Блоги

Спартовы фанатызм - небяспечная забаўка патрыётаў? (відэа) 10:07 17/04/17

Спартовы фанатызм… Пазітыўнае захапленне ці небяспечная забаўка? «Адмарозкі» ці апантаныя заўзятары-патрыёты? Оле-оле-оле-оле! Тэма новага «Прывату» - «Футбольныя фанаты, або чыя возьме?». Госць студыі – фанат, граўндхопер Зміцер Міцкевіч. Героі выдання – футбольная заўзятарка Наталька Мотуз і фанат з 30-гадовым стажам Андрусь Анцух.

 

Мы трапім на стадыён і развянчаем міфы жыцця фанатаў! Глядзіце ў поўным выданні!




Эксклюзіўная гутарка з 91-гадовым сынам Якуба Коласа! (відэа) 14:30 08/04/17

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць?

Эксклюзіў! Госць 
студыі «Прыват» – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук і яго сям’я  сяброўства? На якой мове размаўляла жонка паэта? І ці строга выхоўваліся дзеці і кім яны сталі? Ды шмат іншых цікавінак у поўным выданні!

"Жыццё ў натуры" (эка-відэа) 16:20 29/09/16 2

Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Не АЭС! Беражыце лес! Сартыруйце смецце! Спажывайце натуральнае! Пакуль нехта чакае эпохі электрамабіляў, ёсць і тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. А вам па сіле кінуць фастфуд і перасесці на ровар? Вы таксама хочаце зберагчы Зямлю для нашчадкаў і жыць здарова і здорава? Тады для Вас – тэма новага «Прывату» №12 – «Жыццё ў натуры». 

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску: 

Госця ў студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнай сеткі» Іна Панчкоўская. Яна раскажа пра свой прафесійны і экалагічны досвед, а таксама пра нечаканыя прыватныя цікавосткі і раскажа, як скіроўвае сваё лібіда на карысць Планеты…

Экспертка праграмы — фуд-коўч Ксенія Вяцкая ў якасці эксперыменту пакажа, як карысна і нядорага закупіцца на Камароўскім рынку. А эканалічны актывіст і раварыст Кірыл Кудравец на прыкладзе сваіх калег і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да эканалічнага жыцця. Падрабязней 
тут.

"Навучы мяне кахацца" (цалкам, відэа) 12:47 09/09/16

Прэм'ера! «НАВУЧЫ МЯНЕ КАХАЦЦА!» - напраўду прыватны "Прыват" атрымаўся.

Здавальненне, секс, інтымная гармонія… Хочаце даведацца пра гэта больш і на іншым узроўні? Як навучыць кахацца? Як не страціць жадання? Парады ад беларускай секс-трэнеркі. Як ураўнаважыць псіхафізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? 


У студыі – жывыя кансультацыі ад секс-трэнеркі з гаваркім прозвішчам Марина Кахановская. Сексолаг Мікалай Хвашчынскі дае прафесійныя радзіць, ці можа быць карысным порна, а журналістка-культуролаг Анастасия Зеленкова расказвае пра інтым нашых продка. Выданне цалкам тут. Падрабязней тут.


"Навучы мяне кахацца" (анонс, відэа) 12:55 07/09/16

Як ураўнаважыць псіхалагічна-фізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? Карысна ды займальна пра гэта і шмат чаго іншага...

"Навучы мяне кахацца!" - анонс прэм'ернага выдання "
Прыват".

Месцы сілы: свае і чужыя (відэа) 13:38 24/09/15 2

"Месцы сілы: свае і чужыя" - прэм'ернае выданне пра таямнічае і незразумелае, але здольнае ўплываць на жыцці людзей. Нават на жыццё таго, хто не верыць у цуды і звышсілы. Што агульнага паміж старажытнай магіяй беларусаў і эквадорцаў? Як веды чалавецтва і асобныя традыцыі дапамагаюць цяпер сучаснікам? Ці варта шукаць цуду на іншым баку зямлі, калі побач ёсць сваё Палессе, шаптухі і родныя месцы сілы? Пра гэта і іншае ў праграме разважаюць і дыскутуюць падарожнік, эканаміст Вадзім Карцаў і пісьменнік Віталь Воранаў. 


Чорным па белым. Тэма выдання - "Месцы сілы: свае і чужыя". Эксперт выдання - мульціфаклькларыстка Антаніна Хатэнка, даследчык індэйскіх традыцый Андрэсіта Гран'я, даследчык беларускага паганства Зміцер Скварчэўскі. 
 
Глядзіце ў XIX выпуску IV cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Праўда ва ўмовах вайны (Інфармацыйныя войны, відэа) 15:58 29/05/15 2

Чорным па белым. Інфармацыйная вайна вакол нас. Ці існуе праўда і аб’ектыўнасць ва ўмовах вайны? Гарачая дыскусія ў праграме «Чорным па белым» паміж кіраўніком аддзелу інфармацыі Belsat_TV Аляксеем Дзікавіцкім і дацэнтам МГІМО Кірылам Коктышам. 


Праўда ўмовах вайны – ці яна існуе? Ці выпадае казаць пра неабходнасць аб’ектыўнасці журналістаў у часе інфармацыйных і рэальных войнаў? Эксперты выдання – журналіст, рэжысёр Уладзімір Громаў і галоўны рэдактар выдання «Белорусский журнал» Андрэй Аляксандраў. Глядзіце ў XVIII выпуску III cезона «Чорным па белым». 

Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі (відэа, Вайцюшкевіч, Круглова) 11:59 20/03/15 2

Чорным па белым​. Тэма выдання - "Рэалізацыя ў сучаснай Беларусі".
Ці магчыма цалкам творча рэалізавацца ў цяперашняй Беларусі? Каму прасцей - рускамоўным ці беларускамоўным? Ці ёсць у краіне "столь" для самарэалізацыі творцаў? Ці мусяць нацыянальна заангажаваныя асобы больш пільна прытрымлівацца літары закону, распачынаючы сваю справу? У каго прасіць дазвол на канцэрты і як трапіць на афіцыйнае тэлебачанне? Дыскутуюць госці праграмы - рок-князёўна і кіраўніца гурта "Kriwi", што цяпер жыве ў Берліне, Вераніка Круглова​ і беларускі артыст, музыка Зміцер Вайцюшкевіч​. Эксперты выдання - праваабаронца Алена Танкачова​ ды выдавец Ігар Логвінаў​. 
 
Глядзіце ў XII выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай​ - http://belsat.eu/be/programs/chornym-pa-bielym/realizacyya-suchasnaj-belarusi/
/>

"Міжнародны кінаклуб" (пра кінафестывалі беларускага кіно, відэа) 13:58 22/02/15 3

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Міжнародны кінаклуб".



Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве "Bulbamovie

На што здольная культура? (відэа) 14:13 03/02/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "На што здольная культура?"

На што здольная культура? На гэтае пытанне спрабуюць адказаць госці новага выдання "Чорным па белым". Актор і сцэнограф тэатру "Крылы халопа" Сяргей Гайко распавядае пра ўзаемадзеянне гледача і актораў на сцэне, дакументалістка Вольга Мікалайчык разважае, з якой прычыны яе фільмы адносяць да ліку палітычнымі, што з'яўляецца - паводле аўтаркі - памылковым. Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы, далучайцеся да пошукаў! Эксперты выдання - журналіст Алег Ражкоў і Кацярына Гузоўская-Гора, "Дом сонца". Глядзіце ў ІX выпуску III cезона "Чорным па белым" на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. ВІДЭАВЕРСІЯ ВЫДАННЯ:
 

Кірунак: Усход (відэа) 13:53 27/01/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ. Тэма выдання - "Кірунак: Усход".

Апошнім часам усё больш беларусаў далучаецца да філасофскіх вучэнняў, культаў і светапоглядных сістэмаў Усходу – ёга, будызм, дзэн-будызм, крышнаізм, багаізм… Навошта шукаць найвышэйшую праўду, сэнс жыцця так далёка? Ці не варта беларусам заглыбіцца ў сваё, традыцыйнае, тым ліку ў паганства? І што думаюць пра гэта праваслаўныя атэісты? У дыскусіі бяруць удзел трэнерка ёгі, фотамадэль Вуляна Ашурка і адзін са стваральнікаў цэнтру этнакасмалогіі «Крыўя» Тодар Кашкурэвіч. Эксперты выдання - праваслаўны святар айцец Віталь Харытановіч і падарожніца, фатограф Вольга Качура. Глядзіце ў VIIІ выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. 



Вышэйшая адукацыя: спроба прагрэсу (відэа) 19:02 26/01/15 1

ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ: СПРОБА ПРАГРЭСУ.

 

Як беларусы ацэньваюць узровень айчыннай адукацыі? І ці хацелі б яны павучыцца за мяжой? Як ставяцца да Беларусь у Балонскі працэс? Ці варта пакінуць напрацоўкі савецкай адукацыі альбо слепа кіравацца еўрапейскімі узорамі? Дыскутуюць госці праграмы - прагрэсіўны еўрапейскі выкладчык Алесь Лагвінец і доктар гістарычных навук Святлана Куль. Эксперты выдання - незалежная экспертка ў пытаннях адукацыі Святлана Мацкевіч і Алесь Крот, прадстаўнік "Студэнцкай Рады". Глядзіце ў VII выпуску III cезона Чорным па белым на тэлеканале "Белсаце" з Валярына Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Фінальны Фітнес-Шмітнес: -45 кг (відэа!) 20:42 23/01/15 2

Фітнес-Шмітнес - ФІНАЛЬНЫ ВЫПУСК! 
Цяпер, калі вы глядзіце фінальны выпуск праграмы і чытаеце гэты блог - Валярына ўжо схуднела на -45 кг і працягвае свой шлях. А Павел, натхніўшыся вынікамі, піша свой новы альбом і працягвае трэніроўкі. Блог №15 на сайце Belsat_TV. А фінальная серыя №13 на Ютубе - 
 
У калядным выніковым выпуску Фітнес-Шмітнес вы даведаецеся, якія метамарфозы адбыліся з паэткай Валярынай Куставай, ці ператварылася яна папросту з няшкі ў фітаняшку, ці стала Валярына балярынай, наколькі пахуднела цягам праекту, за якімі гледачы каналу назіралі практычна год! Якім коштам Валярыне даліся змены - спаленыя нервы, устрыманні, цяжкія трэніроўкі, зрывы... што змянілася ў яе асабістым жыцці ў звязку з праектам, а таксама Вас чакаюць сустрэчы з самым высокім беларускамоўным баскетбалістам Alexander Koul і найлепшым беларускамоўным хірургам, якія павіншуюць нашу фітаняшку з вынікамі! Музыка і трэнер Павел Аракелян правядзе конкурс прыгажосці ў жорстка-іранічным стылі, у якім пераможа... Вы даведаецеся пра гэта ў калядным выпуску Фітнесу-Шмітнесу! А таксама шмат сюрпрызаў і нечаканак у фінальным 13-м выпуску.



Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе? (відэа) 11:48 18/12/14 4

Тэма праграмы - "Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе?". Ці адчуваюць патрэбу выглядаць модна і калі так, то найперш у чым? Ці можна выхаваць густ і як ён звязаны са смакам да жыцця: пра гэта ў праграме Чорным па белым разважаюць і спрачаюцца стваральніца першага беларускага дызайнерскага кірмашу Central Fashion Market Ганна Цэмкала (Anya Lo) і модны кухар Арына Лісецкая. Эксперты праграмы – мадэльер, аўтар праекту “Тэатр моды “Шафа” Саша Варламаў і пластычны хірург Сяргей Мячкоўскі. 
Глядзіце ў VІI выданні ІІІ сезона ў праграме Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія



Найстаражытнейшая прафесія (відэа) 13:55 16/12/14 5

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца пісьменніца, феміністка Святлана Курс і пісьменнік ды тэолаг Віктар Шукеловіч. Эксперт праграмы - літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Чорным па белым.

Глядзіце ў VІ выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 


Ці насамрэч беларусы талерантныя? (відэа) 10:58 19/11/14 3

Чорным па белым

Дыскутуюць госці праграмы - гендэрная даследніца феміністка Ірына Саламаціна і выкладнік з 30-гадовым стажам, музыка Аляксей Крукоўскі. Эксперты выдання - сустаршыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч і журналістка "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Вольга Анцыповіч. 

Глядзіце ў V выпуску III cезона 
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія - 

Нацыянальныя адаптацыі (відэа) 00:35 05/11/14 1

Мода на беларускасць - зло ці дабро? Змагацца ці падтрымліваць? І што гэта - вяртанне каранёў ці украінскі павеў? 

Чорным па белым: "Нацыянальныя адаптацыі" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Беларускасць у трэндзе - часовая мода ці маска беларуса? Беларускія татуяванкі, кашулі, фальклёрныя пераасэнсаванні...
У IV выпуску III cезона "Чорным па белым" дыскутуюць даследнік традыцыйнай беларускай культуры, музыка Яўген Барышнікаў і выкладніца, салістка гурта "Shuma" Надзея Чугунова. Эксперты праграмы - спявачка Руся, выкладніца этналогіі і фальклёру Наста Гулак і Анастасія Кухарэнка са Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.

Творчая сям'я: выклікі і адказы (відэа) 15:02 20/10/14 1

Ён - рок-выканаўца ды паэт, яна - акадэмічная піяністка. Які лёс прагназуе такому шлюбу беларускае грамадства? А які ён, той лёс, насамрэч? У трэцім выпуску новага сезона - "Творчая сям'я: выклікі і адказы", госці праграмы - Аляксандар Памідораў і Даша Мароз. Эксперт праграмы - музыка Марыя Калеснікава. 


У новым выданні "Чорным па белым" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Глядзець відэаверсію:

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 13:36 07/10/14 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца". 
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
 
 
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 12:40 22/09/14 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"  

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр. 

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

Cпецвыданне: Фітнес-Шмітнес у Парыжы!) 14:06 30/07/14 1

Блог №4 - Фітнес-Шмітнес у Парыжы! Гэтым разам – менш тэксту, больш візуалкі! “Яна была ў Парыжы – і сам Марсэль Марсо ёй нешта гаварыў…” Так, была ў Парыжы. І здымала там для вас, дарагія гледачы. Карцела перадаць увесь цуд гораду. І аспекты яго ўспрыняцця акурат у звязку з праграмаю Фітнес-Шмітнес, якой кіруюся: як адпачываць так, каб застацца задаволеным сабою і не сапсаваць здароўе. 


Хтосьці называе Парыж кічаватым, халодным, дарагім і маленькім – але такі ён толькі для тых, каму горад не адкрыў сваё сэрца напоўніцу. У нашым выпадку – мы трапілі ў лік тых, каму пашанцавала паразумецца з радзімаю бліскучых паэтаў – Віёна, Апалінэра, Бадлера, Верлена, Рэмбо… З горадам асалодаў і невымоўных грахоў, якія, зрэшты, грэх абмінуць. З горадам пачуццяў, горадам даступным для разнастайных радасцяў.З горадам моды, смачнюшак і натхнёных людзей, што з шармам штовечар гуляюць па Манмартры. З горадам, дзе лепей жыць, але й паміраць – таксама нічога, бо на могілках Пэр-Лашэз вас чакае сапраўды сімпатычная кампанія – Оскар Уайлд, Эдыт Піяф, Фрэдырык Шапэн, Джым Морысан і нават наш беларус, прэзідэнты Рады БНР Мікола Абрамчык. 

Я доўга думала, ці шукаць спартовую залю ў Парыжы. Але першы раз падняўшыся па бясконцых стромных прыступках парыжскага метрапалітэну, зразумела, што трэнажорка тут – непатрэбны лішак. І гэтыя колькі дзён я дам рады пратрымаць сябе ў дынаміцы. Тут быць актыўным і спартовым можна паўсюль, не ахвяруючы часам, магчыма сумяшчаць прыемнае з карысным – зрабіць прабежку па Елісейскіх Палях, узняцца па прыступках Эйфеля, вырашыцца на марш-кідок праз увесь Луўр да “Джаконды” Леанарда да Вінчы, наведаць танцавальны мітынг за вызваленне з-за кратаў прэзідэнта Кот-дЫвуара… Можна есці экзатычных слімачкоў і жабак, і нават лёгкі ранішні круасанчык – і схуднець. Галоўнае, каб затрачаная энергія перавышала энергію здабытую. Ты бярэш у Парыжа эмоцыі, але аддаеш яму сілы. 

Да вашай увагі – мініфільм пра прыгоды Фітнесу-Шмітнесу ў Парыжы:

Новыя памеры ў сталіцы моды. Калі ты едзеш у Парыж і ты дзяўчына – табе абавязкова трэба прыехаць адтуль з парыжскай сукенкай. Я прывезла, нават дзве! Сяброўка з ФБ папрасіла, каб я параіла, у якіх крамах набывала НАШЫЯ памеры, бо ТАКІЯ знойдзеш не паўсюль. І мне давялося адказаць, што цяпер «нашыя» – не мае. Бо мой памер цяпер ёсць практычна ПАЎСЮЛЬ! І ў фірмовых буціках, і ў французскіх фэшн-стоках было даволі лёгка адшукаць неабходныя памеры. А калі ўладальнік крамы – абаяльны француз, пабачыў, як сукенкі сядзяць, то зрабіў зніжку 10 адсоткаў. І сказаў: “Толькі абавязкова выкарыстайце яе па прызначэнні!” Так ён сказаў пра ружовую сукенку маркі “Femmes, je vous aime” (жанчыны, я вас кахаю). Памеры мяне напраўду прыемна ўразілі…


Харчаванне ў падарожжах.  На кожным кутку – кавярні. Па сеціве іх можна загугліць і спраўдзіць меню. Мяне цікавіла, каб была запечаная рыба ці морапрадукты і штосьці накшталт свежай салаткі. Гэта былі асноўныя прыёмы ежы. Порцыя былі не такія гіганцкія, як, прыкладам, у Празе ці Берліне, але і не такія маленькія. Звычайныя такія порцыя – і пад’еў, і не пераеў (бульбяныя дадаткі звычайна заставаліся ці папросту прасіла пакласці больш салаткі). Але праз тое, што я мушу харчавацца 6 разоў на дзень, брала з сабой персікі, чарэшні, арэшкі, кефірчыкі, памідоркі, – загадзя набытыя ў звычайных крамах поруч з гатэлем. Ваду падавалі ва ўсіх кавярнях перад ежай, што мяне цалкам задавальняла – можна было за 25-30 хвілінак выпіць. Але збольшага ваду я таксама насіла з сабою, штодня сыходзіла недзе па 2,5 літры, у сонечныя дні – болей. З іншага боку – і цяжар нейкі ў заплечніку, нагрузачка. Памяталася, што большую частку вады варта ўжываць у першай палове дня, каб не было ацёкаў і лепш працаваў арганізм. А ў другой – перад ежай за хвілін 30-40. Ну і проста – калі хочацца па глыточку. Да таго ж, калі шмат рухаешся на экскурсіях ці проста гулях, альбо ў пошуках магілы Джыма Морысана пад залевай ідзеш угару – піць хочацца. І гэта добра. Набывала 5 літровыя балейкі ў нумар – і не было ўвогуле праблемаў. На ўсялякі выпадак я прыхапіла крыху пратэіну (на выпадак, калі трэба будзе тэрмінова перакусіць, а магчымасці іншай не будзе) – але ён так і не прыдаўся. Хапіла пратэіну ў звараных слімачках ды жабках. Я нават некалькі разоў дазволіла сабе пірожку і круасан (да 12.00, як і завяшчаў трэнер). І ведаеце, у выніку, вярнуўшыся з Парыжу і ўзважыўшыся – я здзівілася: страціла 1,2 кг. Не набрала, а страціла! Дарэчы, не забывайцеся на наш летні таталітазатар! Агучвайце Вашыя версіі на нашых фан-старонках ці наўпрост у каментарах: колькі мусіла б скінуць за лета?!

Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце? Чорным па белым (відэа) 12:33 13/06/14 1

Тэма праграмы - "Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце?" Ці мусіць творца пакутаваць разам са сваім народам? Ці пісаць там, дзе яму лёгка дыхаецца, дзе ён камфортна пачуваецца? Ці магчыма адчуваць Беларусь на адлегласці настолькі, каб быць адпаведным яе рэаліям у сваіх творах, жывучы за межамі Бацькаўшчыны? Госці праграмы - пісьменніца, журналістка Святлана Курс (Ева Вежнавец) і рэжысёр, дакументаліст Алег Дашкевіч. Эксперты праграмы - Лідзія Савік, Леанід Дранько-Майсюк, Наталка Бабіна. У XI выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. 


Відэаверсію глядзіце на сайце Белсату.

Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство? (відэа) 16:00 03/06/14 2

Тэма праграмы - "Сучаснае фотамастацтва: місія ці рамяство?". Ці лёгка зарабіць мастацтвам на жыццё? Наколькі творца, які працуе на замову, свабодны ў сваёй працы? Ці сур’ёзна ставяцца ў сённяшняй Беларусі да творчых прафесіяў? Пра гэта гутарка з фатографам у жанры ню Алекс Жарнасек і Ксеня Бязрукая, заснавальніцаю фотаагенцтва Paparazzikidz.cz. А таксама - у праграме - НЮ-эксперымент! Эксперт праграмы - Аляксандр Памідораў. X выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Глядзіце на сайце Белсату - http://goo.gl/Gtc13p і на Ютубе: 

Не праспі новую серыю Фітнес-Шмітнес: як правільна патнець? (відэа) 18:03 27/05/14 2

Пазарамкавы выпуск Фітнес-Шмітнес №11! У ім вы даведаецеся, як правільна патнець, якім чынам салідарнасць пампуецца ў Беларусь, пра вымотвальны крос-фіт на свежым паветры з чэмпіёнкай па армрэслінгу Марыяй Багданавай. А таксама - колькі цісне Павел Аракелян і з кім гойсае на роварах Валярына Кустава па рамантычным Сухарава. Ну і, канечне, новыя серыі "Качарыкаў" і кансультацыі дыетолага і флеболага па вашых заяўках! +БОНУС: пазасцэнарнае збіццё трэнера дзеўкамі. Увага, 18+). 

Фітнес-Шмітнес і нацыянальны БДСМ (відэа) 16:07 18/05/14 1

Феерычны юбілейны выпуск Фітнес-Шмітнес №10! У ім вы даведаецеся пра сумнеўныя сняданкі Lavon Volski, пра інтымныя мары Паўда Аракеляна і ягоных жывёлак, пра нацыянальна-правільныя стоп-словы ў БДСМ ака Уладзімір Някляеў і Пабло Севярынец, пра падарожжа ў Тонунь, арышт і таксоўку на канцэрт Салідарнасці з Сяргеем Пелясам, пра адцісканні на свежым паветры з чэмпіёнкай па армрэслінгу Марыяй Багданавай і практыкаванні для грудзёў, каб умелі рабіць імі так, як Шакіра і Валярына Кустава. Шмат мячыкаў і адказаў любімым феміністкам. Будзьце шчырымі, сябры, і ў ложку, і ў спартазалі! Кажыце пра тое, што вас сапраўды непакоіць - а іначай чорны крумкач пракрычыць: "Nevermore"! 

Глядзіце на сайце Belsat_TV http://goo.gl/R37PkU і на Ютубе - http://youtu.be/bDehZs0xIOg

Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная? (відэа) 13:28 05/05/14 4

ІX выпуск Чорным па белым. Тэма праграмы - "Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная?". 
Ці адчуваюць дзіцячыя пісьменнікі ўсведамленне грамадствам іхнай ролі ў фармаванні светапогляду дзіцяці? Ці не муляе нашым аўтарам слава іхных культавых скандынаўскіх калегаў-казачнікаў? Што чытаюць сённяшнія дзеці і ці можна пражыць дзіцячаму пісьменніку з творчасці, друкуючыся толькі на айчынным рынку? Госці праграмы – казачніца Алена Масла і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.Эксперты праграмы - Анастасія Радзікевіч, Яўгенія Пастарнак, Вольга Тамасава. Глядзіце, абмяркоўвайце разам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Загрузка плеера
Крыніца інфармацыі - http://goo.gl/IxUwOs

Хто страляе ў свой народ? (відэа) 10:18 18/04/14 6

Размаўляючы па-расейску - ты страляеш у свой народ": наколькі плённая гэткая рыторыка ў Беларусі? Што памятаюць пра прымусовую беларусізацыю 90-х? У чым прычына фантастычнай папулярнасці гарадскіх моўных курсаў "Мова ці кава"? Ці магчыма прышчапіць людзям культуру і мову прымусова? Ці магчыма "насаджаць" роднае, сваё? Гарачая спрэчка паміж палітыкам Юрасём Беленькім і маскоўскай журналісткай Кацярынай Кібальчыч.

ВІДЭА ПРАГРАМЫ ЦАЛКАМ:

V выпуск Фітнес-Шмітнес: Вольскі, самцы і біцэпс! (відэа) 10:48 09/04/14 16

У новым 5 выпуск Фітнес-Шмітнес - заняткі з суддзём міжнароднай катэгорыі па паўэрліфтынгу і прафесійным фітнес-інструктарам літоўцам Саўлюсам, бег з бітай па Гародні, адказы на Вашыя пытанні з сац.сетак, а таксама разборкі з Лявонам Вольскім і ня толькі - http://goo.gl/axXPf9 

ВІДЭА 5-га ВЫПУСКУ:


Які гумар беларускі? (відэа) 20:53 02/04/14 14

VІІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Які гумар беларускі?". Ці можна выхаваць у сабе пачуццё гумару? Ці мае гумар нацыянальнасць? Пра што жартуюць беларусы? Госці першакрасавіцкага выдання – адмыслоўцы індустрыі гумару, стваральнік першага беларускамоўнага гумарыстычнага шоу «Стэндап-кавярня» Яўген Свірыдовіч і стэндапер з Берасця Александр Янкович. Нашы эксперты - пісьменнік Уладзімір Ліпскі і псіхіятар Ігар Сарокін.


Відэа праграмы: 



Фітнес-Шмітнес: плечы Някляева і размовы з Купалам (відэа) 11:53 01/04/14 3

4-ты падвынікавальны сакавіцкі выпуск Фітнес-Шмітнес! Глядзіце - і Вы даведаецеся: які памер плячэй ва Уладзіміра Някляева, хто ўзгадаў у таталізатары наколькі пахуднела Валярына, ці можа напампаваць дзяўчына да памераў Шварцэнэгера, як падкідвае штангу Аракелян, адказы на Вашыя пытанні, што дасылалі нам у сацыяльныя сеткі, а таксама размовы пра галоўнае з Янка Купала і не толькі - http://youtu.be/sDaOGIndFFoggg

ВІДЭА 4-ГА САКАВІЦКАГА ПАДВЫНІКАВАЛЬНАГА ВЫПУСКУ ФІТНЕС-ШМІТНЕС:

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! (відэа) 00:27 25/03/14 4

НЕ БУДЗЬ СКОТАМ - ТВОЙ ДЗЕНЬ ВОЛІ! Сябры, да Дня Волі маем для вас сюрпрыз! Вядомыя прадстаўнікі беларускай культуры, мастацтва, спорту і грамадзянскай супольнасці "спяваюць" разам з гуртом "Ляпіс Трубяцкі" песню на верш Янкі Купалы. Адстойвай сваю ідэнтычнасць, мову і культуру, каб захаваць годнасць - не будзь скотам! А мы з табой! КЛІП глядзі тут: http://goo.gl/I5yaoW

Загрузка плеера



У кліпе бралі ўдзел:

Сяргей Філімонаў, вядоўца, крытык
Валярына Кустава, літаратарка, вядоўца
Андрэй Курэйчык, сцэнарыст
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнавец, вядоўца
Аляксандр Куль, баскетбаліст, чэмпіён Еўропы
Віталь Гуркоў, кікбаксёр, чэмпіён свету
Алесь Залеўскі, тэлежурналіст
Святлана Калінкіна, журналістка
Макс Жбанкоў, крытык, вядоўца
Аляксандр Баразенка, тэлеаператар
Яўген Ліпковіч, блогер
Кацярына Кібальчыч, тэлежурналістка

У кліпе выкарыстаны твор гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Не быць скотам» на верш Янкі Купалы

Культура. Адказнасць. СМІ. (відэа) 11:07 20/03/14 4

VІ выпуск Чорным па белым з Валярына Кустава і Юляй Рымашэўскай. Тэма праграмы - "Культура. Адказнасць. СМІ.". Ці маюць СМІ абавязкі перад чытачамі ды гледачамі? І ці давяраюць тыя медыям? Ці здольныя беларускія СМІ выхоўваць грамадства? І ці мусяць гэтым займацца? Пра гэта ўсё дыскутуюць журналіст, блогер Севярын Квяткоўскі і дырэктарка менскага гарадскога інтэрнэт-часопісу "CityDog" Ірына Віданава. Эксперты праграмы - Аляксандр Класкоўскі, Зміцер Панкавец, Ірына Козлік.



ВІДЭА ПРАГРАМЫ:

Фітнес-Шмітнес. Трэнінг №2 12:27 18/03/14 1

Тым часам з'явіўся Другі трэнінг першага аздараўляльна-забаўляльнага шоў Фітнес-Шмітнес!


Запрашаем глядзець, лайкаць, рэагаваць:
 
Хутка і дадатковыя матэрыялы з'явяцца ака карысныя парады-бонусы тутака: http://goo.gl/ZYbzPO


Першае беларускае аздараўляльна-забаўляльнае шоў! (відэа) 13:54 10/03/14 1

Вы хочаце змяніцца? Схуднець? Стаць моцным або проста адпачыць і пасмяяцца? Гэтая праграма для Вас! Першае беларускае аздараўляльна-забаўляльнае шоу "Фітнес-Шмітнес" з элементамі буфанады, інтэрактыву і лёгкай эротыкі з паэткаю Валярынаю Куставай і музыкам Паўлам Аракелянам. А таксама з прафесійнымі трэнерамі, лекарамі, пластычнымі хірургамі, чэмпіёнамі свету ў розных відах спорту. І ўсё гэта – дзеля таго, каб спыніць беларускую дэпрэсію, сказаць «не!» беларускай апатыі, сказаць «так!» разумнай прыгожай нацыі, здольнай за сябе пастаяць! Праграма будзе ісці кожную суботу а 18.30 на тэлеканале “Белсат”. Пілотны выпуск пабачыў свет – 8 сакавіка. FB!1
АФІЦЫЙНЫ ТРЭЙЛЕР:   
Іt's really hot, спадарства! Прадстаўляем першае выданне! Вам спатрэбіцца пачуццё гумару ды нататнік з асадкай! Трэнінг №1:

Недаатрыманы Нобель Чорным па белым (відэа) 23:30 09/01/14

Традыцыйна Новы год - нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч "праляцела" над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы "Чорным па белым" - выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы - празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск "Чорным па белым" у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы - "Недаатрыманы Нобель". 

 


У БНР папаўненне! 14:24 03/06/13 11

Кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў “Белсату” Аляксей Дзікавіцкі стаў адным з самых маладых сяброў Рады БНР. Віншуем!

За свабоду слова і інфармацыі ён змагаўся з юнацтва. На фота - Аляксей Дзікавіцкі на моладезвай акцыі ў Пінску. 


Areszka Vaclau8
Miкалай Галко 4
Агафонов Артем15
Астаповіч Антон189
Атаманчик Кирилл10
Афанасьев Марат2
Балыкин Сергей59
Баранчик Юрий26
Бародка Змiцер12
Бастунец Aндрей4
Берникович Ярослав
Бондаренко Андрей6
Бондарчук Дмитрий 1
Борисов Игорь 1
Бухвостов Александр42
Бяляцкі Алесь32
Варламов
Васьковіч Яўген 1
Васілевіч Наталля16
Виноградов Павел27
Возняк Сергей2
Волчанин Александр130
Волчек Олег48
Вольскі Лявон
Воронежцев Юрий29
Вячорка Вінцук3
Гайдукевич Олег158
Галко Дзмiтры 1
Глушаков Юрий2
Гончар Юрий10
Горбачев Виктор21
Грачанікава Тацяна53
Губаревич Юрий13
Гузь Игорь4
Гурневіч Дзмітры59
Дашкевич Денис11
Дашкевіч Зьміцер76
Дзмітрыеў Андрэй 173
Добровольский Александр
Драко Игорь107
Дудкин Вячеслав20
Дудкін Яўген
Егоров Андрей2
Елисеев Алексей2
Закревская Оксана8
Залеўскі Алесь2
Знавец Павел260
Ивашкевич Виктор18
Кавалькова Вольга8
Кадыров Михаил238
Канапацкая Ганна4
Карач Ольга68
Карлюк Кирилл
Карпаў Стась14
Квятковский Северин3
Ким Андрей3
Кобрусеў Дзяніс4
Корбан Олег13
Короткевич Татьяна70
Коршунов Станислав
Костка Валерий 1
Краўцэвіч Аляксандар6
Кузнецов Павел4
Кузнецов Пётр80
Кулинка Наталья5
Кустава Валярына94
Лабковіч Уладзімір2
Лавникевич Денис16
Лагвінец Алесь
Лазаренков Валентин19
Лебедько Анатолий527
Ледник Игорь29
Лисецкая Арина3
Лінкевіч Алена
Мажейка Павел
Марголин Лев79
Мартинович Виктор4
Марцелев Сергей26
Масловский Игорь52
Мельников Игорь81
Микулин Александр
Мирзаянова Людмила40
Михалевич Алесь10
Михалок Сергей
Мяцеліца Алег
Навіцкі Юрась84
Насанович Лариса11
Невар Леонид5
Николюк Сергей3
Новиков Олег3
Новикова Татьяна74
Новосяд Владимир27
Някляеў Уладзiмiр200
Огурцов Евгений124
Палажанка Наста5
Парсюкевич Сергей3
Паулау Пит
Пашкевич Михаил9
Паўлаў Піт
Петрушкевич Дмитрий5
Пикулик Алексей1
Подберезский Дмитрий3
Подгол Владимир367
Помидоров Александр4
Почобут Анджей72
Ревяко Татьяна3
Рымашэўскі Віталь97
Рынкевич Игорь15
Сагидулина Лидия14
Садовская Мария5
Садовский Петр8
Самуйлова Оксана7
Санотенко Анатолий22
Севярынец Павел156
Случак Ігар30
Солодкий Юрий9
Стариков Артем
Статкевич Екатерина3
Стэфановіч Валянцін4
Суднік Станіслаў7
Сілкоў Алесь1
Сіўчык Вячаслаў1
Тарайкевич Маргарита106
Тимошек Зинаида
Томкович Александр
Федута Александр26
Финькевич Артур4
Франак Вячорка11
Фролов Валерий20
Халип Владимир
Хомич Марина8
Чайчыц Алесь64
Чаусов Юрий
Шеремет Павел192
Шумченко Анатолий111
Шутов Алесь11
Шыталь Кастусь4
Шэiн Аляксей4
Щекаревич Игорь19
Щукин Валерий96
Юрий Алейник6
Янукевич Алексей2