Няўдалы жарт Сяргея Богдана

У мінулую пятніцу з'явіўся вялікі артыкул Сяргея Богдана на сайце НН  http://nn.by/?c=ar&i=73692.  Не буду яго абмяркоўваць цалкам, а вазьму невялікую частку пра Пал Палыча Латушку, якая адразу была ўспрынята, як няўдалы жарт, а потым пры больш дэтальнай прачытцы ўспрынялася досыць сур'ёзна і з трывогай, як звычайна ўспрымаюцца нейкія пасылы, заснаваныя не на аналізе і фактах, а на суб'ектыўных домыслах. І з трывогай вялікай, бо ўсё публікуецца ў паважаным СМІ. Таму вырашыў выказаць сваё меркаванне не толькі ў каментарах. Паехалі. Люблю я нашага Пал Палыча. Не магу ўтрымацца, каб пра яго не напісаць у чарговы раз. Аўтар артыкула мабыць у вочы не бачыў дзецішча Латушкі - праграму "Замкі Беларусі". І мабыць не знаёмы са стэнаграмай выступу Льва Крыштаповіча. Уражанне, што нашыя аўтары зачастую чытаюць толькі загалоўкі дакументаў. Ды за праграму "Замкі Беларусі" не толькі крытыкаваць - з працы здымаць трэба. Пастановай Саўміна, якой зацверджана праграма, зроблена канчатковая легітымізацыя неадэкватнага праекту Багласава па Мінскаму замчышчу. Менавіта на рэалізацыю гэтай будучай пачвары, якая ўзгаднялася Мінкультам у 2011 г., пры Латушку, запланавана добрая палова ўсяго бюджэту праграмы. Уся праграма, а гэта маё стойкае меркаванне, дзеля ўзаконення аб'екта, які парушае і прававыя і метадычныя нормы прымалася. А аўтар нам пра нейкі прафесіяналізм. А кадравая палітыка? Такое ўражанне, што свядома знішчаюцца кваліфікаваныя кадры ў сістэме культуры і замяняюцца на новыя, падабраныя па прынцыпу - падабеццца ці не падабаецца міністру. Ды паглядзіце на сайт Мінкульта, новыя версія якога з'явілася пры Латушку. Каляровая інфармацыйная пустышка. Раней дызайн быў нулявы, затое інфармацыя была нармальная. Любы нарматыўна-прававы акт у галіне культуры можна было скачаць. А зараз? Мабыць на думку міністра, нам, п'яным гоям, не хрэн валодаць прававой інфармацыяй. Ужо восем месяцаў Латушка, як старшыня Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Саўміне, тармозіць пасяджэнне, на якім павінны разглядацца пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму? Ды проста не жадае рэальна займацца гэтай праблемай, не хоча, каб праблема нават агучвалася. Ні кроку з яго боку не зроблена, каб хоць нешта пазітыўнае адбылося ў сферы аховы помнікаў. Толькі адныя пустыя заявы. Ды ўзгадайце Мінскую электрастанцыю, Купалаўскі тэатр, шмат можна прыкладаў прыводзіць. Прафесіяналізм - гэта не размовы пустыя на беларускай мове. Прафесіянал з мовай хіндзі - прафесіянал. Няўжо не зразумела, што сродак камунікацыі - далёка не мярыла прафесіяналізму. А падсумоўваючы магу сказаць, што Пал Палыч - мабыць адзін з самых удалых праектаў адміністрацыі прэзідэнта. Да гэтага часу ўсе, як зачараваныя..
20.05.12 18:50
загружаются комментарии

Антон Астаповіч