Аб Рэспубліканскім грамадскім савеце па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

24 лістапада 2010 г. была прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  № 1719 “Аб Рэспубліканскім грамадскім савеце па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь” з мэтай далейшага развіцця і папулярызацыі нацыянальнай культуры і мастацтва. На першым пасяджэнні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь  быў зацверджаны план працы, адпаведна якому 05 кастрычніка 2011 г. павінна было адбыцца пасяжэнне Рэспубліканскага грамадскага савета, прысвечанае праблемам аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іх выкарыстання ў выхаваўчай рабоце і турыстычнай сферы. У межах падрыхтоўкі пасяджэння адбылося некалькі нарад працоўнай групы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і музейнай дзейнасці, але ў запланаваны тэрмін пасяджэнне Савета не адбылося, і да гэтага часу не прадстаўлена інфармацыя аб перспектыўнай даце запланаванага пасяджэння.  16.11.2011 г. на імя старшыні камісіі, міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П.Латушкі быў накіраваны ліст № 174 с просьбай прадставіць інфармацыю па сутнасці аб перспектыўным тэрміне  пасяджэння Савета па праблемах аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іх выкарыстання ў выхаваўчай рабоце і турыстычнай сферы, ці прычынах, па якіх запланаванае пасяджэнне не будзе праведзена. На жаль, пісьмовай інфармацыі аб дакладнай даце правядзення пасяджэння Рэспубліканскага савета прадстаўлена не было. У сувязі з гэтым быў зроблены паўторны  зварот  да  старшыні Рэспубліканскага  грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь с просьбай прадставіць інфармацыю аб тэрмінах правядзення пасяджэння Савета па праблемах аховы гісторыка-культурнай спадчыны і аб прычынах, якія прывялі да зрыву ўзгодненых і зацверджаных згодна плану працы калегіяльнага органа тэрмінаў правядзення вышэйназванага пасяджэння. Адказ быў атрыманы за подпісам В.І.Кураша, намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь, службовай асобы, якая не мае аніякага дачынення да Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва. Дадзены ліст ад 15.02.2012 № 01-19/10/юл не ўтрымліваў адказ па сутнасці звароту, а толькі цытаваў некаторыя пункты з Палажэння аб Рэспубліканскім грамадскім савеце па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і  паведамляў аб правядзенні пасяджэння Савета ў першым паўгоддзі бягучага, 2012,  году. Першае паўгоддзе сканчываецца праз месяц, а пра дату пасяджэння нічога не вядома, што дае ўсе падставы меркаваць аб тым, што нягледзячы на шматлікія праблемы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а ў першую чаргу на ўзгадненні Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь праектнай дакументацыі па правядзенню прац на помніках, якая не адпавядае дзеючаму заканадаўству ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і методыкам правядзення прац з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Правядзенне пасяджэння Рэспубліканскага грамадскага савета ігнаруецца нягледзячы на тое, што яшчэ ў верасні 2011 г. працоўная група па падрыхтоўцы пасяджэння падрыхтавала праекты ўсіх дакументаў для разгляду і ўзгаднення на пасяджэнні Савета. Разгляд дадзеных дакументаў і прыняцце адпаведных рашэнняў дапамог бы накіраваць працу на помніках гісторыі і культуры ў прававое і метадычнае рэчышча, стварыць дадатковыя магчымасці па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і інтэрпрэтацыі яе ў турыстычнай сферы. Пазіцыя старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва, міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П.Латушкі па сабатаванню правядзення пасяджэння, якое даўно наспела, падрывае давер грамадскасці да органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытуе не толькі вызначаны Палажэннем прынцып працы Савета, як органа, што  дзейнічае на пастаяннай аснове, але ўвогуле дыскрэдытуе  ідэю дзяржаўна-грамадскага партнёрства ў сферы культуры і, ў прыватнасці, у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У сувязі з тым, што не выконваецца зацверджаны графік працы Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, ігнаруецца вялікая колькасць праблем, якія існуюць ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і якія дапамлі б у перспектыве вырашаць рэкамендацыі, выпрацаваныя і прынятыя Саветам,  дэвальвуецца сама сутнасць існавання такога органа, як Рэспубліканскі грамадскі савет па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, я,  як член Савета, як адзін з асноўных аўтараў-складальнікаў праектаў выніковых дакументаў да пасяджэння, прысвечанаму праблемам гісторыка-культурнай спадчыне, вымушан быў звярнуцца да старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь с просьбай   разгледзіць пытанне аб роспуску Рэспубліканскага савета ў сувязі з невыкананнем ускладзеных на яго функцый. Старшыня РС ГА БДТАПГК        А.Астаповіч Член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
03.06.12 23:14
загружаются комментарии

Антон Астаповіч