Бываюць сітуацыі, калі маўчанне - золата!

Чытаю цікавую інфармацю на сайце ТБМ за аўтарствам Алега Трусава пра змены і дапаўненні  ў Закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь"  http://tbm-mova.by/news_269.html . І не магу не ўтрымацца, каб не заўважыць, што  Алег Анатольевіч нешта апошнім часам аджыгае.  Цікава, ці вывучае ён нарматыўна-прававыя дакументы ў сферы культуры, ці карыстаецца сарафанным радыё. Крытэрыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у тым ліку, як складнік, і дыялекты беларускай мовы, сфармуляваны яшчэ ў Законе "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 09 студзеня 2006 г. арт. 14, п. 1. Цытую: "Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека". Ніякіх зменаў у пункце не адбылося. Так што радвацца і пляскаць у ладкі трэба было шэсць год таму..
30.05.12 23:25
загружаются комментарии

Антон Астаповіч