І варта было агарод гарадзіць.

Ужо з пятніцы усе СМІ  кожны дзень пра Нясвіж, пра замену наверша на замкавай вежы. Гісторыя  распісана на ўсіх сайтах  і ва ўсіх інтэр’ю. Праўда, неяк зксім забыліся ў чарговы раз сказаць публічна – па чый  іняцыятыве і пры чыім садзеянні страшная цыбуліна, з якой так доўга змагаліся і пераможна замяніліі  з’явілася. Зноўку такія з’явы, як непрафесіяналізм, безадказнасць,  у нас нейкая бязлікая, бясплотныя, эфемерныя. Добра, можна і не падымаць тэму адказнасці ў святле быццам бы пазітыва, быццам бы на фоне  замене цыбуліны на купал, форма якога адпавядае апшняй перабудове замка на друг. пал. 18 ст. Але, але… На радасцях дастаю з фотаархіва шэраг здымкаў замку пач. 20 ст., скачваю з http://tut.by/  фотаздымак змантаванага новага купалу і не магу да гэтага часу супакоіцца. Варта было столькі шуму рабіць з таго, што шыла памянялі на мыла. Прапорцыі та гістарычныя і ў сучасным  рэканструяваным навершы зусім не тыя. Сучаснае, змантаванае завяршэнне зноў з’яўляецце нечым такім, як мая бабуля гаварыла, не да чэга. Дыскусіі, рашэнні на самым версе, ліхаманкавы пошук паўтары мільярдаў на рэалізацыю праекта.  А на выхадзе – касяк, як я і мае калегі называем. Можна яшчэ ражном назваць. Іншыя словы ў галаву таксама прыходзяць, але іх лепей не агучваць. І чаму ў нас усё праз адну з фізіялагічных адтулін жывых арганізмаў з тыпу хордавых?  сА ўсё вельмі проста. Гадамі адказныя асобы здзекуюцца над гісторыка-культурнай спадчынай. Хто на ўзроўні прыняцця рашэнняў, хто на ўзроўні выканання прац. І ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці. Пачуццё поўнай безадказнасці і прыводзіць урэшце рэшт  нават не да злачынства. А горш. Да таго чаму няма нават нармальнага займенніка ў беларускай мове – да пошласці. І варта было агарод гарадзіць, каб маразм змяніць на пошласць..
15.04.12 20:55
загружаются комментарии

Антон Астаповіч