Хочацца кушаць

Пяць дзён назіраю за папярэднім галасаваньнем. На ўчастку, дзе я сіжу, у камісіі, нармальныя, на першы погляд людзі. З такімі ж клопатамі і скаргамі, як ва ўсіх. Быццам усё разумеюць. Беларусы. Вельмі падобныя на маіх знаёмых і прыяцеляў з апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый. Але чаму так баліць галава пасьля некалькі х гадзінаў прысутнасьці ў іхнай мілай кампаніі? Чаму адчуваеш сябе сярод чужых, нават усьміхаючыся жартам і аповядам з бурлівай маладосьці? Ні на хвіліну не забываесься, што мы з розных акопаў. Думаю, яны таксама гэта адчуваюць. У нейкі момант жыцьця нас падзяліў выбар. Кожны зрабіў яго для сябе, нават не зусім усьведамляючы гэта.
Шчыра і ясна сказаў беларускі перакладчык, які прыйшоў з назіральнікамі ад АБСЕ. Мы выйшлі ў калідор падыхаць паветрам і трохі пагутарылі пра выбары, пра фальсіфікацыі, пра народ. Ён чамусьці пачаў распавядаць, як некалькі год таму працаваў у адной зь беларускіх амбасадаў за мяжою. Яго прызначылі адказваць за выбары. І паведамілі, што ўсё павінна быць, як трэба. Інакш – вон на... І ён выбраў. Зрабіў канкрэтны і зразумелы выбар. І проста яго патлумачыў: "Мне же хочецца кушаць!"
19.12.10 10:43
загружаются комментарии

Vaclau Areszka