Блоги

Эксклюзіўная гутарка з 91-гадовым сынам Якуба Коласа! (відэа) 14:30 08/04/17

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць?

Эксклюзіў! Госць 
студыі «Прыват» – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук і яго сям’я  сяброўства? На якой мове размаўляла жонка паэта? І ці строга выхоўваліся дзеці і кім яны сталі? Ды шмат іншых цікавінак у поўным выданні!

Прэмʼера «Party-zan фільму» Курэйчыка: Народная камедыя для якога народа? 14:10 30/12/16

Наведала Прэмʼеру «Party-zan фільм» Андрэя Курэйчыка: А як Вам? Карціць разварушыць думанне беларускіх гледачоў і кіношнікаў.

Афіцыйная прэм’ера новай кінастужкі Андрэя Курэйчыка "Party-zan фільм" адбылася ўвечары 29 снежня ў кінатэатры «Масква» у Менску. Карціна выклікала вельмі супярэчлівыя ўражанні.

Немагчыма не захапляцца Андрэем Курэйчыкам як апантаным менеджарам і амбітным піяршнікам сваіх праектаў. Дарэчы, што да рэкламы, то складаецца ўражанне, што фільм быў зняты ці не па замове - пры чым не толькі BSB-банка, гарэлкі «Сябры», «Царскае Золата», «ByCard», але і WARGAMING’а. Беларушчына таксама падаецца на ўзроўні рэкламы... 



Схадзіце, а пасля раскажыце: ці было смешна? Магчыма, Вы сапраўды – той самы народ менавіта для гэтай народнай камедыі. Нездарма ж слоган «Party-zan фільм» пераконвае: «Мы здымаем – вы смеяцеся!»

РЭЦЭНЗІЯ ПАДРАБЯЗНЕЙ.

«Паслявобразы» – апошні фільм Вайды. Рэцэнзія пасля менскай прэм'еры 13:33 14/11/16 1

Годным закрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» стаў апошні прыжыццёвы фільм класіка польскага кіно Анджэя Вайды. 

Апошні фільм Анджэя Вайды "Паслявобразы" – сапраўды цудоўны прыклад акцэнтавання на важнасці стварэння маштабу асобаў мастацтва ў культуры, якіх здольны пачуць свет, якія змогуць быць рупарам цэлых народаў альбо нават эпохаў, каталізатарамі мыслення, свабоды і праўды. Менавіта такім мусіць быць беларускі сучасны фільм, каб прэтэндаваць на «Оскар». 

 

Нацыянальнае кіно, якое вяртае памяць. «Паслявобразы» Вайды – нацыянальнае кіно, якога так не стае нам, беларусам. Біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця польска-беларускага мастака-авангардыста XX стагоддзя Уладзіслава Страмінскага. Фільм Вайды вяртае нам памяць. Памяць не толькі пра такі блізкі і такі далёкі «вецер гісторыі», але і пра забытую постаць самога Страмінскага і яго ўнёсак ў мастацтва, пра супраціў мастака супраць злачыннай ўлады.  

Такога прынцыповага, яснага, унутрана дынамічнага, глыбока ментальнага кіно не хапае Беларусі. Мастацтва, у якім няма сумневаў, на чыім баку праўда, і абсалютна відавочная ілжывасць сістэмы, апарату, што штучным чынам спрабуе зламаць, сагнуць, мусова прыстасаваць пад сябе і народ, і творцаў. ДАЛЕЙ.

Вельмі раю да прагляду. Не прапусціце. ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.

Нобелеўская прамова Алексіевіч: што мы хочам пачуць 10 cнежня? 23:05 08/12/15 5

Нагадаем, 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, беларуска Святлана Алексіевіч у Стакгольме атрымае Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры “за шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці”. Як падказаў аташэ ад Нобелеўскага Камітэта Стэфан Эрыксан, нобелеўскую цырымонію можна будзе паглядзець у сеціве (Nobel ceremony). А таксама трансляцыю ўрачыстай цырымоніі ўзнагарожання плануе ажыццявіць незалежны тэлеканал “Белсат”.  Сама цырымонія распачнецца 10 снежня ў 18.30 па мінскім часе. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пад рознымі падставамі адмовіліся трансляваць мерапрыемствы ў сваім эфіры. 


7 снежня, у Стакгольме адбылася нобелеўская лекцыя Святланы Алексіевіч, у якой па пратаколе прынята казаць пра творчую лабараторыю пісьменніка. Але існуе так званая Банкетная лекцыя, пасля ўручэння прэміі, дзе лаўрэат у сваёй прамове можа надаць увагі праблемам ды радасцям яго краіны і нацыі. Цікава, ці спраўдзяцца чаканні вядомых беларусаў ад гэтай лекцыі Святланы Алексіевіч? 



ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА, ЛІТАРАТАР, МАСТАК. ЗАСНАВАЛЬНІК «МРОІ», N.R.M. І «КРАМБАМБУЛІ»: 
— Думаю, што лаўрэат прыцягне ўвагу да нашых праблем, напрыклад, у галіне культуры. У сэнсе, што гэтая галіна культуры цалкам адсутнічае ці то падмяняецца нейкім пластыкава-гумовым сурагатам. А ўсё натуральнае, сапраўднае замоўчваецца і нібыта не існуе. Ясна, што Святлана абсалютна абазнаная ў гэтай сітуацыі і, я спадзяюся, будзе пра гэта гаварыць. Думаю, прамова будзе па-руску. Бо для Святланы гэтак зручней. І ў гэтым я не адчуваю дыскамфорту. Усё мусіць быць натуральна. 

МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН, АРТ-ДЫРЭКТАР БЕЛАРУСКАГА СВАБОДНАГА ТЭАТРА:
— Я б хацеў пачуць прамову пра літаратуру. Пра тое, як дакументальная літаратура ўпісана ў сучасны кантэкст; як яна ўплывае на фарміраванне магістральнага напрамку развіцця літаратуры і якія яе перспектывы. Мне б вельмі хацелася той глыбіні, якую ў сваіх нобелеўскіх прамовах прадэманстравалі Гаральд Пінтэр і Іосіф Бродскі. Менш за ўсё хацелася б павярхоўнага размовы пра штоімгненныя рэчы. Мне б вельмі хацелася, каб прамова была сказана па-беларуску, але хочацца, каб гучанне мовы было арганічным. Я не стаўлюся драматычна да гэтага пытання, бо разумею, што калі аўтар ўсё жыццё піша на рускай і карыстаецца ў побыце толькі ёй, беларуская можа гучаць не вельмі арганічна. Мне здаецца, што змякчыць сітуацыю мог бы сінтэз трох моў, да якіх Святлана ў сваім жыцці была датычная. 

CВЯТЛАНА КАЛІНКІНА, ЖУРНАЛІСТКА, ШЭФ-РЭДАКТАР “НАРОДНАЙ ВОЛІ”: 
— Людзям, нацыям, дзяржавам уласціва марыць. Ёсць “руская мара” — ляжаць на печцы і чакаць, што табе дастанецца багатая прынцэса-нявеста. Ёсць “амерыканская мара” — прыехаць у ЗША з адным доларам у кішэні і стаць мільянерам. Ёсць мара яўрэйскага народа аб зямлі, абяцанай Богам. Марам уласціва спраўджвацца. Таму я б хацела пачуць ад Святланы Алексіевіч разважанні пра беларускую мару, якой пакуль няма, але якая павінна быць. Выбар мовы, на якой будзе гучаць прамова першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата, мне падаецца не важнай. Але хацелася б, каб хаця б пару беларускіх слоў прагучала. Гэта нібы кінуць манетку ў фантан у горадзе, у які хочаш вярнуцца. Я хачу, каб Святлана Алексіевіч была першай, але не апошняй набеліяткай-беларускай. Каб мы ў Каралеўскі палац вярнуліся за новымі Нобелямі. Па вялікім рахунку, нацыя мае права на існаванне толькі тады, калі робіць свой унёсак у інтэлектуальную скарбніцу чалавецтва. Нобелеўская прэмія Святлана Алексіевіч — гэта сусветнае прызнанне таго факта, што беларусы свой унёсак зрабілі. Вялікі унёсак! Значны ўнёсак! Я ганаруся за нашу нацыю і за нашу краіну. Я шчаслівая. Я хачу спяваць. 

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ПРАЗАІК, ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ДЗЕЯЧ: 
— Хочацца пачуць Прамову пра сваё. Прамову, акцэнтаваную на праблемах Беларусі. На стане нацыі, бачанні яе выжывання ў дачыненнях з захадам і ўсходам — між дзвюма цывілізацыямі. Прамову карціць пачуць выключна па-беларуску. 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, КІРАЎНІК РАДЫ МІЖНАРОДНАГА КАНСОРЦЫУМУ "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ", ФІЛОСАФ І МЕТАДАЛОГ: 
— Я б хацеў, каб прагучала на ўвесь свет, што Беларусь цудоўная краіна, дзе жывуць выдатныя пісьменнікі, таленавітыя творцы, сумленныя і працавітыя людзі, адкуль паходзяць геніі, дзе нараджаюцца ідэі. Што мы не горшая нацыя сярод іншых, але і не лепшая. Я б хацеў, каб прагучала праўда пра нашу краіну і нацыю. Пра тое, то мы маем, чым ганарыцца і ў мінулым, і у сучаснасці, але, як і кожны народ маем і падставы для сораму. Я б хацеў, каб увесь свет ведаў, што Беларусь — гэта не толькі апошняя дыктатура ў Еўропе, а патэнцыйная нацыя, якая, пазбавіўшыся часовай дыктатуры, стане на ўзровень з іншымі еўрапейскімі народамі, каб разам з імі будаваць супольную будучыню. Я б хацеў, каб свет усвядоміў, што беларусы і дыктатура гэта не адно і тое ж. Што мы пакуль пакутуем ад дыктатуры, але яна небяспечная і для іншых народаў, што гэта наша супольна-еўрапейская праблема. Як нашу супольную будучыню нам будаваць разам, так і ад таталітарнай заразы трэба пазбаўляцца разам. Мы тут зноў не лепшыя, але і не горшыя. Наконт мовы — то хоць на шведскай, неістотна. Але было б добра, каб з нобелеўскай кафедры ўпершыню прагучала б беларуская мова. 

АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ, СТАРШЫНЯ ГА "БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ": 
— Святлана Алексіевіч ужо распавяла, пра што збіраецца прамаўляць у сваёй Нобелеўскай лекцыі: пра чырвоную імперыю, гісторыю маленькага “чырвонага чалавека”, пра нашу сучасную гісторыю, — і прамаўляць даволі жорстка. Гэта тэмы яе творчасці, і таму цалкам лагічна і чакана, што яны прагучаць у выступе пісьменніцы. Гэтак сама мне падаецца лагічным, калі гэтая прамова будзе на рускай мове. Нобелеўскі выступ — гэта таксама мастацкі твор, а мы ведаем, што свае кнігі Святлана Аляксандраўна піша па-руску. І мяне непакоіць не тое пытанне, на якой мове пісьменніца паспрабуе сфармуляваць і данесці сваё пасланне да грамадства, а тая лёгкасць, з якой пэўныя людзі, якія да таго ж пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі адраджэння Беларусі, гатовыя адмовіцца ад першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата — ці адмовіць яму ў беларускасці, што амаль адно і тое ж. Тым больш дзіўна гэта выглядае з улікам таго, як на узнагароду Святланы Алексіевіч рэагуюць у свеце 

ЮЛІЯ ЧАРНЯЎСКАЯ, КУЛЬТУРОЛАГ, ЛІТАРАТАР, ПРАФЕСАР БДУКІМ: 
— Я б хацела пачуць, пра тое, як Святлана Алексіевіч бачыць сучаснасць і будучыню Беларусі і чалавецтва; хацела б пачуць заклік да аб'яднання сіл інтэлектуалаў свету супраць тэрарызму — і не толькі фізічнага, але і духоўнага (у тым ліку — зварот да інтэлектуалаў Расіі); хацела б пачуць разважанні пра тое, што інтэлектуал можа зрабіць для сацыяльна загнанага грамадства. Думаю, што яна будзе выступаць па-руску. Наколькі мне вядома, яна вывучала нямецкую, а не англійскую, таму магчымасць яе выкарыстання для мяне сумніўная. Мяркую, што некалькі гадоў пражыўшы ў Швецыі, Святлана ведае шведскі на базавым узроўні, але не ў той меры, каб прамаўляць на ім настолькі важную прамову. Што тычыцца беларускай мовы, яна неаднаразова прызнавалася, што валодае ёй у яе сучасным варыянце недастаткова, каб на ім пісаць, не зніжаючы творчай планкі. Пры гэтым яна заўсёды дэманстравала цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры і добрае яе веданне. Думаю, што ў такой адказнай прамове ёй будзе важна сказаць пра набалелае, а пра яго прасцей гаварыць на той мове, якой чалавек прывык карыстацца. Для мяне важна, што яна скажа, як яна скажа — і як гэта зможа паўплываць на культурную і сацыяльную сітуацыю ў нашай краіне, у Расіі, ва Украіне, у Еўропе, у свеце. 

ЛАДА АЛЕЙНІК, ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І КУЛЬТУРЫ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ: 
— Спадзяюся, што прамова Святланы Алексіевіч будзе перадусім прысвечана літаратуры і культуры, а не палітыцы. А таксама спадзяюся, што пісьменніца прадэманструе ў сваім выступе выключную дыпламатыю і паліткарэктнасць. У апошні час вельмі востра паўстала пытанне міжнацыянальных адносін, адносін да гісторыі і культурнай спадчыны іншых народаў. Літаратура, мастацтва, гуманітарныя навукі — гэта, несумненна, магутнейшыя сродкі этычнага, эстэтычнага і інтэлектуальнага ўплыву на грамадства. Таму я ўпэўнена, што гаворка пра сусветную і нацыянальную культуру мае нашмат больш карысці, чым, напрыклад, крытыка ўлады. Думаю, што Святлана Алексіевіч будзе выступаць па-руску. І не бачу ў гэтым крамолы. 

ДЗМІТРЫ ПЛАКС, МАСТАК, ПІСЬМЕННІК, ПЕРАКЛАДЧЫК, ЖУРНАЛІСТ: 
— Мне цікава пачуць развагі чалавека, пісьменніка. Якія аспекты і ў якім кантэксце будуць закранутыя — гэта тэма для наступных разваг. Я думаю прамова будзе па-руску, але я буду прыемна здзіўлены, калі памылюся. Выбар мовы для пісьменніка заўжды паказальны. 

АЛЕГ ТРУСАЎ, СТАРШЫНЯ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ: 
— Ад спадарыні Святланы Алексіевіч я нічога не чакаю. 

АЛЕНА МАКОЎСКАЯ, КІРАЎНІК ЗГУРТАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ “БАЦЬКАЎШЧЫНА”, КААРДЫНАТАРКА КАМПАНІІ “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”: 
— Я думаю, што яе выступ будзе сугучны з яе кнігамі, што гаворка будзе ісці пра чалавека, чалавека, які прайшоў праз катастрофы, што скаланалі нашу частку свету ў ХХ стагоддзі, пра няспраўджаныя чаканні і зламаныя лёсы, пра тое, якія пагрозы нясе таталітарызм, пра вялікую ману і несвабоду, у якой мы жылі столькі гадоў, і як цяжка пазбавіцца гэтай атруты. Пра тое, што яшчэ не зробленая праца над памылкамі, і ўсе гэтыя беды і жахі не сышлі беззваротна ў гісторыю: яны могуць паўтарыцца зноў, калі мы не зменімся. Пра тое, што насамрэч у кожным з нас, у нашым грамадстве яшчэ так шмат савецкага, і што свой шлях да свабоды мы толькі пачалі, а ён доўгі і складаны. І, канечне ж, хацелася б, каб на такім высокім узроўні прагучала пра нашу краіну, пра Беларусь, якая, нягледзячы на вялікія страты і ахвяры за апошнія стагоддзі, здабыла незалежнасць, захавалася сама і захавала сваю адметнасць і сваю культуру. Пра гістарычна еўрапейскі беларускі народ, які насуперак таму, што яго столькі адрывалі ад сваёй ідэнтычнасці, цяпер адбудоўваецца менавіта дзякуючы ёй, таму пераасэнсоўвае сваю гісторыю, вучыцца любіць сваю культуру і мову. Важна, каб прагучала і пра тое, што беларусам нельга скідваць з рахункаў суседства і залішнюю прывязку да краіны, якая чарговы раз перажывае сваю імперскую ломку. І калі мы не будзем імкнуцца ў гістарычна родную еўрапейскую прастору, мы зноў можам быць адкінутыя ў мінулае, з сілкоў якога так цяжка вырывацца без страт. Хацелася б пачуць з вуснаў першага беларускага набеліята пра нашу літаратуру, пра тых беларускіх пісьменнікаў, якіх Святлана Алексіевіч лічыць сваімі настаўнікамі, — Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Святлана Алексіевіч — беларускі аўтар, і, натуральна, было б сімвалічна, калі б яна зрабіла ці распачала сваю прамову па-беларуску, тым самым аказаўшы беларускай мове важную падтрымку ў сённяшніх складаных варунках, прадэманстраваўшы яе каштоўнасць кожнаму беларусу. Але калі яна абярэ, напрыклад, міжнародную англійскую — кепскага ў гэтым нічога не будзе. Нам трэба навучыцца разбураць муры паміж намі, а не будаваць новыя. 

Я веру, што для нашай краіны, яе незалежнасці ў міжнародным кантэксце пачынаецца новая эпоха. І, канечне ж, дагэтуль не пакідае пачуццё ўдзячнасці і Швецыі, і ўсім тым краінам, якія не проста цікавяцца нашай культурай, а робяць шмат высілкаў, каб яе ведалі і цанілі ў свеце.

Падрабязней - тут.

PS. У мяне і маіх сябоў беларусаў ёсць маленькая мара на заўтра. Я шчыра веру, што смеццце знясе вецер, а прыгажосць і мудрасць застануцца. Калі заўтра, 10 снежня, спадарыня Святлана Алексіевіч у сваёй прамове па ўзнагароджанні Нобелеўскай прэміяй скажа хаця б адзін сказ па-беларуску, хаця б "дзякуй" - гэта будзе вельмі файна. Дзякуй.


Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі (відэа, Вайцюшкевіч, Круглова) 11:59 20/03/15 2

Чорным па белым​. Тэма выдання - "Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі".
Ці магчыма цалкам творча рэалізавацца ў цяперашняй Беларусі? Каму прасцей - рускамоўным ці беларускамоўным? Ці ёсць у краіне "столь" для самарэалізацыі творцаў? Ці мусяць нацыянальна заангажаваныя асобы больш пільна прытрымлівацца літары закону, распачынаючы сваю справу? У каго прасіць дазвол на канцэрты і як трапіць на афіцыйнае тэлебачанне? Дыскутуюць госці праграмы - рок-князёўна і кіраўніца гурта "Kriwi", што цяпер жыве ў Берліне, Вераніка Круглова​ і беларускі артыст, музыка Зміцер Вайцюшкевіч​. Эксперты выдання - праваабаронца Алена Танкачова​ ды выдавец Ігар Логвінаў​. 
 
Глядзіце ў XII выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай​ - http://belsat.eu/be/programs/chornym-pa-bielym/realizacyya-suchasnaj-belarusi/
/>

"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 13:58 22/02/15 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

На што здольная культура? (відэа) 14:13 03/02/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "На што здольная культура?"

На што здольная культура? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць госці новага выдання "Чорным па белым". Актор і сцэнограф тэатру "Крылы халопа" Сяргей Гайко распавядае пра ўзаемадзеянне гледача і актораў на сцэне, дакументалістка Вольга Мікалайчык разважае, з якой прычыны яе фільмы адносяць да ліку палітычнымі, што з'яўляецца - паводле аўтаркі - памылковым. Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы, далучайцеся да пошукаў! Эксперты выдання - журналіст Алег Ражкоў і Кацярына Гузоўская-Гора, "Дом сонца". Глядзіце ў ІX выпуску III cезона "Чорным па белым" на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. ВІДЭАВЕРСІЯ ВЫДАННЯ:
 

Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе? (відэа) 11:48 18/12/14 4

Тэма праграмы - "Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе?". Ці адчуваюць патрэбу выглядаць модна і калі так, то найперш у чым? Ці можна выхаваць густ і як ён звязаны са смакам да жыцця: пра гэта ў праграме Чорным па белым разважаюць і спрачаюцца стваральніца першага беларускага дызайнерскага кірмашу Central Fashion Market Ганна Цэмкала (Anya Lo) і модны кухар Арына Лісецкая. Эксперты праграмы – мадэльер, аўтар праекту “Тэатр моды “Шафа” Саша Варламаў і пластычны хірург Сяргей Мячкоўскі. 
Глядзіце ў VІI выданні ІІІ сезона ў праграме Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія



Найстаражытнейшая прафесія (відэа) 13:55 16/12/14 5

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца пісьменніца, феміністка Святлана Курс і пісьменнік ды тэолаг Віктар Шукеловіч. Эксперт праграмы - літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Чорным па белым.

Глядзіце ў VІ выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 


Ці насамрэч беларусы талерантныя? (відэа) 10:58 19/11/14 3

Чорным па белым

Дыскутуюць госці праграмы - гендэрная даследніца феміністка Ірына Саламаціна і выкладнік з 30-гадовым стажам, музыка Аляксей Крукоўскі. Эксперты выдання - сустаршыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч і журналістка "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Вольга Анцыповіч. 

Глядзіце ў V выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 

Нацыянальныя адаптацыі (відэа) 00:35 05/11/14 1

Мода на беларускасць - зло ці дабро? Змагацца ці падтрымліваць? І што гэта - вяртанне каранёў ці украінскі павеў? 

Чорным па белым: "Нацыянальныя адаптацыі" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Беларускасць у трэндзе - часовая мода ці маска беларуса? Беларускія татуяванкі, кашулі, фальклёрныя пераасэнсаванні...
У IV выпуску III cезона "Чорным па белым" дыскутуюць даследнік традыцыйнай беларускай культуры, музыка Яўген Барышнікаў і выкладніца, салістка гурта "Shuma" Надзея Чугунова. Эксперты праграмы - спявачка Руся, выкладніца этналогіі і фальклёру Наста Гулак і Анастасія Кухарэнка са Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

МАЕ ДЗЯДЫ. Гэны ваш Гэлоўін - г... 14:54 02/11/14 2

МАЕ ДЗЯДЫ. Г... - гэны ваш Гэлоўін. Сказала б мая бабуля - і мела б рацыю. Бабулі - можна. Вось Дзяды – гэта рэч. Мы ў бабулі заўжды варылі Куццю. Часам – з разыкамі. Кожнаму – па тры лыжкі нашча на парожнюю талерку. Пад скацёрку – зерне. Запальвалі свечкі. Куцця таксама адмысловым ручніком накрывалася. А потым прабабулі Дух прыходзіў, а за ім – іншыя… Дзеткі, пагаварыце з прабабуляй… Прабабуля Усціння, мы цябе любім… Асцярожна з люстэркамі сёння, не глядзіце без прычыны…. 
А да таго – прыходзяць госьці, жывыя, сапраўдныя, нашыя. Марачкін, Басалыга, Сулкоўскі, акторы, рэжысёры, музыкі, журналісты, гурт “Ліцьвіны” граў, усе танчылі. 
Уладзя Бярбераў знайшоў у нас ў лазенцы звычайны шланг-трубу, адклаў дуду, і граў на кавалку трубы вадаправоднай. І гарэлку піў лыжкамі чайнымі. 
І Марачкін мне прывёз асадку ад Клінтана ў падарунак, якую яму той прэзентаваў пры сустрэчы. Сказаў мне, як дарыў дзядзька Алесь, – трымай, вершы будзеш пісаць незалежныя. І на сустрэчы той яшчэ святы Z. быў, але да бабулі не даехаў, бо затрымаўся, а хатку нашу ў лесе між соснаў самому было знайсці ўначы ох як няпроста… Чамусьці пра Курапаты размаўляюць, пра капцы, пра клады, пра гісторыю дзядзьку з мамкамі ды бабуляй расказваюць… 
Алег Атаманаў спявае: “Беларускае танга, беларускае танга, незабыўны ўспамін, пацалуй мяне, Ганка, пацалуй мяне, Ганка, у цьвіценні шыпшын...” Мы з братам пад сталом гарэхі трушчым, малыя. Потым мяне выцягвае нехта, здаецца сяброўка сям’і, журналістка Ірына Платонаўна Крэнь, а Ірына Сяргееўна Марачкіна мне каўнерык белы папраўляе - і я верш пра Дзядоў чытаю… І зноў – пад стол. І тут бабуля заводзіць “Сіротачку”: “Бегла, бегла сіротачка… Сустрэў яе сам Гасподзь Бог… Куды бяжыш, маленькая?.. Бягу на магілу да мамачкі, каб расчасала мае косы русыя..,” Мужчыны пры стале плачуць. 
А пасля танцы пачынаюцца. “Кацілася чорна галка па двары, па двары, а за ёй ясны месяц…” І мае рукі падхоплівае мастак Алесь Марачкін – і танчыць са мной, а я ледзь дастаю да яго рук, хоць ён і схіліўся… Ён – вялізны, а мне 6 гадоў… І гэта мой першы танец з дарослым мужчынам, апроч браціка Алесіка. А да гэтага – толькі з братам танчыла. З братам – спакайней, бо брат, хоць і далонькі ў яго цёплыя і потныя, заўжды за рукі ходзім… 
І мы засынаем, пад бабуліны зашэптванні… І госці разыходзяцца. І душы засынаюць нашыя… І над нашымі ложкамі стаіць прабабуля, і прадзядуля, і прапрадзядуля… і зусім нястрашна. Спакойна. Іх душы сёння з намі… Дабранач, дзеткі… Дабранач, унучакі… А ў начы – у халодны пот, выццё, вусціш! І галава ваўка са сцяны! Лезе на нас!.. Але бабуля з замоўленай вадой – на яго. Прэч… І замову, замову шэпча… Воўк сыходзіць. Бабуля нас жагнае, рукамі над целамі водзіць, скідае зло ў фортку... Свечку па кутах разносіць. У вочы цалуе. Нам даюць гарачага казінага малака, яно чамусьці пахне малінамі… 
Мне шэсць гадоў… Ноч на Дзяды.

Творчая сям'я: выклікі і адказы (відэа) 15:02 20/10/14 1

Ён - рок-выканаўца ды паэт, яна - акадэмічная піяністка. Які лёс прагназуе такому шлюбу беларускае грамадства? А які ён, той лёс, насамрэч? У трэцім выпуску новага сезона - "Творчая сям'я: выклікі і адказы", госці праграмы - Аляксандар Памідораў і Даша Мароз. Эксперт праграмы - музыка Марыя Калеснікава. 


У новым выданні "Чорным па белым" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Глядзець відэаверсію:

Што будзе далей з «Mova ci kava»? Курсы спынілі сваё існаванне? (відэа) 13:40 16/10/14 4

Што будзе далей з «Mova ci kava»? / Гарачы каментар / Курсы спынілі сваё існаванне?

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 13:36 07/10/14 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца". 
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
 
 
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 12:40 22/09/14 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"  

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр. 

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце? Чорным па белым (відэа) 12:33 13/06/14 1

Тэма праграмы - "Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце?" Ці мусіць творца пакутаваць разам са сваім народам? Ці пісаць там, дзе яму лёгка дыхаецца, дзе ён камфортна пачуваецца? Ці магчыма адчуваць Беларусь на адлегласці настолькі, каб быць адпаведным яе рэаліям у сваіх творах, жывучы за межамі Бацькаўшчыны? Госці праграмы - пісьменніца, журналістка Святлана Курс (Ева Вежнавец) і рэжысёр, дакументаліст Алег Дашкевіч. Эксперты праграмы - Лідзія Савік, Леанід Дранько-Майсюк, Наталка Бабіна. У XI выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. 


Відэаверсію глядзіце на сайце Белсату.

Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство? (відэа) 16:00 03/06/14 2

Тэма праграмы - "Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство?". Ці лёгка зарабіць мастацтвам на жыццё? Наколькі творца, які працуе на замову, свабодны ў сваёй працы? Ці сур’ёзна ставяцца ў сённяшняй Беларусі да творчых прафесіяў? Пра гэта гутарка з фатографам у жанры ню Алекс Жарнасек і Ксеня Бязрукая, заснавальніцаю фотаагенцтва Paparazzikidz.cz. А таксама - у праграме - НЮ-эксперымент! Эксперт праграмы - Аляксандр Памідораў. X выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Глядзіце на сайце Белсату - http://goo.gl/Gtc13p і на Ютубе: 

Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная? (відэа) 13:28 05/05/14 4

ІX выпуск Чорным па белым. Тэма праграмы - "Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная?". 
Ці адчуваюць дзіцячыя пісьменнікі ўсведамленне грамадствам іхнай ролі ў фармаванні светапогляду дзіцяці? Ці не муляе нашым аўтарам слава іхных культавых скандынаўскіх калегаў-казачнікаў? Што чытаюць сённяшнія дзеці і ці можна пражыць дзіцячаму пісьменніку з творчасці, друкуючыся толькі на айчынным рынку? Госці праграмы – казачніца Алена Масла і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.Эксперты праграмы - Анастасія Радзікевіч, Яўгенія Пастарнак, Вольга Тамасава. Глядзіце, абмяркоўвайце разам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Загрузка плеера
Крыніца інфармацыі - http://goo.gl/IxUwOs

Хто страляе ў свой народ? (відэа) 10:18 18/04/14 6

Размаўляючы па-расейску - ты страляеш у свой народ": наколькі плённая гэткая рыторыка ў Беларусі? Што памятаюць пра прымусовую беларусізацыю 90-х? У чым прычына фантастычнай папулярнасці гарадскіх моўных курсаў "Мова ці кава"? Ці магчыма прышчапіць людзям культуру і мову прымусова? Ці магчыма "насаджаць" роднае, сваё? Гарачая спрэчка паміж палітыкам Юрасём Беленькім і маскоўскай журналісткай Кацярынай Кібальчыч.

ВІДЭА ПРАГРАМЫ ЦАЛКАМ:

Культура. Адказнасць. СМІ. (відэа) 11:07 20/03/14 4

VІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Культура. Адказнасць. СМІ.". Ці маюць СМІ абавязкі перад чытачамі ды гледачамі? І ці давяраюць тыя медыям? Ці здольныя беларускія СМІ выхоўваць грамадства? І ці мусяць гэтым займацца? Пра гэта ўсё дыскутуюць журналіст, блогер Севярын Квяткоўскі і дырэктарка менскага гарадскога інтэрнэт-часопісу "CityDog" Ірына Віданава. Эксперты праграмы - Аляксандр Класкоўскі, Зміцер Панкавец, Ірына Козлік.



ВІДЭА ПРАГРАМЫ:

Мода на святы (відэа) 15:39 08/03/14 2

V выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Мода на святы".

8 сакавіка - вольнасць габрэйскі блудніцаў ці савецкая прыдумка?

Ці варта змагацца за наданне беларускім народным святам статусу дзяржаўных? Ці рабіць іх выходнымі днямі? Хто выхоўвае стаўленне да традыцыяў сакральных святкаванняў – сям’я ці грамадства? Нестандартнымі рэцэптамі папулярызацыі традыцыйных святаў дзеляцца блогер, пісьменнік Яўген Ліпковіч і этнакультуролаг, паэтка Антаніна Хатэнка. Эксперты праграмы - Яўген Барышнікаў, Хрысціна Вітушка.

Відэа праграмы:

Творцы салідарныя з Украінай (відэа) 11:22 05/03/14 1

Свет салідарны з Украінаю, а шматлікія акцыі салідарнасці праходзяць у розных краінах. Словы падтрымання гучаць з вуснаў не толькі палітыкаў, але і музыкаў, пісьменнікаў і актораў. Творчая салідарнасць. Украінскія, расійскія, польскія, беларускія, амерыканскія творцы выказаліся ў падтрымку Герояў і Ахвяраў украінскага Майдану. 

Бывайце, дзядзька Рыгор Барадулін... (відэа) 17:08 04/03/14 1

Божа, які боль, якая страта. Не верыцца... Дзядзька Рыгор, родны... Памёр Рыгор Барадулін. Чорны, чорны, чорны дзень... Мілы Божанька, прымі светлую душу найшчырага беларуса, геніяльнага паэта, настаўніка, чалавека, што любіў жыццё... Плача ўся Беларусь. Сардэчныя спачуванні крэўным і сябрам... І чытачам. 

Бывайце, дзядзька Рыгор... Абдымаю Вас з зямлі. Няхай Ойча Наш, што ў Нябёсах, Вашую душу ў мілату ды лагоду адпусьціць на вячніны вячнін. Амін. 

Чаму у музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? (відэа) 11:08 01/03/14 1

Чаму у беларускія музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? Ці беларускія літаратурныя класікі - гэта сэксі? Чаму дырэктар Музею апраўдвае рашэнне міністэрства панізіць статус музея? Атрымалася гарачая дыскусія і цікавая расстаноўка пазіцый. 

IV выпуск Чорным па белым у новым сезоне. Тэма праграмы - "Музей Паэта". Паніжэнне статусу Максім Багдановіч Літаратурны музей -- гэта спроба звузіць прастору беларускае культуры ці проста фармальнасць? Пра гэта дыскутуюць госці праграмы -- цяперашняя дырэктарка ўстановы Таццяна Шэляговіч і празаік, колішняя працаўніца музею Паліна Сцепаненка

Эксперты праграмы - Анатоль Івашчанка, Ніна Шыдлоўская, Аляксандр Васілевіч. 

Вядоўцы праграмы - Валярына Кустава i Юля Рымашэўская. 

Глядзіце самі - цяпер і на Ютубе: 





Міжнародны Канцэрт Салідарнасці з Украінай 20:56 28/02/14 1

Міжнародны Канцэрт Салідарнасці з Украінай. Вечар Памяці ахвяр Майдану ў Варшава - вечар 3 сакавіка

У панядзелак 3 сакавіка мінае 40 дзён з дня смерці ахвяр і герояў трагічных падзей ва Украіне. У сувязі з гэтым, згодна з традыцыяй літургіі, варта ушанаваць усіх тых, хто аддаў свае жыцьці за свабоду, і адначасова выказаць салідарнасьць з украінскім народам. 


Памятныя мерапрыемствы, якія адбудуцца з гэтай нагоды: 

У нядзелю, 2 сакавіка, а 18.00 у грэка-каталіцкай Царкве (вуліцы Мядовая, 15) адбудзецца ўрачыстая літургія, прысвечаная ахвярам трагічных падзей на Украіне. 

У панядзелак, 3 сакавіка, а 19.00 пройдзе канцэрт і вечар памяці, прысьвечаны ахвярам Майдану.

Месца правядзення - Тэатар польскі (вул. Kazimierza Karasia 2, Warszawa, Польша). 

Падрабязней - тут.

 


Літаратурныя чытанні ў памяць герояў Майдану (відэа) 13:30 26/02/14 1

Літаратурныя чытанні ў памяць герояў Майдану прайшлі 24 лютага на Сядзібе БНФ. Уладзімер Арлоў, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Барыс Пятровіч, Наталка Бабіна, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Славамір Адамовіч, Андрэй Хадановіч, Усевалад Сцебурака і многія іншыя. Дзякуй арганізатарам, добрая ініцыятыва!

Загрузка плеера
Рэпартаж і відэа з акцыі на НН тут і рэпартаж Белсату з акцыі.


"Што табе, паэту, да палітыкі?" (відэа) 14:43 10/02/14 1

Творчасць і палітыка -- ці спалучальныя яны? А мо выключаюць адна адну ў чыстым выглядзе? Ці да іх усё ж можна прыкласці гандлёва-эканамічныя меркі? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітычна вядомым паэтам ды знакамітым літаратарам Уладзімірам Някляевым і папулярным маладым апалітычным пісьменнікам Віталём Рыжковым. У новым выданні «Чорным па белым» вы даведаецеся, чаму Някляеў верыў ва ўласную перамогу на выбарах, пра што шкадуе, а пра што згадвае з гонарам сёння. Паэт падзяліўся, каму з кім ён здраджваў і як баяўся, што ад яго сыдзе яна... Хто гэтая яна? -- глядзіце ў выданні ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: Што табе, паэту, да палітыкі? 

ВІДЭА ВЫПУСКУ:

Колькі на Менскім кірмашы кніг на беларускай мове? 12:47 09/02/14 3

У "Гарачым каментары" пра адкрыццё Менскага кніжнага кірмашу, незалежныя выдавецтвы, галерэю Ў, курсы "Мова ці кава", і НЕНАРМАЛЬНУЮ беларускую літаратуру як брэнд без мэнеджменгу, але з еўрапейскай перспектывай. 

"Палюбіць Саладуху!" (відэа) 01:10 25/01/14 4

"Палюбіць Сададуху" - ІІ выданне Чорным па белым. Спрабуем разабрацца: ці варта любіць усё «сваё», не зважаючы на якасць? І ці варта ганьбіць і абясцэньваць сваіх, бо яны не крутыя – модныя – замежнікі. Госці праграмы - юрыст Дар'я Каткоўская і публіцыст Стась Карпаў. Эксперты - журналіст Глеб Лабадзенка і гукарэжысёр Аляксандр Сінкевіч. Асьцярожна: у эфіры выкарыстаныя фрагменты танцаў пад Саладуху! Арыгінал глядзець тут - http://goo.gl/UkSjou


Недаатрыманы Нобель Чорным па белым (відэа) 23:30 09/01/14

Традыцыйна Новы год - нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч "праляцела" над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы "Чорным па белым" - выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы - празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск "Чорным па белым" у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы - "Недаатрыманы Нобель". 

 


НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых (+відэа) 12:00 22/05/13 2

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО вачыма маладых. У новым выпуску Чорным па белым. Нашы госьці - моладзевы актывіст, журналіст, суаўтар "Жыве Беларусь!" Франак Вячорка i рэжысёрка, паэтка Ганна Федарук. Нашыя феерычныя камэнтатары - драматург Андрэй Курэйчык, крытык буржуазнай культуры Сяргей Філімонаў i кіназнаўца Наталля Агафонава.

ВІДЭА ВЫПУСКУ: НАЦЫЯНАЛЬНАЕ КІНО ВАЧЫМА МАЛАДЫХ:
Загрузка плеера

Таксама па тэме чытайце:
1. рэцэнзія "Бомба жывой Беларусі" на фільм "Жыве Беларусь!".
2. "Жыве Беларусь!" - працяг будзе.

Бомба живой Беларуси 23:40 14/05/13 6

“Жыве Беларусь!” – фильм спорный и давно ожидаемый, фильм, о котором надо говорить … Авторы планируют провезти фильм по европейским фестивалям, а летом запустить в сеть, чтобы и сами белорусы смогли увидеть первый художественный белорусскоязычный – пусть и с польским акцентом – фильм о современной Беларуси.



“Жыве Беларусь!” – известный лозунг несогласных белорусов. Поэтому само название обязывает. Оно принадлежит многим. Но это первый фильм в своем роде – и потому режиссер имел право на такое ​​название (первоначальное название – «Мирон»). Название, у которого есть шанс заинтересовать массового белорусского зрителя и европейское сообщество.

Фильм вызовет шквал критики – справедливой и несправедливой. Ситуация, изображенная в нем, не оставляет равнодушными людей с разных сторон белорусских баррикад. Фильм будут ругать и хвалить. Хвалить, ведь эта живая Беларусь – болит. Ругать – по той же причине.

Тема живой изуродованной Беларуси – совершеннолетняя, как и ее режим. От того – прыевшаяся, как манка в яслях. Но впервые озвученная в данном формате. Этот фильм должен был появиться раньше. Должен – и не мог. И поэтому на него возложено столько ожиданий …

Поступок в искусстве

Фильм № 1 – многократно. И это надо учитывать. И порадоваться: теперь у нас есть, с чего начать. Первый фильм о новейшей истории Беларуси, снятый иностранным режиссером. Первый политический игровой фильм о нынешних нас. Уже само его появление – хороший симптом для белорусской действительности. По сути сегодня “Жыве Беларусь!” – Более чем фильм, это поступок в искусстве, в культуре.

Белорусский миссия

Фильм насквозь политизирован. И похоже на то, что все белорусы, работавшие над фильмом – сам Франак Вечерко (второй режиссер, сценарист), Антон Тележников (ассистент режиссера), Лявон Вольский (композитор), наши актеры – свою белорусскую миссию выполнили.

И озвученной создателями картины задачи – поставить Беларусь на повестку дня в мире, дать дорогу белорусским историям в Европу – авторы киноленты смогли. Другое дело – ситуация достаточно сомнительна, когда искусство изначально вынуждено ставить целью прежде всего социальные или политические результаты.

Беларусь как зона

В фильме ментально заболевшая Беларусь предстает в виде Зоны (трех ее колес), метафорического тоталитарного Чистилища. Первое, самое большое колесо – сама страна, где “национальный Чернобыль” чувствуется локально – местами, оспины по телу страны. И как раз из таких оспин и сконцентрировано первое колесо.

Второе – более узкий круг – Чернобыльская зона (физический Чернобыль), и третий круг – последний, центральный, где мы наблюдаем “духовный Чернобыль”, концентрируется на территории одной взятой воинской части.

Страх разбросан по стране локальными болями, частными страшными историями с унижением, увечьями, физическим и моральным насилием. В фильме он сосредоточен в одной зоне с лысыми детьми, разрушенными каруселями, с молчаливыми акциями аплодисментов. Сюрреалистично, страшная зона, в которой бал правят невежды и нелюди. Такие как сержант Руслан (Павел Криксунов), которые ломают достойных молодых людей. Таких как солдат Серый (Максим Каржицкий), который и есть тем ментальным двигателем, который делает шаг навстречу Мирону (Дмитрий ‘Винсент’ Попко), будучи примером присягая правде, рискуя самим собой. Мирон – делает шаг навстречу ему, шаг к себе неравнодушному. Именно из уст Серого мы слышим главный месседж: “Будешь бояться – будешь всегда по заднице получать …” – эти слова адресованы Мирону.

Жизнь солдат наполнена в зоне грязью – лицами в клозет, оскорбленные, униженные, с дулом во рту, избиты до полусмерти, они идут к своей цели. И среди всего этого беспросвета растут, взрослеют молодые белорусы. И благодаря таким сталкерам на зоне как Щука (Дениса Тарасенко) – у них есть шанс выйти живыми.

Главный герой – Мирон Захарка, солист молодежной группы “Форте” – в начале фильма старается не замечать проблемы вокруг себя, пытаясь делать свою свободную музыку вне политики. Но позже (благодаря сослуживцам Серому и своей девушке Вере Гениюш (польская актриса Каролина Грушка) принимает решение понять и повести за собой людей, которые готовы за ним идти, и делает выбор, – тем самым подписывая себе приговор.

И в итоге теряет все: и любовь, и музыку, и свободу. Теряет любимую (она в женской колонии и вероятно изменила с его же другом-музыкантом группы Дмитрием (Роман Подоляко), теряет карьеру (группа под запретом), теряет друга (он завербован соответствующими органами), здоровье (искалеченный физически и психологически) – выброшен, никому не нужен, разве кроме таких же, как он, – попадает на Площадь (которая, к слову, проходит отнюдь не главной темой, скорее фоном), а из нее – в автозак, двери которого замыкаются перед его лицом.

И именно такое тяжелое беспросветное, казалось бы, кино дало возможность прийти времени снять фильм о том, какие мы храбрые и умеющие побеждать. Позже.

Про молчание Винсента

Дмитрий Попко в начале, на вздохе фильма (в первой трети, когда фильм только нащупывает нужный темпоритм), вроде примеряется к роли … Актер Винсент – красивый, по-хорошему мачо-форматный, похожий на юного Зенона. Но наиболее проникновенно и талантливо, скажем прямо, у него получаются сцены, где он попросту молчит.

Поцелуи Грушко

Талантливая красивая профессиональная Каролина Грушка на первый взгляд выглядит не совсем уместно. К тому же смущает ее явный польский акцент. По большому счету – брать бы свою актрису и раскручивать. Но срабатывает конъюнктура: фильм надо продавать Польше – должен быть хотя бы один узнаваемое и известное для зарубежного зрителя лицо. К тому же стало известно, что белорусские актрисы отказались от участия из-за риска потерять карьеру (что и случилось с Анатолием Котом, сыгравшим замминистра обороны).

С другой стороны, Грушка, видно, очень помогает Винсенту на съемочной площадке (в том числе и в интимных сценах), как бы наигрывает его на себя, раскрепощает. Здесь видится знак для суеверного искусствоведа: Грушка играет Веру – белорусски с польским акцентом – которая пытается направить Мирона на путь борьбы за свое, за национальное достоинство. Так и Польша, польская съемочная группа, польский режиссер Кшиштоф Лукашевич с белорусскими корнями из-под Барановичей, способствующим в создании фильма “Жыве Беларусь!” – тем самым помогая разбудить страну, ее людей и вдохновить мир, посмотреть на проблемы внутри нашей страны. К слову, это первый фильм с обнаженной Каролиной Грушкой, которую увидит, как польский, так и европейский зритель. Кстати, как и с обнаженным Винсентом.

С польским акцентом

О языке фильма стоит говорить отдельно. С одной стороны, очень выбивает из художественной действительности польский акцент, который встречается практически у всех польских актеров. Сильный акцент и у самой Грушки. Хотя авторы убеждают, что это вообще чудо, что за такой короткий промежуток времени актриса – что никогда не слышала белорусский язык! – научилась говорить по-белорусски, и что почти невероятно для польки – произносить наше “л”. Однажды она, правда, переходит на русский (упущение?) – при разговоре с сотрудниками соответствующих органов. Впрочем, это разделение как раз можно благородно объяснить: с чужими – по чужому, чтобы свой язык о них не пачкать.

А действительно, чем, собственно говоря, польский акцент хуже, например, русского, которым попросту переполненное белорусское да и белорусскоязычное кино? Разве что к первому мы более привычны. И это вовсе не хорошее оправдание.

Добавляет колорита фильму и трасянка. Правда, иногда ей ставятся чрезмерные смайликавыя акценты, что также вызывает сомнения и немного выбрасывает из картины. Как случилось со сценой реконструкции подсчета голосов – это скорее тянет на отдельный минифильм.

Для кого фильм?

Первый зритель – внутренний белорус, который сам прошел через Площадь. Это, пожалуй, самый критический зритель. Ему будет резать глаз своенравная перегруженная идеологической атрибутикой, серпами-молотами, памятниками вождям и вещающими головами в телеящиках. Для него это – в лоб. Внутренний белорус неминуемо будет сравнивать фильм со своими опытом и жизнью, со своей Площадью.

Второй зритель – внешний белорус, который живет как в анекдоте: “Я бы хотел жить в Беларуси, которую показывают в телевизоре”, для него фильм станет открытием, той самой неожиданной правдой, если тот, конечно, сможет открыть глаза, чтобы досмотреть ленту …

Третий зритель – иностранец, потенциальный сопереживатель белорусского, для которого события фильма или чистой воды экзотика (дальние европейцы) и они особо ничего и не знают о Беларуси, или наша история для них – одна из нежелательных перспектив развития его страны, которой не посчастливилось сбыться ( так, например, будут смотреть фильм поляки, чехи – смотреть с пониманием и радостно вздыхать, что их, слава Богу, такая судьба обошла стороной).

Жалко и грустно – фильм снят для кинотеатров, в которых его не покажут. Для белорусских кинотеатров.

Беларусь как преувеличение

Внимание к деталям и их количеству может показаться чрезмерной, зачастую фиксацией камеры на гротескные плакатах, деталях одежды, сугубо советских декорациях. Перенасыщенность атрибутикой: плакаты, памятники, бюсты вождей, что отсылают нас к совецким временам. Такой концентрированный СССР в пределах одной зоны, такой музей советского периода. Гипербола местами доведена до абсурда. Впрочем, это и есть художественный прием, который срабатывает. И перегибы способен увидеть разве что внутренний белорус.

Что же до зрителя внешнего, иностранного, он попросту должен иметь ориентиры Беларуси. Теперь точно не спутает. И фильм – это не шутка, уже есть договоренность! – будет показываться польским школьникам в качестве примера функционирования модели коммунизма.

Но иногда перегибы настолько юношески-максималистские, вызывающие трогательную улыбку, как в моменты, когда на “солдатский дневник” (а по сути – блог) Мирона молодежь откликается революционными акциями солидарности и на компьютер заместителю министра обороны (Анатолий Кот) в виде национального вируса приходит спам-баннер “Разговаривай по-белорусски!” (такие масштабы солидарности!).

Перспективы

Пожалуй, не приходится говорить о коммерческом успехе ленты. Но можем – об успехе фильма как дела и поступка. В него вкладывались деньги, чтобы не получить их назад.

Белорусы делали все, что могли для этого фильма, в большинстве своем на волонтерских началах, если не брать во внимание актеров специально отобранных на роли. Режиссер Кшиштоф Лукашевич хоть и поляк, белорус по происхождению и в душе. Но имеет польский паспорт, как, впрочем, и польское видение белорусской истории. Немного сверху, немного снисходительное, но с искреннем желанием помочь – опять же как старший брат брату младшему. Впрочем, почему нет? Если при том еще есть возможность прозвучать в культурном и политическом европейском пространстве – новым экзотическим и первым.

Посмотрев этот фильм, приятно осознать, что мы действительно имеем актеров европейского класса: Анатолий Кот, Александр Молчанов, Денис Тарасенко, Олег Сидорчик, Роман Подоляко. Друзья рисковали – и спасибо им за это.

Также невозможно не отметить вклад сценографа Андрея Галинского и оператора Витольда Стока – их работа сделана настолько профессионально, что остается просто незаметной. Композиции Лявона Вольского очень помогли в понимании персонажей и основной темы. Песни же обязательно засядут в головах – и будут там крутиться ...

“Жыве Беларусь!” молодежный политический триллер для неравнодушных. Фильм тяжелый и горячий, фильм – для молодых. Финал обещает продолжение, есть в нем и знак вопроса. Неизвестно, что будет дальше с той молодежью, что вырвется из клетки на свободу.

По большому счету “Жыве Беларусь!” – фильм очень нужный для Беларуси. Точно – он вызовет скандал, ведь это кино наконец о нас, потому что это – бомба живой Беларуси.

Окончательный счет – Мирон-Система: 1:0. Но продолжение следует. Встретимся – на закрытых просмотрах.





Интересные факты про фильм

- Для съемок пришлось специально построить туалеты с нуля в самом КПП, так как нигде в Польше таких допотопных клазетов не было.

- Окончательный бюджет картины неизвестен. Но изначально выделялось около 1,8 млн долларов. Около 500 тыс. из них пошло на камеру. Приобрели “Алексу” – на то время, когда шли съемки, она была одной из лучших камер в Европе для съемок кино.

- В сцене площади не использовано ни одного хроникального кадра.

- Голосами дикторов БТ со зрителями говорят журналисты и ведущие радио “Свобода” – Алексей Знаткевич и Елена Тихонович, – а также дикторы независимого белорусского телеканала Белсат.

Стать полностью на белорусском языке можно прочитать здесь

КАЛІНОЎСКІ: беларускi баявик у Варшаве 23:05 07/05/13 3

Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага — кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!



Вядоўца і натхняльніца манеўраў — Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы «Разам для Беларусі», на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.



На парадку дня афіцыйнай часткі:


— невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго «Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве»;

— вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і

ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма «Кастусь Каліноўскі» на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і міні-лекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);

— спраўджанне кодаў беларускай ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.

Неафіцыйная частка:

— дыскусія па праглядзе,

— абмеркаванне,

—віно — на знак памяці Каліноўскага.

Калі: 8 траўня а 18-00 (па польскім часе)

Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Вейска, 13-3)



Прыходзь і ты!

Не будзе крывавага памолу!

Будзе віно і размовы!

Улагодзь Беларусь!

Прыходзь!



Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: [email protected]соm — куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) — па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.



PS. Распаўсюд інфрамацыі вітаецца, запрашайце варшаўскіх сяброў!



Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/355777447856936

Бомба жывой Беларусі (пра фільм "Жыве Беларусь!") 23:02 24/04/13 10

“Жыве Беларусь!” — фільм спрэчны і даўно чаканы, фільм, пра які трэба казаць… Аўтары плануюць правезці фільм па еўрапейскіх фестывалях, а ўлетку запусціць у сеціва, каб і самі беларусы змаглі ўбачыць першы мастацкі беларускамоўны — няхай і з польскіх акцэнтам — фільм пра сучасную Беларусь.



“Жыве Беларусь!” — вядомы лозунг нязгодных беларусаў. Ад таго сама назва абавязвае. Яна належыць многім. Але гэта першы фільм у сваім родзе — і ад таго рэжысёр меў права на гэткую назву (першапачатковая назва — “Мірон”). Назву, у якой ёсць шанец зацікавіць масавага беларускага гледача і еўрапейскую супольнасць. Назва гучная, рэвалюцыйная, шматабяцальная, у нечым нават ваяўнічая.



Фільм выкліча шквал крытыкі — справядлівай і несправядлівай. Сітуацыя, намаляваная ў ім, не пакідае абыякавымі людзей з розных бакоў беларускіх барыкадаў. Фільм будуць хаяць і хваліць. Хваліць, бо гэтая жывая Беларусь — баліць. Хаяць — з той самай прычыны.



Тэма яшчэ жывой, але ўжо ўшчэнт запалоханай краіны прыелася, бы манка ў яслях. Тэма жывой знявечанай краіны — паўнагадовая, як і яе рэжым. Але ўпершыню агучаная ў дадзеным фармаце.



Гэты фільм мусіў з’явіцца раней. Мусіў — і не мог. І ад таго на яго ўскладзена столькі чаканняў, з чаго — і шмат расчараванняў будзе ў тых, хто столькі чакаў на яго. Але Франку Вячорку (асноўнаму рухавіку, натхняльніку кінастужкі) толькі 25, ён не мог зрабіць гэта раней — да таго, як сістэма «ламала яго праз калена», каб атрымалася гісторыя, вартая быць расказанай многім.

УЧЫНАК У МАСТАЦТВЕ


Фільм №1 — шматкроць. І гэта трэба ўлічваць. І гэтым усцешыцца: цяпер мы ўрэшце маем, з чаго пачаць. Першы фільм пра найноўшую гісторыю Беларусі, зняты замежным рэжысёрам. Першы палітычны ігравы фільм пра цяпершніх нас. Ужо само яго з’яўленне — добры сімптом для беларускай рэчаіснасці. Па сутнасці на сёння “Жыве Беларусь!” — больш чым фільм, гэта ўчынак у мастацтве, у культуры.


БЕЛАРУСКАЯ МІСІЯ


Фільм скрозь палітызаваны. І выглядае на тое, што ўсе беларусы, якія працавалі над фільмам — сам Франак Вячорка (другі рэжысёр, сцэнарыст), Антось Цялежнікаў (асістэнт рэжысёра), Лявон Вольскі (кампазітар), нашы акторы сваю беларускую місію выканалі.



І агучанай стваральнікамі карціны задачы — паставіць Беларусь на парадак дня у свеце, даць дарогу беларускім гісторыям у Еўропу — аўтары кінастужкі далі рады. Іншая справа — сітуацыя досыць сумнеўная, калі мастацтва ад пачатку вымушана ставіць за мэту перадусім сацыяльныя ці палітычныя вынікі. Бо мастацтва — яно не абавязанае і не мусіць.


НАВОШТА ПРАЎДА?


У фільме аўтары спрабавалі знайсці кампраміс паміж праўдай жыцця і праўдай мастацтва. І пераважыла ўсё ж другая. Хаця ў публічнай прасторы фільм адразу займеў прыстаўкі “фільм пра Франка” (альбо нават “фільм Франка”), між тым — мы маем не дакументальны фільм і фільм не пра Франка. Бо гэта гісторыі многіх людзей, якія ў ім паказаныя: гісторыя Насты Палажанкі, гісторыя Змітра Жалезнічэнкі, Віталя Каратыша, і многіх іншых. І глядзець тое варта як мастацкі твор, а не як экранізацыю жаўнерскага дзённіка палітычнага актывіста. “Менавіта мая гісторыя, — кажа Вячорка-малодшы, — гэта ўсё, што тычыцца забору ў войска. І ўсё, што там адбывалася: балатаванне на выбары, улёткі, публікаванне дзённіка ў інтэрнэце. Была і кароста, і свіны грып. Была і Плошча, і ўсё што за Плошчай… Мы спрабавалі паказаць не столькі тое, што адбываецца з краінай, колькі тое, што адбываецца з людзьмі ў Беларусі”. Але дзеля чаго праўда? Гэта мастацкі фільм — і так яго і варта ўспрымаць. І шукаць у ім варта праўду матывацый і перспектыў, праўду ўчынкаў герояў і сябе між імі, а не біяграфічных адпаведнасцяў.


БЕЛАРУСЬ ЯК ЗОНА


Фільм доўга не можа ўздыхнуць — першая траціна зацягненая, кульгавая. Але потым нарэшце карціна ўдыхае… І набывае гарманічнасць, намацвае і ўваходзіць у свой, патрэбны гука-глядацкі тэмпарытм.



У пачатку ты злуеш, бо баішся расчаравацца, а пачынаеш расчароўвацца. Але ўспамінаеш сваё ўнутранае правіла: судзіць твор маем права выключна паводле законаў і правілаў, усталяваных ўнутры твору самімі аўтарамі. А не паводле супадзення ці не супадзення твора з уласнымі ўяўленнямі пра жыццё і праўду. Твор не дае гатовых адказаў, а хутчэй — уздымае ўдакладняльныя пытанні выбару ў беларускай рэчаіснасці, якая жыве настолькі нездаровымі законамі, што часта пазбаўляе цябе нават яго.



У фільме Беларусь паўстае ў выглядзе Зоны (трох яе колаў), метафарычнага таталітарнага Чыстца. Першае, самае вялікае кола — сама краіна, дзе “нацыянальны чарнобыль” адчуваецца лакальна — месцамі, воспінамі па целе краіны. І акурат з такіх воспінаў і сканцэнтраванае першае кола, менавіта ў іх адчуваем яго відарыс. Другое — больш вузкае кола — зона Чарнобыльская (фізічны чарнобыль); і трэцяе кола — апошняе, цэнтральнае, дзе мы назіраем “духоўны чарнобыль”, канцэнтруецца на тэрыторыі адной узятай вайсковай часці. Страх раскіданы, як воспіны, па целе краіны — лакальнымі болямі, прыватнымі страшнымі гісторыямі з прыніжэннямі, калецтвамі, фізічным і маральным гвалтам. У фільме ён сканцэнтравана ў адной зоне з лысымі дзецьмі, разбуранымі каруселям, з маўклівымі акцыямі апладысментаў. Сюррэалістычная, страшная і беспрасветна зона, у якой баль правяць невукі і нелюдзі. Такія як сяржант Руслан (увасоблены харызматычным Паўлам Крыксуновым), якія ламаюць праз калена існа годных, вартых маладзёнаў. Такіх як жаўнер Шэры (Максім Каржыцкі), які і ёсць тым ментальным зрухаром, які робіць крок насустрач Мірону (Зміцер ‘Вінсэнт’ Папко), што паказвае прыклад прысяганню праўды, рызыкуючы самім сабой. А Мірон — робіць крок насустрач, становячыся сабой, сабой неабыякавым. Не проста выканаўцам, салістам гурту, а тым, ад каго залежыць будучыня і людзі.



Жыццё жаўнераў напоўненае ў зоне брудам — тварамі ў клазеты, абляваныя, абражаныя, прыніжаныя, з дулам у роце, збітыя да паўсмерці, яны ідуць да сваёй мэты. І сярод усяго гэтага беспрасвету гадуюцца, растуць, разумнеюць і свядомеюць маладыя беларусы. І дзякуючы гэткім сталкерам на зоне як Шчука (Дзяніса Тарасенка) — у іх ёсць шанец выйсці жывымі.



Галоўны герой — Мірон Захарка, саліст моладзевага гурту “Форца” — напачатку фільма паўстае, як і бальшыня, — звычайны, баязлівы і нават абыякавы, ён вагаецца, баіцца, стараецца не заўважаць праблемы навокал сябе, спрабуючы рабіць сваю свабодную музыку па-за палітыкай. Але пазней (дзякуючы аднавайскоўцы Шэраму і сваёй дзяўчыне Веры Геніюш (польская акторка Катарына Грушка)) прымае рашэнне зразумець і павесці за сабой людзей, якія гатовыя за ім ісці, і робіць выбар, — тым самым падпісваючы сабе прысуд. І ў выніку страчвае ўсё: і каханне, і музыку, і свабоду. Страчвае каханую (яна ў жаночай калоніі і верагодна здрадзіла з яго ж сябрам-музыкам гурту Змітром (Раман Падаляка), страчвае кар’еру (гурт пад забаронай), страчвае сябра (ён завербаваны адпаведнымі органамі), здароўе (скалечаны фізічна і псіхалагічна) — выкінуты, нікому непатрэбны, хіба апрача такіх самых, як ён, — трапляе на Плошчу (якая, да слова, праходзіць зусім не галоўнай тэмай, хутчэй фонам), а з яе — у аўтазак, дзверы якога замыкаюцца перад яго тварам. Ці не метафара гэта самой Беларусі? Ці можа асоба вырвацца на свабоду — ці яе на так званай свабодзе чакаюць толькі пакаранні і жудасныя наступствы гэткага выбару?



Фільм пра несправядлівасць. Са, здавалася б, маленькіх прыватных несправядлівасцяў і замоўчванняў і складаецца адна вялікая жудасная несправядлівасць, адно вялікае замоўчванне, у якіх і жывуць героі фільма. Да часу. Адсюль і вынікае, што толькі невялікімі прыватнымі справамі і можна прыйсці да свабоды, сваімі маленькімі перамогамі і незамоўчанымі галасамі зрабіць (не атрымаць — ніхто яе не дасць) вялікую перамогу. І менавіта такое цяжкое беспрасветнае, здавалася б, кіно дае магчымасць прыйсці часу зняць фільм пра тое, якія мы адважныя і пераможныя. Пазней.


ПРА МАЎЧАННЕ ВІНСЭНТА


Галоўныя героі не адназначна пазітыўныя, яны ўвогуле — неадназначныя, не белыя, і не чорныя, да якіх звычная публіка, а сплеценыя з паўтонаў. Аўтары максімальна часта ставяць іх перад выбарам. Цягам стужкі героі змяняюцца, і ўвесь час — да моманту прыняцця рашэння — знаходзяцца ў стане хістацыі: Вера вагаецца, здрадзіць ці не здрадзіць Мірону, а Мірон у сваю чаргу — стасоўна сваёй грамадзянскай пазіцыі: прамовіць, рушыць, падтрымаць (салдата Шэрага пад час адмовы ад прысягі) ці застацца і маўчаць. Яны растуць унутры сябе — і ў выніку іхнія хістанні пераходзяць у рашэнні і ўчынку, у выбар. Яны нібыта па чарзе робяць крок адзін насустрач іншаму. Уплываюць на лёсы, учынкі і рашэнні адзін аднаго.



Зміцер Папко у пачатку, на ўздыху фільма, нібыта толькі прымяраецца да ролі. Актор Вінсэнт — прыгожы, па-добраму мачо. Але найбольш пранікнёна і таленавіта, скажам шчыра, у яго атрымліваюцца сцэны, дзе ён папросту маўчыць. Маўчыць і пазірае. У іншых — голас яго гучыць не гнутка, цяжкавата, месцамі нават металёва, інтанацыйна-ненатуральна (і за гэтым чытаецца адсутнасць майстэрства, што не дзіва, бо дэбют), што імаверна ёсць плюсам для выканання рэп-кампазіцый, але не грае на руку як актору. Умелае абыходжанне з голасам — немалаважны інструмент актора. А ўсе яго інтанацыі — дэкламуючыя, адрывістыя. Але паўтаруся, маўчыць Вінсэнт напраўду таленавіта.



Памылкова лічыцца, што акторскае майстэрства Змітра Папко магло нейкімі чынам узрасці ад фільма «Вышэй за неба» Андрэя Курэйчыка, хаця б таму, што спачатку пачалася праца на “Жыве Беларусь!”. Проста першым гледачы ўбачылі «Вышэй за неба». З таго памылкова казаць пра якое-кольвек развіццё актора Вінсэнта ў такім парадку. Аргумент на тое прывёў Франак Вячорка, маўляў, для здымак у войску Вінсэнту пагалілі галаву, хаця напачатку фільму той мае валасы сярэдняй даўжыні — і ад таго ў “Вышэй за неба” ён амаль паўсюль ходзіць у шапачцы, бо валасы яшчэ не паспелі адрасці.


ПАЦАЛУНКІ ГРУШКІ


Таленавітая прыгожая прафесійная Катарына Грушка на першы погляд выглядае не зусім дарэчна. Да таго ж бянтэжыць яе відавочны польскі акцэнт. На добры лад — браць бы сваю акторку і раскручваць. Але спрацоўвае кан’юктура: фільм трэба прадаваць Польшчы — мусіць быць хаця б адзін пазнавальны і вядомы для замежнага гледача твар. Да таго ж, стала вядомым, што беларускія акторкі адмовіліся ад удзелу праз рызыку кар’ерай (што і здарылася з Анатолем Катом, які сыграў намміністра абароны).



З іншага боку, Грушка прыгожа цалуецца і, бачна, вельмі дапамагае Вінсэнту на здымачнай пляцоўцы (у тым ліку і ў інтымных сцэнах), як бы наігрывае яго на сябе, разнявольвае. Тут бачыцца знак для прымхлівага мастацтвазнаўцы: Грушка грае Веру — беларуску з польскім акцэнтам і маці-полькай — якая спрабуе скіраваць Мірона на шлях змаганне за сваё, за нацыянальную годнасць. Так і Польшча, польская здымачная група, польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч з беларускімі каранямі з-пад Баранавічаў, што дапамагаюць у стварэнні (ствараюць!) фільма “Жыве Беларусь!” — тым самым дапамагаючы разбудзіць краіну, яе людзей і натхніць свет, паглядзець на праблемы ўнутры нашай краіны. Да слова, гэта першы фільм з аголенай Катарынай Грушкай, які пабачыць, як польскі, так і еўрапейскі глядач. Дарэчы, як і з аголеным Вінсэнтам — таксама.


З ПОЛЬСКІМ АКЦЭНТАМ


Пра мову фільма варта казаць асобна. З аднаго боку, вельмі выбівае з мастацкай рэчаіснасці польскі акцэнт, які сустракаецца практычна ва ўсіх польскіх актораў. Моцны акцэнт і ў самой Грушкі. Хаця аўтары пераконваюць, што гэта ўвогуле цуд, што за такі кароткі прамежак часу акторка — што ўвогуле ніколі не чула беларускую мову! — навучылася размаўляць па-беларуску, і што амаль неверагодна для полькі — вымаўляць нашае “л”. Аднойчы яна і ўвогуле пераходзіць на расійскую (недагляд?) — пры размове з гэбістамі. Зрэшты, гэты падзел акурат можна высакародна патлумачыць: з чужымі — па чужому, каб мовы сваёй аб іх не пэцкаць.

А напраўду, чым, уласна кажучы, акцэнт польскі горшы, прыкладам, за расійскі, якім папросту перапоўненае беларускае дый і беларускамоўнае кіно? Нічым. Хіба што да першага мы больш звыклыя. І тое зусім не ўсцешнае апраўданне.



Таксама цікава аздабляе, дадае каларыту фільму і трасянка. Часам ёй робяцца празмерныя смайлікавыя акцэнты, што таксама выклікае сумневы і крыху выкідвае па-за экран. Асобныя сцэны папросту знятыя ў розных адчуваннях гумару — недзе іронія, чорны гумар, гратэск, недзе папросту даходзіць да фарсу (як са сцэнай рэканструкцыі падліку галасоў — гэта хутчэй цягне на асобны стылістычна вывераны мініфільм унутры самога фільму), а недзе чысты абсурд, нагняцёнка і жах. І ўжо зусім не смешна. І ўсё яго чаргуецца і скача. Усё гэта ёсць і ў беларускай рэчаіснасці. Толькі на экране абсурд і жах больш відавочны, без паўценяў, чорна-кантрастны. І той кантраст — што дзіва — аднабаковы.


ДЛЯ КАГО ФІЛЬМ?


Першы глядач — унутраны беларус, які сам прайшоў праз Плошчу. Гэта, бадай, самы крытычны глядач. Яму будзе рэзаць вочы наравістая празмернасць, перабольшванне, перагруз ідэалагічнай атрыбутыкай, сярпамі-молатамі, помнікамі правадырам і вяшчаючымі галовамі ў тэлескрынях. Для яго гэта — у лоб. Унутраны беларус немінуча будзе параўноўваць фільм са сваімі досведам і жыццём, са сваёй Плошчай. І гэта — памылкова. Але будзе — так.



Другі глядач — вонкавы беларус, які жыве паводле показкі: “Я б хацеў жыць у Беларусі, якую паказваюць у тэлевізары”, для яго фільм станецца адкрыццём, той самай нечаканай праўдай, калі той, вядома, здолее расплюшчыць вочы, каб стужкі даглядзець — няхай не прыняць — але зразумець, паспрабаваць паверыць. Трэці глядач — замежннік, патэнцыйны суперажывальнік беларускага, для якога падзеі фільма ці чыстай вады экзотыка (далёкія еўрапейцы) і яны асабліва нічога і не ведаюць пра Беларусь, ці наша гісторыя для іх — адна з непажаданых перспектываў развіцця яго краіны, якой не палёсіла спраўдзіцца (так, прыкладам, будуць глядзець фільм палякі, чэхі — глядзець з паразуменнем і усцешанасцю уздыхаць, што іх, дзякуй Богу, гэткі лёс мінуў), глядзець, як старэйшыя браты, што мусяць працягнуць руку дапамогі… Чацвёрты глядач — вайсковая публіка. Пры чым як прафесійныя вайскоўцы, так і ўсе, хто папросту прайшоў праз войска, альбо чые сыны альбо хлопцы праз яго прайшлі. Пяты — самы цікавы глядач — чынавенства. Ад яго і варта чакаць першых рэакцый, вядома, на “забарону”. Шкада і сумна — фільм зняты для кінатэатраў, у якіх яго не пакажуць. Для беларускіх кінатэатраў.


“МНЕ БУДЗЕ БАЛЮЧА, КАЛІ Я ПАГЛЯДЖУ…”


“Я паглядзела трэйлер і не хачу гэта бачыць, бо я расстроюся, буду перажываць, успамінаць і плакаць, мне будзе балюча, калі я пагляджу..” — сказала мне беларускамоўная полька Вераніка. “Нават калі так — абавязкова паглядзі!” — адказала ёй. Я, прыкладам, плакала. Першы раз, калі радавы Шэры адмовіўся даваць прысягу і Зампаліт (Аляксандр Малчанаў, брава!) адказаў яму так, што было зразумела — радавы падпісаў сабе прысуд. І магчыма — смяротны. І менавіта на словах, прамоўленых Зампалітам, я расплакалася і незалюбіла яго. Другі раз я заплакала, калі гераіня Вера трапіла за краты і за ёй у халоднай камеры-адзіночцы — вырачанай, прыніжанай, дрыготкай, але адважнай, моцнай маленькай жанчынай замкнуліся кратаваныя дзверы. Трэці раз — вядома, гэта была сцэна Плошчы, знятая больш чым праўдападобна.



А як няпроста было сабраць людзей, менавіта беларусаў, для масавых сцэнаў, але яны сабраліся. Няхай і былі потым памножаныя кампутарам. І няхай сцэны тыя здымаліся на варшаўскіх пляцах, а потым накладаліся на панарамы мінскіх плошчаў. І няхай. Я плакала. І думаю, вы, унутраныя беларусы, таксама — будзеце...


БЕЛАРУСЬ ЯК ПЕРАБОЛЬШВАННЕ


Увага да дэталяў і іх колькасці можа падацца празмернай, зачастая фіксацыя камеры на гратэскных плакатах, дэталях вопраткі, усугублена-савецкі дэкарацыях. Перанасычанасць атрыбутыкай: плакаты, помнікі, бюсты правадыроў, што адсылаюць нас да засавецкіх часоў. Гэткі канцэнтраваны СССР у межах адной зоны, гэткі музей савецкага перыяду. Гіпербала месцамі даведзеная да абсурду. Зрэшты, гэта і ёсць мастацкі прыём, які спрацоўвае. І перагібы здольны пабачыць хіба што ўнутраны беларус.

Што ж да гледача вонкавага, замежнага, ён папросту мусіць мець арыенціры Беларусі. Каб не зблытаць яе з сучасным Кіевам, Масквой ці Варшавай. Цяпер дакладна не зблытае. І фільм — гэта не жарт! Ужо ёсць дамоўленасць! — будзе паказвацца польскім школьнікам у якасці прыкладу функцыянавання мадэлі камунізму.



Але часам перагібы настолькі юнача-максімалісцкія і парыўныя, што выклікаюць замілавальную ўсмешку, як у моманты, калі “салдацкі дзённік” (а па сутнасці — блог) Мірона прыцягвае неверагодную ўвагу і суперажыванне ў моладзі, што тая адгукаецца рэвалюцыйнымі хваляваннямі, акцыямі салідарнасці, падтрымкі і ледзь не рэвалюцыяй, што нават на кампутар. Намесніку міністра абароны (Анатоль Кот) у выглядзе наццыянальнага віруса прыходзіць спам-банер “Размаўляй па-беларуску!” (такія маштабы салідарнасці!), што і штурхае яго — натуральна, загадам зверху — на выданне прысягі па-беларуску.



З прысягай увогуле асобная гісторыя. Гісторыя Змітра Жалезнічэнкі, які паслужыў прататыпам салдата Шэрага, які адмаўляўся прысягаць па-расійску і прысягаць на імя прэзідэнта. Шэры адзіны, хто ў фільме ўвасабляе стоадсоткавага змагара-ахвяру, паўстае супраць сістэмы ад самага пачатку: за што яго макаюць у талчок, зневажаюць як толькі можна, заміхваюць у рот і змушаюць жэрці старонкі “Нашай Нівы” і “Народнай волі”, а потым збіваюць да (паў)смерці… Менавіта з яго вуснаў мы чуем галоўны мэсыдж: “Будзеш баяцца — будзеш заўсёды па срацы атрымліваць…” — гэтыя словы адрасаваныя Мірону.



Але фінал фільма падказвае, што калі і не будзеш баяцца — атрымаеш, і яшчэ мацней, ды так, што могуць зламаць табе не толькі рэбры, але і жыццё. І не толькі табе, але і тваім родным. Мірон пачынае, як можа, змагацца з сістэмай і несправядлівасцю… І ў тым ён застаецца верным сабе і сваёй свабодзе, але менавіта несправядлівасць, увасобленая ў сістэму, — перамагае.


ПЕРСПЕКТЫВЫ


Бадай, не выпадае казаць пра камерцыйны поспех стужкі. Але можам — пра поспех фільму як справы, як учынку. “Жыве Беларусь!”, што да ўдзелу беларусаў па сутнасці — місія. У яго ўкладаліся грошы, каб не атрымаць іх назад. Польскі інстытут кінамастацтваў, Міністэрства культуры, рэжысёр хацелі дапамагчы беларускай культуры і справе.



Беларусы рабілі ўсё, што маглі, для гэтага фільма, у бальшыні сваёй на валанцёрскіх пачатках, калі не браць пад увагу актораў адмыслова адабраных на ролі. Рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч хоць і паляк, беларус з паходжання і ў душы. Але мае польскі пашпарт, як, зрэшты, і польскае бачанне беларускай гісторыі. Трошкі зверху, крыху паблажлівае, але ў шчырым жаданні дапамагчы — зноў жа як старэйшы брат брату малодшаму. Зрэшты, чаму не? Калі пры тым яшчэ ёсць магчымасць прагучаць у культурніцкай і палітычнай еўрапейскай прасторы — новым экзатычным і першым.



Паглядзеўшы гэты фільм, прыемна ўсвядоміць, што мы сапраўды маем актораў еўрапейскага класу: Анатоль Кот, Алесь Малчанаў, Дзяніс Тарасенка, Алег Сідорчык, Раман Падаляка. Роля апошняга, відавочна, на мантажы была парэзаная, ад таго персанаж выйшаў не дарэшты раскрытым. Але і з таго, што мы маем, магчыма ацаніць маштаб і далейшыя перспектывы ўжо склаўшагася, хоць яшчэ і маладога, беларускага актора. Дай Бог, каб іх, нашых, заўважылі цяпер і еўрапейскія рэжысёры і далі ім далейшую дарогу і рэалізацыю. Бо цяжка жыць і спраўджвацца з такім талентам і гэткай пазіцыяй на тэрыторыі краіны, дзе ўсё на далоні. Сапраўдным патрыятычным крокам удзел у фільме быў для Анатоля Ката, з якім ужо адмовіліся працаваць беларускія студыі. Хлопцы рызыкавалі — і дзякуй ім за гэта.



Таксама немагчыма не адзначыць унёсак сцэнографа Анджэя Галінскага і аператара Вітальда Стока — іх праца зроблена настолькі прафесійна, што застаецца папросту незаўважнай, усё так натуральна і не выклікае ніякіх лішніх пытанняў. Музыка больш чым аздабляе фільм, задае ягоны мелас, падказвае гледачу герояў і іх учынкі… Кампазіцыі Лявона Вольскага (вось з кім не прагадалі) няслаба дапамаглі стужцы. Уразілі нават не столькі песні (хаця, безумоўна і яны), колькі папросту музычныя трэкі (напрыклад, той, што граў пад час уцёкаў Мірон з выбарчай камісіі, дзе той зняў на мабільнік фальсіфікацыю — трывожная да дрыжыкаў і прадчуванняў музычная тэма). Песні ж абавязкова засядуць у галовах — і будуць там круціцца:

Для генерала краіна — вайна.

Для нефармала краіна — чума.

Для радыкала краіна — турма.

Але для большасці краіны няма.




“Жыве Беларусь!” моладзевы палітычны трылер для неабыякавых. Фільм цяжкі і гарачы, і малады, фільм — для маладых. Безнадзейна-беспрасветны фінал, калі кагосьці і зможа ўзрушыць і падняць на дзеянне, то хіба адрэналінавых наркаманаў, якія гатовыя змагацца супраць несправядлівасці на злом галавы, ахвяруючы ўсім — жыццём, кар’ерай, каханнем, роднымі. Альбо. Адрэналін, злосць, абуранасць, што накапіліся цягам фільму — узрушаць вельмі маладых. І гарачых. Зрэшты, ім ён і адрасаваны… Яны ў такой справе і патрэбныя.



Фінал абяцае працяг, ёсць у ім і знак пытальніка. Невядома што будзе далей з той моладдзю, што вырвецца з клеткі на свабоду. Ці здольны будзе посткамуністычны рэжым яе прыдушыць і звязаць ёй крылы?



А па вялікімі рахунку — “Жыве Беларусь!” — фільм вельмі патрэбны для Беларусі. Верагодна, фільм залічаць да экстрэмісцкіх, — ад чаго яго захоча пабачыць яшчэ болей людзей. Дакладна — ён выкліча скандал, бо гэтае кіно — нарэшце пра нас, наша кіно, чаканая нечаканка, бомба жывой Беларусі.



Канчатковы рахунак — Мірон-Сістэма: 1:0. Але працяг будзе. Сустрэнемся — на закрытых праглядах.






ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ ПРА ФІЛЬМ


- Квіток у польскіх кінатэатрах на фільм “Жыве Беларусь” каштуе ад 10 да 30 злотых.

- Масоўка ў войску здымалася ў рэальнай вайсковай частцы ў Польшчы.

- Збольшага гэта салдаты. Ім страшэнна не хацелася апранаць кірзачы і парцянкі. Яны вельмі мучыліся, бо ў польскім войску ўсё інакш. - На ахове КПП, дзе здымаліся сцэны вайсковай казармы, стаялі хлопцы з прыватнай фірмы.

- Для здымак давялося адмыслова пабудаваць прыбіральні з нуля ў самім КПП, бо нідзе ў Польшчы такіх дапатопных клазэтаў не было. Нават загаджваць тыя прыбіральні давялося адмыслова — рэжысёры з дружнай кампаніяй беларускіх актораў з гэтым справіліся.

- Фільм ужо атрымаў невялікія ўзнагароды (журы чэшскага кінафэсту «Fabiofest» уганаравала стужку 2-м месцам). Падчас прагляду журы плакала. Таксама запланаваны паказы фільма на іншых еўрапейскіх кінафестывалях.

- У фільме Франак Вячорка сыграў невялікую ролю — беларускага міліцыянта.

- Першапачатковы сцэнар быў напісаны на падстве інтэрв’ю Франака Вячоркі, якое той даў польскаму журналісту, які, у сваю чаргу, нават хацеў судзіцца з рэжысёрам, бо менавіта паводле яго інтэр’вю быў створаны першы варыянт сцэнара.

- Мацюкі для фільма аўтары прыдумлялі самі. Канчатковы бюджэт карціны невядомы. Але замоўлена было каля 1,8 млн даляраў. Каля 500 тыс. з іх пайшло на камеру. Набылі "Алексу" — на той час, калі ішлі здымкі, яна была адной з найлепшых камераў у Еўропе для здымак кіно. Толькі праз год з’явілася новая камера ад Sony.

- Галасамі дыктараў БТ з гледачамі гавораць журналісты і вядоўцы радыё "Свабода" — Аляксей Знаткевіч і Алена Ціхановіч, — а таксама дыктары Белсата.

- Шчыты і ўсё аздабленне выраблялі па макетах на ліцейным заводзе ў Польшчы, па адмысловай замове. Аказваецца, мігалкі і некаторыя прыстасаванні для беларускай міліцыі вырабляюць у Польшчы, на заводзе ў Белай-Падляшскай.

- Плакаты Франак самаручна купляў у Ваенгандлі, тлумачыў свае закупы патрэбай іх для фільма пра расійска-беларускія вучэнні “Запад — 2009” для “Беларусьфільма”.

- Аўтары жартуюць, што бачылі фільм ужо некалькі сотняў разоў.

- У сцэне Плошчы не выкарыстана ніводнага хранікальнага кадра. Тэхнічны бок: праз розніцу ў якасці, колерах, немагчыма было зрабіць каліброўку, каб сумясціць дакументальныя кадры Плошчы з адзнятым матэрыялам. Стваральнікі вымушаны былі карыстацца гіганцкім Green screen, які ёсць у Варшаве. Знялі сто чалавек, размножылі — і паставілі на фон плошчы Перамогі і Прывакзальнай плошчы.

- Макеты, сцэнаграфія, аздабленне былі зроблены на падставе задакументаванага ў некалькіх вайсковых часцях — Чарнобыльская зона, Прыпяцкі запаведнік, куды аўтары нелегальна трапілі, вёска Канатоп на мяжы з Чарнобыльскай зонай, Мазыршчына, непасрэдна вайсковая частка Франака Вячоркі, і яшчэ некалькі іншых вайсковых часцей.

- Форму, аздабленне вазілі праз мяжу. Вывезлі амаль 40 кг атрыбутыкі вайсковай і спецназаўскай, якую потым распрадалі ў адмысловыя крамы.

- Увесь здымачны перыяд склаў каля двух месяцаў.



Арыгінал тут - "Новы Час".

Сэксуальная канкурэнцыя на ТV (+ відэа) 21:57 13/04/13 34

Сэксуальная канкурэнцыя на ТV. Ёсць версія, што каб перабіць рэйтынгі нашай інсітуацыйнай(с) праграмы "Чорным па белым" пра "Сэксуальную арыентацыю..." - БелМузТВ урубіла жорсткую парнушку наўпрост сярод дзённага суботняга эфіру. Во гэта метады канкурэнцыі і змаганне за гледача... 







Наша сціплае сумнеўнае ВІДЭА:



 



P.S. А так канкурэнты забаўляліся на БелМузТВ (Увага! +18)

Фота (с) voolchitza

"Чорным па белым": ЦІ ФЕМІНІСТКА Я? (відэа) 14:56 18/03/13 6

Чым ёсць ідэальны фемінізм – канём апакаліпсісу, перадумовай стварэння шарыяцкага грамадства, закатам Еўропы, утопіяй? альбо ідылічным светам, дзе кожны папросту займаецца тым, што любіць. Няўжо ўсе феміністкі напраўду праблемныя жанчыны? Альбо тыя – што здольныя бачыць праблемы? Да таго ж – не толькі свае… Ці пойдзе шчаслівая кабета ў феміністкі?



Моцны слабы пол не асэнсоўвае сваёй прыналежнасці да феміністычнага руху, альбо папросту нават не здагадваецца пра яго існаванне. Ці феміністка я, ці фэміністка вы – паспрабуем разам разабрацца ў гэтым з журналісткай з Бэрліну Жанай Кромэр і праваабронцай маці чатырох дзяцей Таццянай Гацурай-Яворскай. Будзе бойка светаглядаў ці жаночая салідарнасць усё ж прымірыць кабетаў? Нашыя феерычныя каментатары публіцыст з Лондану Алесь Чайчыц, філосаф Аляксей Дзермант і філолаг Вольга Гапеева дапамогуць нам.






Чорным па белым. Чым ёсць фемінізм у беларускім грамадстве:


Загрузка плеера




Крыніца ВІДЭА: http://bit.ly/WM5nEk

Барадуліну сёння 78! 22:40 24/02/13 7

Барадулін кажа, што калі вершы піша - толькі тады галава не баліць... Здароўя, натхнення, дарагі і адзіны дзядзьку Рыгору! PS. Пра кнігі Рыгора Барадуліна тут: http://www.svaboda.org/content/transcript/24494722.html




"Мама -мова мая" (дзеткі чытаюць верш, відэа) 20:59 21/02/13 4

Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Валярыны Куставай)







ВІДЭАВЕРШ: "МАМА - МОВА МАЯ..."




Загрузка плеера


...МАМА - МОВА МАЯ...



Перад намі ставяць умовы:

маўчаць ці пазбавіцца мовы...




«Ма» —

пракрычыць дзіця,

забыўшыся на яшчэ адно «ма».

«Ма... » —

прастогне жаўнер,

не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма".

«Ма», —

дапіша за яго першакласнік

першае сваё слова "Радзі...".

«Ма! » —

я паўтару тройчы

за тых, хто не паспеў:

«Мама!

Мама.

Мама...»



Мама - мова

мая...



- - - - - -

Як здымалі відэа (пацешныя здымкі пра здымкі) 






Падрабязней тут.








Той дзень (+відэа) 11:41 19/12/12 3



Відэа = тут





У МАЁЙ КРАІНЕ ВАЙНА

 

У маёй краіне вайна.

Кроў на душах,

кроў на сьнягах.

І балюча нават у снах.

Ад таго і сноў больш няма.

 

У маёй краіне вайна.

З ночы і

ажно давідна.

І ніяк ня сыйдзе зіма,

і ніяк не пачнецца вясна,

бо ў маёй краіне вайна.

 

Гэткіх зімаў ня помніць ніхто.

Не было шчэ жалезнай зімы.

Каб сьняжынкі лавілі ў сіло.

Каб, як турмы, стаялі дамы.

 

І на голы лес гром упаў.

Быць бядзе, браце, быць бядзе.

Той хто шчасьця свайго ня знаў,

той чужое сабе ўкрадзе.

 

Пасярод краіны сьцяна,

за сьцяною з табою мы –

пілігрымы тае вайны –

прычакаем канец зімы.

 



ЦІ ПРЫЙДУЦЬ ЯНЫ ЗА ТАБОЙ…

 

Быў шанец сысьці

з крывёю

меншай…

Ня выпапала.

Вайна забірае найлепшых.

Б’е ў дыхала іх.

 

Ці прыйдуць яны за табой,

хлопчык мой…

мілы мой.

Як іх трымае зямля,

дзяўчынка мая…

мілая.

 

І гэта ўжо ненармальна,

калі ты мне сьнішся штоночы.

Было б ідэальна

сустрэцца

жывымі

аднойчы.

 

Бог і любоў з табою.

Шанец утоплены ў Леце.

Сумна, трывожна да болю

у беларускім сьвеце.

 

Ці прыйдуць яны за табой,

хлопчык мой…

мілы мой.

Як іх трымае зямля,

дзяўчынка мая…

мілая.



І гэта ўжо ненармальна,

калі ты мне сьнішся штоночы.

Было б ідэальна

сустрэцца

жывымі

аднойчы.



Бог і любоў з табою.

Шанец утоплены ў Леце.

Сумна, трывожна да болю

у беларускім сьвеце.

 

Ці прыйдуць яны за табой,

хлопчык мой…

мілы мой.

Як іх трымае зямля,

дзяўчынка мая…

мілая.

 

2010/11, крыніцы інфы - тут.

Інтэрв'ю ў жанры допыту (відэа) 14:32 12/11/12

Што адбываецца з беларускаю літаратураю? Яна дэградуе, нараджаючы маргінальных аўтараў, ці ў яе «ломка» перад тым, як прадэманстраваць свету творцаў першых беларускіх бестселераў ХХІ стагоддзя? Валярына высвятляе: «Маладафронтаўка» – палітычная фантазія з эратычным падтэкстам ці жорсткая беларуская праўда? [B]



Да апошняга Віктар Шукеловіч, аўтар скандальнага тэксту «Маладафронтаўка», надоечы надрукаванага ў «Нашай Ніве», адмаўляўся ад інтэрв’ю. А тым больш не пагаджаўся паказваць свайго твару. І падставы для гэтага ён меў: пасля правакацыйнай публікацыі, на адрас аўтара пачалі прыходзіць лісты з абразамі ды пагрозамі. 



Эксперыментальнае  інтэрв'ю лабараторнага web-tv да Вашай увагі:







Актуальна пасля прагляду: адмысловы мем ад (с) Валеры Журовіч smile;)














Уразіла: "Лістапад - 2012": (+ відэа) 17:19 10/11/12 1

Сяргей Лазьніца - што падаецца абсалютна лагічным! - атрымаў "залатое" Гран-пры к/ф "Лістапад 2012" за экранізацыю аповесці Васіля Быкава "У тумане". Тое было чакана і амаль прадказальна, што цешыць. Для мяне ж асабіста найбольшым адкрыццём кінафэсту сталіся дакументальныя кінастужкі. Магчыма, часткова праз тое, што мне пашчасціла мадэраваць іх паказы. Перадусім тое былі фільмы к/с "Летапіс" і Белвідэацэнтра.

3 лістапада. Старое беларускае док.кіно. Уразіла: "дыстанцыйны мантаж", які ўспрымаецца не столькі на сэнсоўным, колькі на эмацыйным узроўні - у "Насельніках" (1970) Артура Пеляшана. Як уразіўся калега рэжысёр Андрэй Куціла: "Я ні ў якая кампутарка графіцы гэткага не бачыў!"

7 лістапада. Уразіла: новых фiльмы Вiктара Аслюка "Цяпло" i Вольгi Дашук "Кiнааматар. Восеньскi cон". Шчымлiвыя фiльмы. Першы - пра прасьветлeных ад цяжкой працы на станках, што практычна зжылiся з iмi, стваральнiкаў валёнак. Другi - пра страшэнна абаяльных жывых бабулек з закiнутай вёскi, з якой i паходзiць галоўны герой, найстарэйшы бел арускi кiнааматар, якi вярнуўся на малую радзiму, каб зняць сваiх. Фiльм шчымлiвы да смеху i cлёз.

9 лістапада. Уразіла:  "Фауст Радзiвiла" (маладой рэж. Анастасія Мірашнічэнка) - у фільме ўзяў удзел легендарны Віктар Скарабагатаў, а таксама журналіст (а цяпер і гісторык - і тое праўда, што датычыцца ведання роду Радзівілаў) Глеб Лабадзенка. Беларускай культуры так не стае міфаў і містычных праўдаў, якія трэба, проста неабходна ствараць, а таксама даставаць з беларускай гісторыі - у тым ліку музычнай. І выдатна, што аўтары гэтым і заняліся. І, нягледзячы на пазасветавыя нечаканкі, што здараліся з усімі, хто кранаўся аднаўлення "Фауста" нашых рызыкантаў ахоўвае беларускі бог, відаць, ва ўдзячнасць за распаўсюд беларускіх легендаў сярод саміх нас ды еўрапейцаў.

9 лістапада: Уразіла: "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць" (рэж. Зоя Катовіч) - фільм мае арыгінальную ва ўсіх сэнсах падачу тэмы. І праз усю стужку чырвонай стужкай туруеццца: мы мусім памятаць, аберагаць і ганарыцца спадчынай земляка. І ў той жа час -  што мяне шчыра ўзрушыла і засмуціла! - праз увесь фільм Шагал называецца - французскім мастаком, эмігрантам, габрэем... з горада Віцебска, Расіі (тое паўтараецца шматрокць, нават не тройчы). На маё пытанне: чаму так, чаму нідзе аўтарамі (наконт Шагал ўсё больш ясна) кінастужкі не ўзгадваецца як такое беларускае паходжанне мастака, сама Беларусь, беларускасць... Быў адказ: дык які ж ён беларус, ён габрэй!.. Габрэй і ёсць.

Ад таго напрыканцы: адзін з выканаўцаў ролі габрэя ў фільмі "Марк Шагал. Нерэальная рэальнасьць" 81-гадовы мастак і кантар Абрам Налівай (Анатоль Наліваеў), які вучыўся спеваў ў Забэйды-Суміцкага ў Празе - і да слова на кінафестывалі "Лістапад" меў сваю прамову па-беларуску - выконвае габрэйскую песню XVI стагоддзя (відэа, унікальнае):

302 спартанцы змяняюць беларускі свет (відэа) 19:00 05/11/12

"Пра праблемы і шляхі папулярызацыі беларускай культуры, мовы, літаратуры" ў аўтарска праграме Паўла Мажэйкі і Змітра Гурневіча "Два на два" разважаюць Валярына Кустава і Глеб Лабадзенка.   Відэа, поўна версія:

 


Бел.Культура ў аБЛОЗЕ 07:34 27/10/12 1

Для тых, хто сёння (фізічна альбо віртуальна) кіруе на Вільню...

27 кастрычніка, субота, 21:15 у праграме Паўла Мажэйкі і Зьмітра Гурневіча "Два на Два" Валярына Кустава і Глеб Лабадзенка - пра праблемы папулярызацыі беларускай культуры.


Анонс:
Загрузка плеера


"Калі знішчаецца розум - знішчаецца свабода". Гутарка пра "штучныя нязручнасці" для беларускіх творцаў і інтэлектуалаў.

У "Гарачым каментары":
Загрузка плеера

Не тваімі імёнамі называюць цябе... (відэаверш) 13:10 06/10/12

Дзе ж яшчэ, калі не ў Вільні, запісваць верш пра саматоеснасць, самаідэнтычнасць - як унутраную, так і нацыянальную. 

Загрузка плеера


*   *   *
калі цябе называюць па імені
і тваё імя не блытаюць з іншымі
такімі ж імёнамі як імя тваё
але не тваімі імёнамі
называюць цябе
PS. Далягляд у скоках - эксперымент.

"Пераемнікі": першы фільм ужо на youtube! (відэа) 15:36 22/09/12

13 верасня на тэлеканале «Белсат» адбыўся прэм’ерны паказ перашага фільма-партрэта, прысвечанага маладой паэтцы Валерыі Куставай, з дакументальнага цыклу «Пераемнікі». Галоўнымі героямі серыялу — маладыя асобы беларускай палітыкі, культуры, мастацтва. Аўтары праекту — кінадакумэнталісты Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.
Загрузка плеера

«Гэты дакументальны цыкл прысвячаецца маладым, актыўным беларусам. Тым маладым людзям, якія кожны ў сваёй галіне сёння з’яўляюцца лідэрамі і якія, як нам падаецца, будуць вызначаць новую Беларусь... " - кажа адзін з сустваральнікаў праекту В.Ракіцкі.

"Здранцвеюць вусны - буду вачыма гаварыць..." (відэаверш) 20:53 12/09/12 2

Працяг знаёмства чытачоў з аўтарскім праектам "Відэавершы".  
Загрузка плеера
Гэтым разам - відэа, зробленая ў польскіх гарах Пенінах.

«Пераемнікі». Прэм'ера на "Белсаце" 13:12 07/09/12 5

«Пераемнікі». Трэйлер. Прэм'ера запланавана на 13 ВЕРАСЬНЯ а 19.30.
Загрузка плеера

«Белсат» прэзентуе новы дакументальны цыкл Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы шточацьвер.

У іх ёсць спісы нас... (відэаверш) 15:36 27/08/12 4

З новага праекту ВІДЭАВЕРШЫ. "У іх ёсць спісы нас..."

Загрузка плеера


*  *  *

У іх ёсць спісы нас.
У нас ёсць спісы іх.
На адно цела - два сэрцы.
На адну краіну - два народы.
На адзін язык - мовы дзве.

Voyage-Party для беларусаў Варшавы 18:21 20/08/12

Загрузка плеера

Тут прасілі перадаць... 22 жніўня (серада) а 20.00 у Варшаве ў рэдакцыі часопісу Res Publica Nowa (Gałczyńskiego, 5 -  побач з вуліцай Nowy Świat) адбудзецца Voyage - Party з паэткай-падарожніцай Валярынай Куставай

У праграме дагэтуль непаказаныя ВІДЭАВЕРШЫ з падарожжаў па Латвіі, Польшчы і Італіі, а таксама шмат іншых прыемных нечаканак! Чакаем сваіх.
Areszka Vaclau8
Miкалай Галко 4
Агафонов Артем15
Астаповіч Антон189
Атаманчик Кирилл10
Афанасьев Марат2
Балыкин Сергей59
Баранчик Юрий26
Бародка Змiцер12
Бастунец Aндрей4
Берникович Ярослав
Бондаренко Андрей6
Бондарчук Дмитрий 1
Борисов Игорь 1
Бухвостов Александр42
Бяляцкі Алесь32
Варламов
Васьковіч Яўген 1
Васілевіч Наталля16
Виноградов Павел27
Возняк Сергей2
Волчанин Александр130
Волчек Олег48
Вольскі Лявон
Воронежцев Юрий29
Вячорка Вінцук3
Гайдукевич Олег158
Галко Дзмiтры 1
Глушаков Юрий2
Гончар Юрий10
Горбачев Виктор21
Грачанікава Тацяна53
Губаревич Юрий13
Гузь Игорь4
Гурневіч Дзмітры59
Дашкевич Денис11
Дашкевіч Зьміцер76
Дзмітрыеў Андрэй 173
Добровольский Александр
Драко Игорь107
Дудкин Вячеслав20
Дудкін Яўген
Егоров Андрей2
Елисеев Алексей2
Закревская Оксана8
Залеўскі Алесь2
Знавец Павел260
Ивашкевич Виктор18
Кавалькова Вольга8
Кадыров Михаил233
Канапацкая Ганна4
Карач Ольга68
Карлюк Кирилл
Карпаў Стась14
Квятковский Северин3
Ким Андрей3
Кобрусеў Дзяніс4
Корбан Олег13
Короткевич Татьяна70
Коршунов Станислав
Костка Валерий 1
Краўцэвіч Аляксандар6
Кузнецов Павел4
Кузнецов Пётр80
Кулинка Наталья5
Кустава Валярына93
Лабковіч Уладзімір2
Лавникевич Денис16
Лагвінец Алесь
Лазаренков Валентин19
Лебедько Анатолий527
Ледник Игорь29
Лисецкая Арина3
Лінкевіч Алена
Мажейка Павел
Марголин Лев79
Мартинович Виктор4
Марцелев Сергей26
Масловский Игорь52
Мельников Игорь81
Микулин Александр
Мирзаянова Людмила40
Михалевич Алесь10
Михалок Сергей
Мяцеліца Алег
Навіцкі Юрась84
Насанович Лариса11
Невар Леонид5
Николюк Сергей3
Новиков Олег3
Новикова Татьяна74
Новосяд Владимир27
Някляеў Уладзiмiр200
Огурцов Евгений124
Палажанка Наста5
Парсюкевич Сергей3
Паулау Пит
Пашкевич Михаил9
Паўлаў Піт
Петрушкевич Дмитрий5
Пикулик Алексей1
Подберезский Дмитрий3
Подгол Владимир366
Помидоров Александр4
Почобут Анджей72
Ревяко Татьяна3
Рымашэўскі Віталь97
Рынкевич Игорь15
Сагидулина Лидия14
Садовская Мария5
Садовский Петр8
Самуйлова Оксана7
Санотенко Анатолий22
Севярынец Павел156
Случак Ігар30
Солодкий Юрий9
Стариков Артем
Статкевич Екатерина3
Стэфановіч Валянцін4
Суднік Станіслаў7
Сілкоў Алесь1
Сіўчык Вячаслаў1
Тарайкевич Маргарита106
Тимошек Зинаида
Томкович Александр
Федута Александр26
Финькевич Артур4
Франак Вячорка11
Фролов Валерий20
Халип Владимир
Хомич Марина8
Чайчыц Алесь64
Чаусов Юрий
Шеремет Павел192
Шумченко Анатолий111
Шутов Алесь11
Шыталь Кастусь4
Шэiн Аляксей4
Щекаревич Игорь19
Щукин Валерий96
Юрий Алейник6
Янукевич Алексей2