Было б жаданне

У суботу, 31 сакавіка, адбылася чарговая паездка  Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”, а да гэтага часу, дзякуючы сустрэчы з айцом Анатолем, настаяцелем праваслаўнага прыходу ў Вістычах, захоўваецца светлы настрой, настрой аптымістычны. У папярэднім матэрыялеhttp://pomniki.budzma.org/news/amal-u-padlyashsha мы распавядалі пра яго намаганні рэстаўраваць былы касцёл цыстэрцыянцаў у Вістычах, які зараз належыць Беларускаму экзархату Рускай праваслаўнай царквы. І ёсць усе спадзяванні, што помнік будзе адроджаны, і праз колькі год стане  значным аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўрацыйнымі працамі на якім мы будзем ганарыцца. І для гэтага ёсць усе падставы. Некалькі год таму благачынным Берасцейскай епархіі айцец Анатоль быў прызначаны настаяцелем у в.  Вельямовічы Берасцейскага раёна. Зусім маленькі па колькасці прыход і храм кан. 19-га стагоддзя, які на той час быў практычна ў руінах. Царква, ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, да якой практычна нікому не было справы напрацягу апошніх дзесяцігоддзяў. Але неўтаймаванай энэргіяй настаяцеля  усяго толькі за некалькі год  без усялякай дзяржаўнай падтрымкі  праводзяцца проста фантастычныя па маштабу працы  –  і помнік адроджаны. Так, магчыма і ёсць пасля праведзенай рэстаўрацыі пэўныя неадпаведнасці першапачатковаму гістарычнаму вобліку. Але, з улікам стылістычных асаблівасцяў архітэктурнага аб’екта, нават тыя дапаўненні, што былі зроблены, не псуюць,  а толькі падкрэсліваюць тыповыя рысы  рэтраспектыўнага рускага стылю. Было б жаданне, было б пакліканне. І тады не з’яўляюцца перашкодай ні адсутнасць сродкаў, ні адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі. Таму ў былога вістыцкага касцёла, зараз у царквы Ўзвышэння Святога Крыжа, ёсць усе станоўчыя перспектывы. Фота: Radzima.org  і Антон Астаповіч.
07.04.12 12:12
загружаются комментарии

Антон Астаповіч