Права на НЕ

Надакучылі пытаньні "за каго галасаваць?", "а чым гэты, лепшы за таго?", "а табе хто падабаецца?", ісьці – не ісьці?" і падобныя. На гэтых выбарах няма розьніцы за каго "ЗА". Бо гэты шэры натоўп няўдалых прэтэндэнтаў толькі падзяляе нас на яшчэ адных "сваіх" і "чужых". Ім не быць прэзыдэнтамі. Не героі не вядуць на плошчы і на барыкады. І ўвогуле, хачу паглядзець на іх, зь іхнымі камандамі і абяцанкамі праз пару месяцаў.
Але ёсьць тое, што важнае для нас усіх. Тое, што сёньня аб'ядноўвае, а не падзяляе. Гэта наша права сказаць НЕ. Кажучы НЕ гэтаму уроду, скажам гэта усяму, што бэсьціць, псуе і паскудзіць нашае жыцьцё і нашу краіну. Скажам гэта таму, што нас сварыць і дзеліць на купкі і зграйкі. Хрэн зь ім, з ЗА. Хіба яшчэ не насьпеў на яго час. Але тых, хто здольны сказаць НЕ, сапраўдуы можа набрацца большасьць. Менавіта гэтага сёньня баіцца Лукашэнка. Гэта крок да заўтрашнягя ЗА.

Абавязкова прыду і прагаласую за НЕ. Маю права. Нас будзе шмат. Спадзяюся на большасьць.

17.12.10 22:59
загружаются комментарии

Vaclau Areszka