на культурны феномен, якім ёсць царква, калі культурны феномен не патрабуе зашмат выдаткаў. І не толькі матэрыяльных, але і псіхалагічных. Ну, ёсць царква і ёсць, руйнаваць не будзем і агітаваць супраць святароў таксама не будзем, але й збаўляць/ратаваць нікога (апроч мо сябе) не станем.

Сціплыя беларусы, не місіянерскага тыпу людзі. Ці то шматканфесійнасць ВКЛ іх такімі зрабіла, ці то савецкая ўлада так тут пашчыравала, не ведаю, не ў кароткім блогу глыбакадумна разважаць пра вытокі тых ці іншых асаблівасцяў нацыянальнага характару. Праўда, так лічу я, відаць, таксама выступаючы ў ролі сціплага беларуса. Затое іначай лічыць спадар Павел Севярынец, сустаршыня партыі БХД, які з нагоды атрымання Святланай Алексіевіч нобелеўскай прэміі кінуўся ў сапраўдны месіянскі шал.

Цытую: “Для мяне Алексіевіч — у адным шэрагу з такімі беларусамі, якія намагаліся збавіць Расею ўвесь час — як Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, Фёдар Дастаеўскі, Уладзімер Высоцкі, Валерыя Навадворская.

Ёсьць у беларусаў такая місія (на мой погляд, гэта проста закладзена звыш) яны проста імкнуцца збавіць Расею, прасьвятліць яе, паказаць самой Расеі, якая яна ёсьць. Зрабіць яе лепшай, зрабіць яе больш духоўнай, больш культурнай. І я думаю, што сэнс гэтай Нобелеўскай лекцыі быў якраз у гэтай тысячагадовай беларускай місіі”.

Вы ведаеце сярод сваіх блізкіх такіх людзей, якія лічаць сваёй місіяй збавіць Расію? Сярод маіх родных, сяброў, знаёмых і калег такіх няма. Мабыць, я маю стасункі з нейкімі неправільныміі беларусамі?.. Ёсць у нас адзін чалавек, які завецца Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі, дык ён, паводле яго ўласных словаў, ужо колькі гадоў ратуе Расію ад голаду: цяпер вось разам з мясам і малаком адпраўляе туды крыветкі ды ананасы. Але ж ён ўсё пра страўнік расійскі клапоціцца, а спадар Севярынец бярэ глыбей і вышэй – душу расійскую ледзьве не з пекла выцягвае.

Пачытайце гэтыя пафасныя радкі: “Сапраўдны беларускі прарыў на Усход — гэта не вынаходніцтва кампутаровых стралялак, а хрысьціянскія інтэрнэт-праекты, выдавецтвы ды дабрачынныя служэнні. Замест сённяшніх беларусачак для Цвярской ды стрыптыз-бараў — цуды прыгажосці, вобразы цнатлівасці і сямейнага шчасця. Беларускае Радыё Вера, Тэлевізія Любоў, біблейскае асветніцтва, міжканфесійныя сацыяльныя сеткі, новыя духовыя рухі на ўзор “Чыстых сэрцаў”, міжканфесійнае хрысціянскае трыадзінства — усё гэта Расея можа ўспрыняць хіба толькі ад братоў-беларусаў.”

Толькі ад беларусаў... Чаму толькі ад нас? Таму што Севярынец лічыць сябе асабіста “афігіцельна” хрысціянскім персанажам? Не, я сапраўды не разумею, чаму гэтае “Севярынцава дабро” расіяне павінны ўспрыняць ад нас? Знайшоў мне носьбітаў духоўнасці з “чаркай-шкварка-іншамаркай”.

Дый увогуле дзіўна, што хрысціянін Севярынец, заклікаючы збаўляць/ратаваць Расію, карыстаецца, так бы мовіць, паганскімі мыліцамі. Усё нагадвае нам, што многія вядомыя дзеячы рускай культуры былі з паходжання беларусамі:

“Беларусь малілася за сваіх забойцаў вуснамі геніяў. Паміраючы на крыжы, усё імкнулася збавіць Расею сабой. Хрысьціянскі прарок Дастаеўскі, нашчадкі ліцвінскіх шляхецкіх родаў Грыбаедаў, Грын і Бунін, аўтар расейскага гімну Глінка, Стравінскі, Барадзін, Рымскі-Корсакаў, Шастаковіч пераплаўлялі расейскае грамадства пранізліва евангельскай культурай”.

Дык што: вера ці зямля – робіць прарока прарокам? Калі вера, тады якая розніца, дзе нарадзіўся (тым больш праз стагоддзі пасля прыходу хрысціянства). Калі ж зямля, тады пры чым тут хрысціянства.

Ну й фінал артыкула “Фенаменалогія Беларусі. Святлана Алексіевіч і беларуская місія”:

“Праз Беларусь пад бел-чырвона-белым сцягам Расею збаўляе Ісус”.

Што ж вы, спадар сустаршыня партыі БХД, такую лухту верзяце?! Гэта з той жа оперы, што і “танкі НАТО”, якія пад Смаленск не прапускае асабіста Аляксандр Лукашэнка. Аднак добра хоць Ісус у вас яшчэ не ходзіць на дэмастрацыі і мітынгі пад тым самым бел-чырвона-белым сцягам.

Якое шчасце, што беларускі народ нерэлігійны, а то б наслухаўся такіх прапаведнікаў, як спадар Севярынец, і паверыў бы ў сваю місію збавіцеля Расіі. Апакаліпсіс быў бы забяспечаны: святая Русь збаўляе/ратуе свет, а Беларусь збаўляе/ратуе саму збавіцельку-Русь. Ісламская дзяржава на абедзве вашыя хаты!..

Areszka Vaclau8
Miкалай Галко 4
Агафонов Артем33
Астаповіч Антон205
Атаманчик Кирилл10
Афанасьев Марат2
Балыкин Сергей59
Баранчик Юрий26
Бародка Змiцер12
Барысаў Ігар2
Бастунец Aндрей4
Берникович Ярослав
Бондаренко Андрей6
Бондарчук Дмитрий 1
Борисов Игорь 1
Бухвостов Александр42
Бяляцкі Алесь32
Варламов
Васьковіч Яўген 9
Васілевіч Наталля16
Виноградов Павел27
Возняк Сергей2
Волчанин Александр141
Волчек Олег48
Вольскі Лявон
Воронежцев Юрий29
Вячорка Вінцук3
Гайдукевич Олег158
Галко Дзмiтры 1
Глушаков Юрий2
Гончар Юрий10
Горбачев Виктор21
Грачанікава Тацяна57
Губаревич Юрий14
Гузь Игорь4
Гурневіч Дзмітры59
Дашкевич Денис
Дашкевич Денис11
Дашкевіч Зьміцер76
Дзмітрыеў Андрэй 179
Добровольский Александр
Драко Игорь127
Дудкин Вячеслав20
Дудкін Яўген
Егоров Андрей2
Елисеев Алексей2
Закревская Оксана8
Залеўскі Алесь2
Знавец Павел283
Ивашкевич Виктор18
Кавалькова Вольга8
Кадыров Михаил283
Канапацкая Ганна4
Карач Ольга70
Карлюк Кирилл
Карпаў Стась14
Кастусев Григорий
Квятковский Северин3
Ким Андрей3
Кобрусеў Дзяніс5
Корбан Олег13
Короткевич Татьяна76
Коршунов Станислав
Костка Валерий 1
Краўцэвіч Аляксандар6
Кузнецов Павел4
Кузнецов Пётр80
Кулинка Наталья5
Кустава Валярына101
Лабковіч Уладзімір2
Лавникевич Денис16
Лагвінец Алесь
Лазаренков Валентин19
Лебедько Анатолий561
Ледник Игорь30
Лисецкая Арина3
Лінкевіч Алена
Мажейка Павел
Марголин Лев84
Мартинович Виктор4
Марцелев Сергей28
Масловский Игорь68
Мельников Игорь82
Микулин Александр
Мирзаянова Людмила40
Михалевич Алесь10
Михалок Сергей
Мяцеліца Алег
Навіцкі Юрась89
Насанович Лариса11
Невар Леонид5
Николюк Сергей3
Новиков Олег3
Новикова Татьяна75
Новосяд Владимир27
Някляеў Уладзiмiр208
Огурцов Евгений124
Ольга_К7
Палажанка Наста5
Парсюкевич Сергей3
Пастухов Михаил8
Паулау Пит
Пашкевич Михаил9
Паўлаў Піт
Петрушкевич Дмитрий5
Пикулик Алексей1
Подберезский Дмитрий3
Подгол Владимир385
Помидоров Александр4
Почобут Анджей72
Ревяко Татьяна3
Рудковский Петр9
Рымашэўскі Віталь99
Рынкевич Игорь15
Сагидулина Лидия14
Садовская Мария5
Садовский Петр8
Самуйлова Оксана7
Санотенко Анатолий22
Севярынец Павел190
Случак Ігар30
Солодкий Юрий9
Стариков Артем
Статкевич Екатерина3
Стэфановіч Валянцін4
Суднік Станіслаў7
Сілкоў Алесь1
Сіўчык Вячаслаў1
Тарайкевич Маргарита113
Тимошек Зинаида
Томкович Александр
Федута Александр29
Финькевич Артур4
Франак Вячорка11
Фролов Валерий20
Халип Владимир
Хомич Марина8
Чайчыц Алесь65
Чаусов Юрий
Шеремет Павел192
Шумченко Анатолий111
Шутов Алесь11
Шыталь Кастусь4
Шэiн Аляксей4
Щекаревич Игорь19
Щукин Валерий98
Юрий Алейник6
Янукевич Алексей2