Блоги

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам | ЭКО. Дети «из пробирки»: какой ценой? 21:36 06/09/17

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам. Споведзь беларускі Дар'і Каткоўскай. «Дзеці з прабіркі»: якой цаной?



Як праходзіць працэдура ЭКА? Пра што не папярэджваюць дактары? Колькі гэта каштуе? З якімі наступствамі сутыкаюцца жанчыны і іх сем’і? Эксперт выдання акушэр-гінеколаг - пра рызыкі і негатыўныя бакі працэдуры, што могуць адбівацца на дзецях. Праўда і міфы цяжарнасці ЭКА падрабязней - тутака.

= = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = =

Правда и мифы беременности ЭКО. Зачатие in vitro. Личная история белоруски. Премьерное издание нового сезона «Прывата».

Нобелеўская прамова Алексіевіч: што мы хочам пачуць 10 cнежня? 23:05 08/12/15 5

Нагадаем, 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, беларуска Святлана Алексіевіч у Стакгольме атрымае Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры “за шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці”. Як падказаў аташэ ад Нобелеўскага Камітэта Стэфан Эрыксан, нобелеўскую цырымонію можна будзе паглядзець у сеціве (Nobel ceremony). А таксама трансляцыю ўрачыстай цырымоніі ўзнагарожання плануе ажыццявіць незалежны тэлеканал “Белсат”.  Сама цырымонія распачнецца 10 снежня ў 18.30 па мінскім часе. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пад рознымі падставамі адмовіліся трансляваць мерапрыемствы ў сваім эфіры. 


7 снежня, у Стакгольме адбылася нобелеўская лекцыя Святланы Алексіевіч, у якой па пратаколе прынята казаць пра творчую лабараторыю пісьменніка. Але існуе так званая Банкетная лекцыя, пасля ўручэння прэміі, дзе лаўрэат у сваёй прамове можа надаць увагі праблемам ды радасцям яго краіны і нацыі. Цікава, ці спраўдзяцца чаканні вядомых беларусаў ад гэтай лекцыі Святланы Алексіевіч? 



ЛЯВОН ВОЛЬСКІ, БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА, ЛІТАРАТАР, МАСТАК. ЗАСНАВАЛЬНІК «МРОІ», N.R.M. І «КРАМБАМБУЛІ»: 
— Думаю, што лаўрэат прыцягне ўвагу да нашых праблем, напрыклад, у галіне культуры. У сэнсе, што гэтая галіна культуры цалкам адсутнічае ці то падмяняецца нейкім пластыкава-гумовым сурагатам. А ўсё натуральнае, сапраўднае замоўчваецца і нібыта не існуе. Ясна, што Святлана абсалютна абазнаная ў гэтай сітуацыі і, я спадзяюся, будзе пра гэта гаварыць. Думаю, прамова будзе па-руску. Бо для Святланы гэтак зручней. І ў гэтым я не адчуваю дыскамфорту. Усё мусіць быць натуральна. 

МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН, АРТ-ДЫРЭКТАР БЕЛАРУСКАГА СВАБОДНАГА ТЭАТРА:
— Я б хацеў пачуць прамову пра літаратуру. Пра тое, як дакументальная літаратура ўпісана ў сучасны кантэкст; як яна ўплывае на фарміраванне магістральнага напрамку развіцця літаратуры і якія яе перспектывы. Мне б вельмі хацелася той глыбіні, якую ў сваіх нобелеўскіх прамовах прадэманстравалі Гаральд Пінтэр і Іосіф Бродскі. Менш за ўсё хацелася б павярхоўнага размовы пра штоімгненныя рэчы. Мне б вельмі хацелася, каб прамова была сказана па-беларуску, але хочацца, каб гучанне мовы было арганічным. Я не стаўлюся драматычна да гэтага пытання, бо разумею, што калі аўтар ўсё жыццё піша на рускай і карыстаецца ў побыце толькі ёй, беларуская можа гучаць не вельмі арганічна. Мне здаецца, што змякчыць сітуацыю мог бы сінтэз трох моў, да якіх Святлана ў сваім жыцці была датычная. 

CВЯТЛАНА КАЛІНКІНА, ЖУРНАЛІСТКА, ШЭФ-РЭДАКТАР “НАРОДНАЙ ВОЛІ”: 
— Людзям, нацыям, дзяржавам уласціва марыць. Ёсць “руская мара” — ляжаць на печцы і чакаць, што табе дастанецца багатая прынцэса-нявеста. Ёсць “амерыканская мара” — прыехаць у ЗША з адным доларам у кішэні і стаць мільянерам. Ёсць мара яўрэйскага народа аб зямлі, абяцанай Богам. Марам уласціва спраўджвацца. Таму я б хацела пачуць ад Святланы Алексіевіч разважанні пра беларускую мару, якой пакуль няма, але якая павінна быць. Выбар мовы, на якой будзе гучаць прамова першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата, мне падаецца не важнай. Але хацелася б, каб хаця б пару беларускіх слоў прагучала. Гэта нібы кінуць манетку ў фантан у горадзе, у які хочаш вярнуцца. Я хачу, каб Святлана Алексіевіч была першай, але не апошняй набеліяткай-беларускай. Каб мы ў Каралеўскі палац вярнуліся за новымі Нобелямі. Па вялікім рахунку, нацыя мае права на існаванне толькі тады, калі робіць свой унёсак у інтэлектуальную скарбніцу чалавецтва. Нобелеўская прэмія Святлана Алексіевіч — гэта сусветнае прызнанне таго факта, што беларусы свой унёсак зрабілі. Вялікі унёсак! Значны ўнёсак! Я ганаруся за нашу нацыю і за нашу краіну. Я шчаслівая. Я хачу спяваць. 

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ПРАЗАІК, ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ДЗЕЯЧ: 
— Хочацца пачуць Прамову пра сваё. Прамову, акцэнтаваную на праблемах Беларусі. На стане нацыі, бачанні яе выжывання ў дачыненнях з захадам і ўсходам — між дзвюма цывілізацыямі. Прамову карціць пачуць выключна па-беларуску. 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, КІРАЎНІК РАДЫ МІЖНАРОДНАГА КАНСОРЦЫУМУ "ЕЎРАБЕЛАРУСЬ", ФІЛОСАФ І МЕТАДАЛОГ: 
— Я б хацеў, каб прагучала на ўвесь свет, што Беларусь цудоўная краіна, дзе жывуць выдатныя пісьменнікі, таленавітыя творцы, сумленныя і працавітыя людзі, адкуль паходзяць геніі, дзе нараджаюцца ідэі. Што мы не горшая нацыя сярод іншых, але і не лепшая. Я б хацеў, каб прагучала праўда пра нашу краіну і нацыю. Пра тое, то мы маем, чым ганарыцца і ў мінулым, і у сучаснасці, але, як і кожны народ маем і падставы для сораму. Я б хацеў, каб увесь свет ведаў, што Беларусь — гэта не толькі апошняя дыктатура ў Еўропе, а патэнцыйная нацыя, якая, пазбавіўшыся часовай дыктатуры, стане на ўзровень з іншымі еўрапейскімі народамі, каб разам з імі будаваць супольную будучыню. Я б хацеў, каб свет усвядоміў, што беларусы і дыктатура гэта не адно і тое ж. Што мы пакуль пакутуем ад дыктатуры, але яна небяспечная і для іншых народаў, што гэта наша супольна-еўрапейская праблема. Як нашу супольную будучыню нам будаваць разам, так і ад таталітарнай заразы трэба пазбаўляцца разам. Мы тут зноў не лепшыя, але і не горшыя. Наконт мовы — то хоць на шведскай, неістотна. Але было б добра, каб з нобелеўскай кафедры ўпершыню прагучала б беларуская мова. 

АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ, СТАРШЫНЯ ГА "БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ": 
— Святлана Алексіевіч ужо распавяла, пра што збіраецца прамаўляць у сваёй Нобелеўскай лекцыі: пра чырвоную імперыю, гісторыю маленькага “чырвонага чалавека”, пра нашу сучасную гісторыю, — і прамаўляць даволі жорстка. Гэта тэмы яе творчасці, і таму цалкам лагічна і чакана, што яны прагучаць у выступе пісьменніцы. Гэтак сама мне падаецца лагічным, калі гэтая прамова будзе на рускай мове. Нобелеўскі выступ — гэта таксама мастацкі твор, а мы ведаем, што свае кнігі Святлана Аляксандраўна піша па-руску. І мяне непакоіць не тое пытанне, на якой мове пісьменніца паспрабуе сфармуляваць і данесці сваё пасланне да грамадства, а тая лёгкасць, з якой пэўныя людзі, якія да таго ж пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі адраджэння Беларусі, гатовыя адмовіцца ад першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата — ці адмовіць яму ў беларускасці, што амаль адно і тое ж. Тым больш дзіўна гэта выглядае з улікам таго, як на узнагароду Святланы Алексіевіч рэагуюць у свеце 

ЮЛІЯ ЧАРНЯЎСКАЯ, КУЛЬТУРОЛАГ, ЛІТАРАТАР, ПРАФЕСАР БДУКІМ: 
— Я б хацела пачуць, пра тое, як Святлана Алексіевіч бачыць сучаснасць і будучыню Беларусі і чалавецтва; хацела б пачуць заклік да аб'яднання сіл інтэлектуалаў свету супраць тэрарызму — і не толькі фізічнага, але і духоўнага (у тым ліку — зварот да інтэлектуалаў Расіі); хацела б пачуць разважанні пра тое, што інтэлектуал можа зрабіць для сацыяльна загнанага грамадства. Думаю, што яна будзе выступаць па-руску. Наколькі мне вядома, яна вывучала нямецкую, а не англійскую, таму магчымасць яе выкарыстання для мяне сумніўная. Мяркую, што некалькі гадоў пражыўшы ў Швецыі, Святлана ведае шведскі на базавым узроўні, але не ў той меры, каб прамаўляць на ім настолькі важную прамову. Што тычыцца беларускай мовы, яна неаднаразова прызнавалася, што валодае ёй у яе сучасным варыянце недастаткова, каб на ім пісаць, не зніжаючы творчай планкі. Пры гэтым яна заўсёды дэманстравала цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры і добрае яе веданне. Думаю, што ў такой адказнай прамове ёй будзе важна сказаць пра набалелае, а пра яго прасцей гаварыць на той мове, якой чалавек прывык карыстацца. Для мяне важна, што яна скажа, як яна скажа — і як гэта зможа паўплываць на культурную і сацыяльную сітуацыю ў нашай краіне, у Расіі, ва Украіне, у Еўропе, у свеце. 

ЛАДА АЛЕЙНІК, ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І КУЛЬТУРЫ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА БДУ: 
— Спадзяюся, што прамова Святланы Алексіевіч будзе перадусім прысвечана літаратуры і культуры, а не палітыцы. А таксама спадзяюся, што пісьменніца прадэманструе ў сваім выступе выключную дыпламатыю і паліткарэктнасць. У апошні час вельмі востра паўстала пытанне міжнацыянальных адносін, адносін да гісторыі і культурнай спадчыны іншых народаў. Літаратура, мастацтва, гуманітарныя навукі — гэта, несумненна, магутнейшыя сродкі этычнага, эстэтычнага і інтэлектуальнага ўплыву на грамадства. Таму я ўпэўнена, што гаворка пра сусветную і нацыянальную культуру мае нашмат больш карысці, чым, напрыклад, крытыка ўлады. Думаю, што Святлана Алексіевіч будзе выступаць па-руску. І не бачу ў гэтым крамолы. 

ДЗМІТРЫ ПЛАКС, МАСТАК, ПІСЬМЕННІК, ПЕРАКЛАДЧЫК, ЖУРНАЛІСТ: 
— Мне цікава пачуць развагі чалавека, пісьменніка. Якія аспекты і ў якім кантэксце будуць закранутыя — гэта тэма для наступных разваг. Я думаю прамова будзе па-руску, але я буду прыемна здзіўлены, калі памылюся. Выбар мовы для пісьменніка заўжды паказальны. 

АЛЕГ ТРУСАЎ, СТАРШЫНЯ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ: 
— Ад спадарыні Святланы Алексіевіч я нічога не чакаю. 

АЛЕНА МАКОЎСКАЯ, КІРАЎНІК ЗГУРТАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ “БАЦЬКАЎШЧЫНА”, КААРДЫНАТАРКА КАМПАНІІ “БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ!”: 
— Я думаю, што яе выступ будзе сугучны з яе кнігамі, што гаворка будзе ісці пра чалавека, чалавека, які прайшоў праз катастрофы, што скаланалі нашу частку свету ў ХХ стагоддзі, пра няспраўджаныя чаканні і зламаныя лёсы, пра тое, якія пагрозы нясе таталітарызм, пра вялікую ману і несвабоду, у якой мы жылі столькі гадоў, і як цяжка пазбавіцца гэтай атруты. Пра тое, што яшчэ не зробленая праца над памылкамі, і ўсе гэтыя беды і жахі не сышлі беззваротна ў гісторыю: яны могуць паўтарыцца зноў, калі мы не зменімся. Пра тое, што насамрэч у кожным з нас, у нашым грамадстве яшчэ так шмат савецкага, і што свой шлях да свабоды мы толькі пачалі, а ён доўгі і складаны. І, канечне ж, хацелася б, каб на такім высокім узроўні прагучала пра нашу краіну, пра Беларусь, якая, нягледзячы на вялікія страты і ахвяры за апошнія стагоддзі, здабыла незалежнасць, захавалася сама і захавала сваю адметнасць і сваю культуру. Пра гістарычна еўрапейскі беларускі народ, які насуперак таму, што яго столькі адрывалі ад сваёй ідэнтычнасці, цяпер адбудоўваецца менавіта дзякуючы ёй, таму пераасэнсоўвае сваю гісторыю, вучыцца любіць сваю культуру і мову. Важна, каб прагучала і пра тое, што беларусам нельга скідваць з рахункаў суседства і залішнюю прывязку да краіны, якая чарговы раз перажывае сваю імперскую ломку. І калі мы не будзем імкнуцца ў гістарычна родную еўрапейскую прастору, мы зноў можам быць адкінутыя ў мінулае, з сілкоў якога так цяжка вырывацца без страт. Хацелася б пачуць з вуснаў першага беларускага набеліята пра нашу літаратуру, пра тых беларускіх пісьменнікаў, якіх Святлана Алексіевіч лічыць сваімі настаўнікамі, — Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Святлана Алексіевіч — беларускі аўтар, і, натуральна, было б сімвалічна, калі б яна зрабіла ці распачала сваю прамову па-беларуску, тым самым аказаўшы беларускай мове важную падтрымку ў сённяшніх складаных варунках, прадэманстраваўшы яе каштоўнасць кожнаму беларусу. Але калі яна абярэ, напрыклад, міжнародную англійскую — кепскага ў гэтым нічога не будзе. Нам трэба навучыцца разбураць муры паміж намі, а не будаваць новыя. 

Я веру, што для нашай краіны, яе незалежнасці ў міжнародным кантэксце пачынаецца новая эпоха. І, канечне ж, дагэтуль не пакідае пачуццё ўдзячнасці і Швецыі, і ўсім тым краінам, якія не проста цікавяцца нашай культурай, а робяць шмат высілкаў, каб яе ведалі і цанілі ў свеце.

Падрабязней - тут.

PS. У мяне і маіх сябоў беларусаў ёсць маленькая мара на заўтра. Я шчыра веру, што смеццце знясе вецер, а прыгажосць і мудрасць застануцца. Калі заўтра, 10 снежня, спадарыня Святлана Алексіевіч у сваёй прамове па ўзнагароджанні Нобелеўскай прэміяй скажа хаця б адзін сказ па-беларуску, хаця б "дзякуй" - гэта будзе вельмі файна. Дзякуй.


Праўда ва ўмовах вайны (Інфармацыйныя войны, відэа) 15:58 29/05/15 2

Чорным па белым. Інфармацыйная вайна вакол нас. Ці існуе праўда і аб’ектыўнасць ва ўмовах вайны? Гарачая дыскусія ў праграме «Чорным па белым» паміж кіраўніком аддзелу інфармацыі Belsat_TV Аляксеем Дзікавіцкім і дацэнтам МГІМО Кірылам Коктышам. 


Праўда ўмовах вайны – ці яна існуе? Ці выпадае казаць пра неабходнасць аб’ектыўнасці журналістаў у часе інфармацыйных і рэальных войнаў? Эксперты выдання – журналіст, рэжысёр Уладзімір Громаў і галоўны рэдактар выдання «Белорусский журнал» Андрэй Аляксандраў. Глядзіце ў XVIII выпуску III cезона «Чорным па белым». 

Чаго не стае беларускай апазіцыі? (відэа) 16:41 30/04/15 2

Крэатыў на сацыяльна-палітычным полі, альбо Чаго не стае беларускай апазіцыі? / Чорным па белым.

Чаму беларускую апазіцыю лічаць нуднаю? Чаму людзі не хочуць сябе ідэнтыфікаваць з ёю? Чаго ёй не стае? Як зрэалізаваць у нашай краіне лозунг «Беларусь – гэта радасць!», калі ўсе нязменна паўтараюць, што «Беларусь – гэта боль!»? Якімі крэатыўнымі шляхамі прыцягнуць незаангажаваных абывацеляў да сацыяльных праблемаў, а таксама Дзядоў і Курапатаў? Ці можа салідарызаваць беларусаў вера? Пра новыя фарматы старых акцыяў дыскутуюць палітык, першы намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец. Эксперты праграмы – кіраўнік «Змены» Павал Вінаградаў і публіцыст Стась Карпаў. 

Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі (відэа, Вайцюшкевіч, Круглова) 11:59 20/03/15 2

Чорным па белым​. Тэма выдання - "Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі".
Ці магчыма цалкам творча рэалізавацца ў цяперашняй Беларусі? Каму прасцей - рускамоўным ці беларускамоўным? Ці ёсць у краіне "столь" для самарэалізацыі творцаў? Ці мусяць нацыянальна заангажаваныя асобы больш пільна прытрымлівацца літары закону, распачынаючы сваю справу? У каго прасіць дазвол на канцэрты і як трапіць на афіцыйнае тэлебачанне? Дыскутуюць госці праграмы - рок-князёўна і кіраўніца гурта "Kriwi", што цяпер жыве ў Берліне, Вераніка Круглова​ і беларускі артыст, музыка Зміцер Вайцюшкевіч​. Эксперты выдання - праваабаронца Алена Танкачова​ ды выдавец Ігар Логвінаў​. 
 
Глядзіце ў XII выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай​ - http://belsat.eu/be/programs/chornym-pa-bielym/realizacyya-suchasnaj-belarusi/
/>

"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 13:58 22/02/15 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

На што здольная культура? (відэа) 14:13 03/02/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "На што здольная культура?"

На што здольная культура? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць госці новага выдання "Чорным па белым". Актор і сцэнограф тэатру "Крылы халопа" Сяргей Гайко распавядае пра ўзаемадзеянне гледача і актораў на сцэне, дакументалістка Вольга Мікалайчык разважае, з якой прычыны яе фільмы адносяць да ліку палітычнымі, што з'яўляецца - паводле аўтаркі - памылковым. Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы, далучайцеся да пошукаў! Эксперты выдання - журналіст Алег Ражкоў і Кацярына Гузоўская-Гора, "Дом сонца". Глядзіце ў ІX выпуску III cезона "Чорным па белым" на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. ВІДЭАВЕРСІЯ ВЫДАННЯ:
 

Кірунак: Усход (відэа) 13:53 27/01/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Кірунак: Усход".

Апошнім часам усё больш беларусаў далучаецца да філасофскіх вучэнняў, культаў і светапоглядных сістэмаў Усходу – ёга, будызм, дзэн-будызм, крышнаізм, багаізм… Навошта шукаць найвышэйшую праўду, сэнс жыцця так далёка? Ці не варта беларусам заглыбіцца ў сваё, традыцыйнае, тым ліку ў паганства? І што думаюць пра гэта праваслаўныя атэісты? У дыскусіі бяруць удзел трэнерка ёгі, фотамадэль Вуляна Ашурка і адзін са стваральнікаў цэнтру этнакасмалогіі «Крыўя» Тодар Кашкурэвіч. Эксперты выдання - праваслаўны святар айцец Віталь Харытановіч і падарожніца, фатограф Вольга Качура. Глядзіце ў VIIІ выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. 



Вышэйшая адукацыя: спроба прагрэсу (відэа) 19:02 26/01/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ: СПРОБА ПРАГРЭСУ.

 

Як беларусы ацэньваюць узровень айчыннай адукацыі? І ці хацелі б яны павучыцца за мяжой? Як ставяцца да Беларусь у Балонскі працэс? Ці варта пакінуць напрацоўкі савецкай адукацыі альбо слепа кіравацца еўрапейскімі узорамі? Дыскутуюць госці праграмы - прагрэсіўны еўрапейскі выкладчык Алесь Лагвінец і доктар гістарычных навук Святлана Куль. Эксперты выдання - незалежная экспертка ў пытаннях адукацыі Святлана Мацкевіч і Алесь Крот, прадстаўнік "Студэнцкай Рады". Глядзіце ў VII выпуску III cезона Чорным па белым на тэлеканале "Белсаце" з Валярына Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе? (відэа) 11:48 18/12/14 4

Тэма праграмы - "Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе?". Ці адчуваюць патрэбу выглядаць модна і калі так, то найперш у чым? Ці можна выхаваць густ і як ён звязаны са смакам да жыцця: пра гэта ў праграме Чорным па белым разважаюць і спрачаюцца стваральніца першага беларускага дызайнерскага кірмашу Central Fashion Market Ганна Цэмкала (Anya Lo) і модны кухар Арына Лісецкая. Эксперты праграмы – мадэльер, аўтар праекту “Тэатр моды “Шафа” Саша Варламаў і пластычны хірург Сяргей Мячкоўскі. 
Глядзіце ў VІI выданні ІІІ сезона ў праграме Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія



Найстаражытнейшая прафесія (відэа) 13:55 16/12/14 5

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца пісьменніца, феміністка Святлана Курс і пісьменнік ды тэолаг Віктар Шукеловіч. Эксперт праграмы - літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Чорным па белым.

Глядзіце ў VІ выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 


Ці насамрэч беларусы талерантныя? (відэа) 10:58 19/11/14 3

Чорным па белым

Дыскутуюць госці праграмы - гендэрная даследніца феміністка Ірына Саламаціна і выкладнік з 30-гадовым стажам, музыка Аляксей Крукоўскі. Эксперты выдання - сустаршыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч і журналістка "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Вольга Анцыповіч. 

Глядзіце ў V выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 

Нацыянальныя адаптацыі (відэа) 00:35 05/11/14 1

Мода на беларускасць - зло ці дабро? Змагацца ці падтрымліваць? І што гэта - вяртанне каранёў ці украінскі павеў? 

Чорным па белым: "Нацыянальныя адаптацыі" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Беларускасць у трэндзе - часовая мода ці маска беларуса? Беларускія татуяванкі, кашулі, фальклёрныя пераасэнсаванні...
У IV выпуску III cезона "Чорным па белым" дыскутуюць даследнік традыцыйнай беларускай культуры, музыка Яўген Барышнікаў і выкладніца, салістка гурта "Shuma" Надзея Чугунова. Эксперты праграмы - спявачка Руся, выкладніца этналогіі і фальклёру Наста Гулак і Анастасія Кухарэнка са Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

Творчая сям'я: выклікі і адказы (відэа) 15:02 20/10/14 1

Ён - рок-выканаўца ды паэт, яна - акадэмічная піяністка. Які лёс прагназуе такому шлюбу беларускае грамадства? А які ён, той лёс, насамрэч? У трэцім выпуску новага сезона - "Творчая сям'я: выклікі і адказы", госці праграмы - Аляксандар Памідораў і Даша Мароз. Эксперт праграмы - музыка Марыя Калеснікава. 


У новым выданні "Чорным па белым" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Глядзець відэаверсію:

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 13:36 07/10/14 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца". 
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
 
 
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 12:40 22/09/14 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"  

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр. 

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

Cпецвыданне: Фітнес-Шмітнес у Парыжы!) 14:06 30/07/14 1

Блог №4 - Фітнес-Шмітнес у Парыжы! Гэтым разам – менш тэксту, больш візуалкі! “Яна была ў Парыжы – і сам Марсэль Марсо ёй нешта гаварыў…” Так, была ў Парыжы. І здымала там для вас, дарагія гледачы. Карцела перадаць увесь цуд гораду. І аспекты яго ўспрыняцця акурат у звязку з праграмаю Фітнес-Шмітнес, якой кіруюся: як адпачываць так, каб застацца задаволеным сабою і не сапсаваць здароўе. 


Хтосьці называе Парыж кічаватым, халодным, дарагім і маленькім – але такі ён толькі для тых, каму горад не адкрыў сваё сэрца напоўніцу. У нашым выпадку – мы трапілі ў лік тых, каму пашанцавала паразумецца з радзімаю бліскучых паэтаў – Віёна, Апалінэра, Бадлера, Верлена, Рэмбо… З горадам асалодаў і невымоўных грахоў, якія, зрэшты, грэх абмінуць. З горадам пачуццяў, горадам даступным для разнастайных радасцяў.З горадам моды, смачнюшак і натхнёных людзей, што з шармам штовечар гуляюць па Манмартры. З горадам, дзе лепей жыць, але й паміраць – таксама нічога, бо на могілках Пэр-Лашэз вас чакае сапраўды сімпатычная кампанія – Оскар Уайлд, Эдыт Піяф, Фрэдырык Шапэн, Джым Морысан і нават наш беларус, прэзідэнты Рады БНР Мікола Абрамчык. 

Я доўга думала, ці шукаць спартовую залю ў Парыжы. Але першы раз падняўшыся па бясконцых стромных прыступках парыжскага метрапалітэну, зразумела, што трэнажорка тут – непатрэбны лішак. І гэтыя колькі дзён я дам рады пратрымаць сябе ў дынаміцы. Тут быць актыўным і спартовым можна паўсюль, не ахвяруючы часам, магчыма сумяшчаць прыемнае з карысным – зрабіць прабежку па Елісейскіх Палях, узняцца па прыступках Эйфеля, вырашыцца на марш-кідок праз увесь Луўр да “Джаконды” Леанарда да Вінчы, наведаць танцавальны мітынг за вызваленне з-за кратаў прэзідэнта Кот-дЫвуара… Можна есці экзатычных слімачкоў і жабак, і нават лёгкі ранішні круасанчык – і схуднець. Галоўнае, каб затрачаная энергія перавышала энергію здабытую. Ты бярэш у Парыжа эмоцыі, але аддаеш яму сілы. 

Да вашай увагі – мініфільм пра прыгоды Фітнесу-Шмітнесу ў Парыжы:

Новыя памеры ў сталіцы моды. Калі ты едзеш у Парыж і ты дзяўчына – табе абавязкова трэба прыехаць адтуль з парыжскай сукенкай. Я прывезла, нават дзве! Сяброўка з ФБ папрасіла, каб я параіла, у якіх крамах набывала НАШЫЯ памеры, бо ТАКІЯ знойдзеш не паўсюль. І мне давялося адказаць, што цяпер «нашыя» – не мае. Бо мой памер цяпер ёсць практычна ПАЎСЮЛЬ! І ў фірмовых буціках, і ў французскіх фэшн-стоках было даволі лёгка адшукаць неабходныя памеры. А калі ўладальнік крамы – абаяльны француз, пабачыў, як сукенкі сядзяць, то зрабіў зніжку 10 адсоткаў. І сказаў: “Толькі абавязкова выкарыстайце яе па прызначэнні!” Так ён сказаў пра ружовую сукенку маркі “Femmes, je vous aime” (жанчыны, я вас кахаю). Памеры мяне напраўду прыемна ўразілі…


Харчаванне ў падарожжах.  На кожным кутку – кавярні. Па сеціве іх можна загугліць і спраўдзіць меню. Мяне цікавіла, каб была запечаная рыба ці морапрадукты і штосьці накшталт свежай салаткі. Гэта былі асноўныя прыёмы ежы. Порцыя былі не такія гіганцкія, як, прыкладам, у Празе ці Берліне, але і не такія маленькія. Звычайныя такія порцыя – і пад’еў, і не пераеў (бульбяныя дадаткі звычайна заставаліся ці папросту прасіла пакласці больш салаткі). Але праз тое, што я мушу харчавацца 6 разоў на дзень, брала з сабой персікі, чарэшні, арэшкі, кефірчыкі, памідоркі, – загадзя набытыя ў звычайных крамах поруч з гатэлем. Ваду падавалі ва ўсіх кавярнях перад ежай, што мяне цалкам задавальняла – можна было за 25-30 хвілінак выпіць. Але збольшага ваду я таксама насіла з сабою, штодня сыходзіла недзе па 2,5 літры, у сонечныя дні – болей. З іншага боку – і цяжар нейкі ў заплечніку, нагрузачка. Памяталася, што большую частку вады варта ўжываць у першай палове дня, каб не было ацёкаў і лепш працаваў арганізм. А ў другой – перад ежай за хвілін 30-40. Ну і проста – калі хочацца па глыточку. Да таго ж, калі шмат рухаешся на экскурсіях ці проста гулях, альбо ў пошуках магілы Джыма Морысана пад залевай ідзеш угару – піць хочацца. І гэта добра. Набывала 5 літровыя балейкі ў нумар – і не было ўвогуле праблемаў. На ўсялякі выпадак я прыхапіла крыху пратэіну (на выпадак, калі трэба будзе тэрмінова перакусіць, а магчымасці іншай не будзе) – але ён так і не прыдаўся. Хапіла пратэіну ў звараных слімачках ды жабках. Я нават некалькі разоў дазволіла сабе пірожку і круасан (да 12.00, як і завяшчаў трэнер). І ведаеце, у выніку, вярнуўшыся з Парыжу і ўзважыўшыся – я здзівілася: страціла 1,2 кг. Не набрала, а страціла! Дарэчы, не забывайцеся на наш летні таталітазатар! Агучвайце Вашыя версіі на нашых фан-старонках ці наўпрост у каментарах: колькі мусіла б скінуць за лета?!

Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце? Чорным па белым (відэа) 12:33 13/06/14 1

Тэма праграмы - "Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце?" Ці мусіць творца пакутаваць разам са сваім народам? Ці пісаць там, дзе яму лёгка дыхаецца, дзе ён камфортна пачуваецца? Ці магчыма адчуваць Беларусь на адлегласці настолькі, каб быць адпаведным яе рэаліям у сваіх творах, жывучы за межамі Бацькаўшчыны? Госці праграмы - пісьменніца, журналістка Святлана Курс (Ева Вежнавец) і рэжысёр, дакументаліст Алег Дашкевіч. Эксперты праграмы - Лідзія Савік, Леанід Дранько-Майсюк, Наталка Бабіна. У XI выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. 


Відэаверсію глядзіце на сайце Белсату.

Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство? (відэа) 16:00 03/06/14 2

Тэма праграмы - "Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство?". Ці лёгка зарабіць мастацтвам на жыццё? Наколькі творца, які працуе на замову, свабодны ў сваёй працы? Ці сур’ёзна ставяцца ў сённяшняй Беларусі да творчых прафесіяў? Пра гэта гутарка з фатографам у жанры ню Алекс Жарнасек і Ксеня Бязрукая, заснавальніцаю фотаагенцтва Paparazzikidz.cz. А таксама - у праграме - НЮ-эксперымент! Эксперт праграмы - Аляксандр Памідораў. X выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Глядзіце на сайце Белсату - http://goo.gl/Gtc13p і на Ютубе: 

Апошняя Калыханка Бураўкіна (відэа) 20:06 30/05/14 2

Памёр Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Чалавек, які перавёў беларускае тэлебачанне на беларускую мову за 1 дзень, які напісаў Калыханку, пад якую мы выраслі, які быў дыплатам ў ААН і інтэлігентам, прыгожым чалавекам, рэдкім. Ён так кахаў і ставіўся да сваёй жонкі Юлі ўсё жыццё, як толькі можа марыць жанчына, каб да яе кахалі... Пад пільнымі парадамі і ўсмешкамі якога я гадавалася ў Доме літаратара на Фрунзэ, 5... Апошнім часам, хоць меў шнары па целе ад аперацый, - паказваў і расказваў пра іх з усмешкай, бо выжыў... 

Анкалогія. Бывайце, спадар Генадзь... Плачу, развітваюся, абдымаю... Як жа цяжка на сэрцы, як цяжка...

Цяпер яны разам - сябры, беларускія паэты - Быкаў, Барадулін, Бураўкін... Дарагія, хто за Вамі... Там лягчэй, там не баліць...


*    *   *
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. 

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. 

Калыханка на развітанне...



Назаўжды ў маім сэрцы голас Данчыка на словы Бураўкіна...

«Я не ганю землі чужыя...»

Я не ганю землі чужыя, -
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.
 
Так карцела - сляза закіпала, -
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...
 
Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?
 
Хіба душы свае не лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот
Самым простым і самым вечным,
Што пранёс праз вякі народ?
 
І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Не праспі новую серыю Фітнес-Шмітнес: як правільна патнець? (відэа) 18:03 27/05/14 2

Пазарамкавы выпуск Фітнес-Шмітнес №11! У ім вы даведаецеся, як правільна патнець, якім чынам салідарнасць пампуецца ў Беларусь, пра вымотвальны крос-фіт на свежым паветры з чэмпіёнкай па армрэслінгу Марыяй Багданавай. А таксама - колькі цісне Павел Аракелян і з кім гойсае на роварах Валярына Кустава па рамантычным Сухарава. Ну і, канечне, новыя серыі "Качарыкаў" і кансультацыі дыетолага і флеболага па вашых заяўках! +БОНУС: пазасцэнарнае збіццё трэнера дзеўкамі. Увага, 18+). 

Фітнес-Шмітнес і нацыянальны БДСМ (відэа) 16:07 18/05/14 1

Феерычны юбілейны выпуск Фітнес-Шмітнес №10! У ім вы даведаецеся пра сумнеўныя сняданкі Lavon Volski, пра інтымныя мары Паўда Аракеляна і ягоных жывёлак, пра нацыянальна-правільныя стоп-словы ў БДСМ ака Уладзімір Някляеў і Пабло Севярынец, пра падарожжа ў Тонунь, арышт і таксоўку на канцэрт Салідарнасці з Сяргеем Пелясам, пра адцісканні на свежым паветры з чэмпіёнкай па армрэслінгу Марыяй Багданавай і практыкаванні для грудзёў, каб умелі рабіць імі так, як Шакіра і Валярына Кустава. Шмат мячыкаў і адказаў любімым феміністкам. Будзьце шчырымі, сябры, і ў ложку, і ў спартазалі! Кажыце пра тое, што вас сапраўды непакоіць - а іначай чорны крумкач пракрычыць: "Nevermore"! 

Глядзіце на сайце Belsat_TV http://goo.gl/R37PkU і на Ютубе - http://youtu.be/bDehZs0xIOg

Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная? (відэа) 13:28 05/05/14 4

ІX выпуск Чорным па белым. Тэма праграмы - "Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная?". 
Ці адчуваюць дзіцячыя пісьменнікі ўсведамленне грамадствам іхнай ролі ў фармаванні светапогляду дзіцяці? Ці не муляе нашым аўтарам слава іхных культавых скандынаўскіх калегаў-казачнікаў? Што чытаюць сённяшнія дзеці і ці можна пражыць дзіцячаму пісьменніку з творчасці, друкуючыся толькі на айчынным рынку? Госці праграмы – казачніца Алена Масла і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.Эксперты праграмы - Анастасія Радзікевіч, Яўгенія Пастарнак, Вольга Тамасава. Глядзіце, абмяркоўвайце разам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Загрузка плеера
Крыніца інфармацыі - http://goo.gl/IxUwOs

Хто страляе ў свой народ? (відэа) 10:18 18/04/14 6

Размаўляючы па-расейску - ты страляеш у свой народ": наколькі плённая гэткая рыторыка ў Беларусі? Што памятаюць пра прымусовую беларусізацыю 90-х? У чым прычына фантастычнай папулярнасці гарадскіх моўных курсаў "Мова ці кава"? Ці магчыма прышчапіць людзям культуру і мову прымусова? Ці магчыма "насаджаць" роднае, сваё? Гарачая спрэчка паміж палітыкам Юрасём Беленькім і маскоўскай журналісткай Кацярынай Кібальчыч.

ВІДЭА ПРАГРАМЫ ЦАЛКАМ:

V выпуск Фітнес-Шмітнес: Вольскі, самцы і біцэпс! (відэа) 10:48 09/04/14 16

У новым 5 выпуск Фітнес-Шмітнес - заняткі з суддзём міжнароднай катэгорыі па паўэрліфтынгу і прафесійным фітнес-інструктарам літоўцам Саўлюсам, бег з бітай па Гародні, адказы на Вашыя пытанні з сац.сетак, а таксама разборкі з Лявонам Вольскім і ня толькі - http://goo.gl/axXPf9 

ВІДЭА 5-га ВЫПУСКУ:


САЛІДАРНАСЦЬ па-беларуску ў пекле (відэа) 14:33 07/04/14 1

Пра габрэяў, украінцаў і САЛІДАРНАСЦЬ па-беларуску ў пекле, пра стаўленне да сваіх, пра тое што яны - гэта мы... Знайдзіце 4 хвілінкі, паразважаем разам - http://youtu.be/b07mjCwYCN8



Які гумар беларускі? (відэа) 20:53 02/04/14 14

VІІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Які гумар беларускі?". Ці можна выхаваць у сабе пачуццё гумару? Ці мае гумар нацыянальнасць? Пра што жартуюць беларусы? Госці першакрасавіцкага выдання – адмыслоўцы індустрыі гумару, стваральнік першага беларускамоўнага гумарыстычнага шоу «Стэндап-кавярня» Яўген Свірыдовіч і стэндапер з Берасця Александр Янкович. Нашы эксперты - пісьменнік Уладзімір Ліпскі і псіхіятар Ігар Сарокін.


Відэа праграмы: 



Фітнес-Шмітнес: плечы Някляева і размовы з Купалам (відэа) 11:53 01/04/14 3

4-ты падвынікавальны сакавіцкі выпуск Фітнес-Шмітнес! Глядзіце - і Вы даведаецеся: які памер плячэй ва Уладзіміра Някляева, хто ўзгадаў у таталізатары наколькі пахуднела Валярына, ці можа напампаваць дзяўчына да памераў Шварцэнэгера, як падкідвае штангу Аракелян, адказы на Вашыя пытанні, што дасылалі нам у сацыяльныя сеткі, а таксама размовы пра галоўнае з Янка Купала і не толькі - http://youtu.be/sDaOGIndFFoggg

ВІДЭА 4-ГА САКАВІЦКАГА ПАДВЫНІКАВАЛЬНАГА ВЫПУСКУ ФІТНЕС-ШМІТНЕС:

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! (відэа) 00:27 25/03/14 4

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! Сябры, да Дня Волі маем для вас сюрпрыз! Вядомыя прадстаўнікі беларускай культуры, мастацтва, спорту і грамадзянскай супольнасці "спяваюць" разам з гуртом "Ляпіс Трубяцкі" песню на верш Янкі Купалы. Адстойвай сваю ідэнтычнасць, мову і культуру, каб захаваць годнасць - не будзь скотам! А мы з табой! КЛІП глядзі тут: http://goo.gl/I5yaoW

Загрузка плеера



У кліпе бралі ўдзел:

Сяргей Філімонаў, вядоўца, крытык
Валярына Кустава, літаратарка, вядоўца
Андрэй Курэйчык, сцэнарыст
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнавец, вядоўца
Аляксандр Куль, баскетбаліст, чэмпіён Еўропы
Віталь Гуркоў, кікбаксёр, чэмпіён свету
Алесь Залеўскі, тэлежурналіст
Святлана Калінкіна, журналістка
Макс Жбанкоў, крытык, вядоўца
Аляксандр Баразенка, тэлеаператар
Яўген Ліпковіч, блогер
Кацярына Кібальчыч, тэлежурналістка

У кліпе выкарыстаны твор гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Не быць скотам» на верш Янкі Купалы

Культура. Адказнасць. СМІ. (відэа) 11:07 20/03/14 4

VІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Культура. Адказнасць. СМІ.". Ці маюць СМІ абавязкі перад чытачамі ды гледачамі? І ці давяраюць тыя медыям? Ці здольныя беларускія СМІ выхоўваць грамадства? І ці мусяць гэтым займацца? Пра гэта ўсё дыскутуюць журналіст, блогер Севярын Квяткоўскі і дырэктарка менскага гарадскога інтэрнэт-часопісу "CityDog" Ірына Віданава. Эксперты праграмы - Аляксандр Класкоўскі, Зміцер Панкавец, Ірына Козлік.



ВІДЭА ПРАГРАМЫ:

Фітнес-Шмітнес. Трэнінг №2 12:27 18/03/14 1

Тым часам з'явіўся Другі трэнінг першага аздараўляльна-забаўляльнага шоў Фітнес-Шмітнес!


Запрашаем глядзець, лайкаць, рэагаваць:
 
Хутка і дадатковыя матэрыялы з'явяцца ака карысныя парады-бонусы тутака: http://goo.gl/ZYbzPO


Першае беларускае аздараўляльна-забаўляльнае шоў! (відэа) 13:54 10/03/14 1

Вы хочаце змяніцца? Схуднець? Стаць моцным або проста адпачыць і пасмяяцца? Гэтая праграма для Вас! Першае беларускае аздараўляльна-забаўляльнае шоу "Фітнес-Шмітнес" з элементамі буфанады, інтэрактыву і лёгкай эротыкі з паэткаю Валярынаю Куставай і музыкам Паўлам Аракелянам. А таксама з прафесійнымі трэнерамі, лекарамі, пластычнымі хірургамі, чэмпіёнамі свету ў розных відах спорту. І ўсё гэта – дзеля таго, каб спыніць беларускую дэпрэсію, сказаць «не!» беларускай апатыі, сказаць «так!» разумнай прыгожай нацыі, здольнай за сябе пастаяць! Праграма будзе ісці кожную суботу а 18.30 на тэлеканале “Белсат”. Пілотны выпуск пабачыў свет – 8 сакавіка. FB!1
АФІЦЫЙНЫ ТРЭЙЛЕР:   
Іt's really hot, спадарства! Прадстаўляем першае выданне! Вам спатрэбіцца пачуццё гумару ды нататнік з асадкай! Трэнінг №1:

Мода на святы (відэа) 15:39 08/03/14 2

V выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Мода на святы".

8 сакавіка - вольнасць габрэйскі блудніцаў ці савецкая прыдумка?

Ці варта змагацца за наданне беларускім народным святам статусу дзяржаўных? Ці рабіць іх выходнымі днямі? Хто выхоўвае стаўленне да традыцыяў сакральных святкаванняў – сям’я ці грамадства? Нестандартнымі рэцэптамі папулярызацыі традыцыйных святаў дзеляцца блогер, пісьменнік Яўген Ліпковіч і этнакультуролаг, паэтка Антаніна Хатэнка. Эксперты праграмы - Яўген Барышнікаў, Хрысціна Вітушка.

Відэа праграмы:

Творцы салідарныя з Украінай (відэа) 11:22 05/03/14 1

Свет салідарны з Украінаю, а шматлікія акцыі салідарнасці праходзяць у розных краінах. Словы падтрымання гучаць з вуснаў не толькі палітыкаў, але і музыкаў, пісьменнікаў і актораў. Творчая салідарнасць. Украінскія, расійскія, польскія, беларускія, амерыканскія творцы выказаліся ў падтрымку Герояў і Ахвяраў украінскага Майдану. 

Чаму у музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? (відэа) 11:08 01/03/14 1

Чаму у беларускія музеі не стаяць чэргі, як у Маўзалей? Ці беларускія літаратурныя класікі - гэта сэксі? Чаму дырэктар Музею апраўдвае рашэнне міністэрства панізіць статус музея? Атрымалася гарачая дыскусія і цікавая расстаноўка пазіцый. 

IV выпуск Чорным па белым у новым сезоне. Тэма праграмы - "Музей Паэта". Паніжэнне статусу Максім Багдановіч Літаратурны музей -- гэта спроба звузіць прастору беларускае культуры ці проста фармальнасць? Пра гэта дыскутуюць госці праграмы -- цяперашняя дырэктарка ўстановы Таццяна Шэляговіч і празаік, колішняя працаўніца музею Паліна Сцепаненка

Эксперты праграмы - Анатоль Івашчанка, Ніна Шыдлоўская, Аляксандр Васілевіч. 

Вядоўцы праграмы - Валярына Кустава i Юля Рымашэўская. 

Глядзіце самі - цяпер і на Ютубе: 





Міжнародны Канцэрт Салідарнасці з Украінай 20:56 28/02/14 1

Міжнародны Канцэрт Салідарнасці з Украінай. Вечар Памяці ахвяр Майдану ў Варшава - вечар 3 сакавіка

У панядзелак 3 сакавіка мінае 40 дзён з дня смерці ахвяр і герояў трагічных падзей ва Украіне. У сувязі з гэтым, згодна з традыцыяй літургіі, варта ушанаваць усіх тых, хто аддаў свае жыцьці за свабоду, і адначасова выказаць салідарнасьць з украінскім народам. 


Памятныя мерапрыемствы, якія адбудуцца з гэтай нагоды: 

У нядзелю, 2 сакавіка, а 18.00 у грэка-каталіцкай Царкве (вуліцы Мядовая, 15) адбудзецца ўрачыстая літургія, прысвечаная ахвярам трагічных падзей на Украіне. 

У панядзелак, 3 сакавіка, а 19.00 пройдзе канцэрт і вечар памяці, прысьвечаны ахвярам Майдану.

Месца правядзення - Тэатар польскі (вул. Kazimierza Karasia 2, Warszawa, Польша). 

Падрабязней - тут.

 


Мы ўсе генетычна беларускамоўныя 18:00 26/02/14 2

«Я не понімаю по-белорусскі! — Вы што, бежанец?». Што адказваць, калі пытаюцца, чаму ты размаўляеш па-беларуску? Ці сапраўды беларуская мова — нейкі трэнд сярод моладзі і ці патрабная мове адмысловая піяр-кампанія? Адказы шукайце ў відэаверсіі «Мовы ці кавы».
Мусіла быць гэта відэа:

Урокі пра Cэкс па-беларуску (відэа) 22:40 19/02/14 2

Што трэба ведаць, каб пазбегнуць непаразумення ў ложку? Што такое каханне па-беларуску? Якія словы трэба ведаць, как казаць пра каханне і не толькі? Ці існуе «беларускамоўны сэкс» і як адбываецца беларусізацыя каханых? Глядзіце відэаверсію занятка «Мовы ці кавы», прысвечанага каханню і сэксу.
 



"Што табе, паэту, да палітыкі?" (відэа) 14:43 10/02/14 1

Творчасць і палітыка -- ці спалучальныя яны? А мо выключаюць адна адну ў чыстым выглядзе? Ці да іх усё ж можна прыкласці гандлёва-эканамічныя меркі? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітычна вядомым паэтам ды знакамітым літаратарам Уладзімірам Някляевым і папулярным маладым апалітычным пісьменнікам Віталём Рыжковым. У новым выданні «Чорным па белым» вы даведаецеся, чаму Някляеў верыў ва ўласную перамогу на выбарах, пра што шкадуе, а пра што згадвае з гонарам сёння. Паэт падзяліўся, каму з кім ён здраджваў і як баяўся, што ад яго сыдзе яна... Хто гэтая яна? -- глядзіце ў выданні ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: Што табе, паэту, да палітыкі? 

ВІДЭА ВЫПУСКУ:

ЖУРНАЛІСТЫ як наканаванасць 21:05 05/12/12 17

У маленстве, калі мяне пыталіся, якая прафесія мне найбольш не падабаецца, я казала: "Журналіст!". Журналісты прыходзілі ў хату альбо забіралі мяне з урокаў, мучылі гадзіннымі роспытамі, доўга фоткалі, доўга здымалі, у іх вечна згаралі розныя правады, садзіліся батарэйкі і сканчаўся атрамант у асадках. "Дубаль ды дубаль. Паўтарыце ваш адказ, калі ласка... Уф, думала быць актрысай, але перадумала!" - капрызіла я ў свае 6 гадоў. А потым па выніку - усё было ня так: факты перакручаныя, думкі скажоныя, відэа каравыя, фоткі перасьвечаныя... Часопісы ляталі па хаце, а радыё-эфіры і відэапраграмы тут жа мной вымыкаліся... У падлеткавым ўзросце, калі мяне пыталіся, ці зьбіраюся паступаць на журфак, я, перакананая ў сваёй праваце, заяўляла: "Я ніколі не буду журналістам - у мяне ёсьць прынцыпы. І чалавек для мяне важней за кадр... А яны - страшныя людзі...". 



Потым я яшчэ крыху падрасла, аглядзелася і зразумела, што бальшыня людзей вакол мяне - журналісты, тыя, што пішуць, здымаюць, фатаграфуюць, трымаюць пры сабе дыктафоны... І збольшага ў іх гэта атрымліваецца няблага, а часамі - папросту клёва. І што сапраўды істотна - атрымліваецца. Так я зразумела, што мне пашэньціла мець справу з прафесіяналамі... Паступова я прыняла журналістаў як частку майго жыцця, як немінучы яго складнік smile:) 



Прайшло яшчэ крыху часу - і я пачала захапляцца журналістамі, беларускімі журналістамі... Іх адданасцю сваёй справе. Той безварыянтнасьцю, зь якой яны ішлі на рызыкі. Салідарнасьцю - якая, бадай, перадусім ў іх і была, калі адчуваўся гэткі дыфіцыт беларускай салідарнасьці. За апошнія некалькі гадоў журналісты трывала ўвайшлі ў маю публічную і асабістую прастору - калегі, сябры, кавалеры... Цяпер я нават і не ўяўляю, якім бы было маё жыццё, калі прыбраць зь яго ўсіх маіх журналістаў. І нават больш за тое - частка мяне, адна з іпастасяў, здаецца, паступова пераймае пэўныя штрыхі гэтай прафесіі. Журналісты як наканаванасць...) 



Дзякуй вам, журналісты ў маім жыцці!)) 







PS. "Рабі сваю справу прафесійна - і будзь вольным ад наступстваў... " - кажа Юрась Карманаў. І ўсё ж, журналісты - небяспечныя людзі smile;)


Інтэрв'ю ў жанры допыту (відэа) 14:32 12/11/12

Што адбываецца з беларускаю літаратураю? Яна дэградуе, нараджаючы маргінальных аўтараў, ці ў яе «ломка» перад тым, як прадэманстраваць свету творцаў першых беларускіх бестселераў ХХІ стагоддзя? Валярына высвятляе: «Маладафронтаўка» – палітычная фантазія з эратычным падтэкстам ці жорсткая беларуская праўда? [B]



Да апошняга Віктар Шукеловіч, аўтар скандальнага тэксту «Маладафронтаўка», надоечы надрукаванага ў «Нашай Ніве», адмаўляўся ад інтэрв’ю. А тым больш не пагаджаўся паказваць свайго твару. І падставы для гэтага ён меў: пасля правакацыйнай публікацыі, на адрас аўтара пачалі прыходзіць лісты з абразамі ды пагрозамі. 



Эксперыментальнае  інтэрв'ю лабараторнага web-tv да Вашай увагі:







Актуальна пасля прагляду: адмысловы мем ад (с) Валеры Журовіч smile;)














Areszka Vaclau8
Miкалай Галко 4
Агафонов Артем15
Астаповіч Антон189
Атаманчик Кирилл10
Афанасьев Марат2
Балыкин Сергей59
Баранчик Юрий26
Бародка Змiцер12
Бастунец Aндрей4
Берникович Ярослав
Бондаренко Андрей6
Бондарчук Дмитрий 1
Борисов Игорь 1
Бухвостов Александр42
Бяляцкі Алесь32
Варламов
Васьковіч Яўген 1
Васілевіч Наталля16
Виноградов Павел27
Возняк Сергей2
Волчанин Александр130
Волчек Олег48
Вольскі Лявон
Воронежцев Юрий29
Вячорка Вінцук3
Гайдукевич Олег158
Галко Дзмiтры 1
Глушаков Юрий2
Гончар Юрий10
Горбачев Виктор21
Грачанікава Тацяна53
Губаревич Юрий13
Гузь Игорь4
Гурневіч Дзмітры59
Дашкевич Денис11
Дашкевіч Зьміцер76
Дзмітрыеў Андрэй 173
Добровольский Александр
Драко Игорь107
Дудкин Вячеслав20
Дудкін Яўген
Егоров Андрей2
Елисеев Алексей2
Закревская Оксана8
Залеўскі Алесь2
Знавец Павел260
Ивашкевич Виктор18
Кавалькова Вольга8
Кадыров Михаил233
Канапацкая Ганна4
Карач Ольга68
Карлюк Кирилл
Карпаў Стась14
Квятковский Северин3
Ким Андрей3
Кобрусеў Дзяніс4
Корбан Олег13
Короткевич Татьяна70
Коршунов Станислав
Костка Валерий 1
Краўцэвіч Аляксандар6
Кузнецов Павел4
Кузнецов Пётр80
Кулинка Наталья5
Кустава Валярына93
Лабковіч Уладзімір2
Лавникевич Денис16
Лагвінец Алесь
Лазаренков Валентин19
Лебедько Анатолий527
Ледник Игорь29
Лисецкая Арина3
Лінкевіч Алена
Мажейка Павел
Марголин Лев79
Мартинович Виктор4
Марцелев Сергей26
Масловский Игорь52
Мельников Игорь81
Микулин Александр
Мирзаянова Людмила40
Михалевич Алесь10
Михалок Сергей
Мяцеліца Алег
Навіцкі Юрась84
Насанович Лариса11
Невар Леонид5
Николюк Сергей3
Новиков Олег3
Новикова Татьяна74
Новосяд Владимир27
Някляеў Уладзiмiр200
Огурцов Евгений124
Палажанка Наста5
Парсюкевич Сергей3
Паулау Пит
Пашкевич Михаил9
Паўлаў Піт
Петрушкевич Дмитрий5
Пикулик Алексей1
Подберезский Дмитрий3
Подгол Владимир366
Помидоров Александр4
Почобут Анджей72
Ревяко Татьяна3
Рымашэўскі Віталь97
Рынкевич Игорь15
Сагидулина Лидия14
Садовская Мария5
Садовский Петр8
Самуйлова Оксана7
Санотенко Анатолий22
Севярынец Павел156
Случак Ігар30
Солодкий Юрий9
Стариков Артем
Статкевич Екатерина3
Стэфановіч Валянцін4
Суднік Станіслаў7
Сілкоў Алесь1
Сіўчык Вячаслаў1
Тарайкевич Маргарита106
Тимошек Зинаида
Томкович Александр
Федута Александр26
Финькевич Артур4
Франак Вячорка11
Фролов Валерий20
Халип Владимир
Хомич Марина8
Чайчыц Алесь64
Чаусов Юрий
Шеремет Павел192
Шумченко Анатолий111
Шутов Алесь11
Шыталь Кастусь4
Шэiн Аляксей4
Щекаревич Игорь19
Щукин Валерий96
Юрий Алейник6
Янукевич Алексей2